О проекте

Гарадзенскі нэа-фольк-рок ад гурта "Вочы" (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт "Вочы", які ўвабраў у сябе найлепшыя сілы гарадзенскай музыкі, прадставіў на Tuzin.fm свой дэбютны альбом "Усё бачаць". Заснавальнік гурта "Вочы" Юры Дубовік вядомы найперш як заснавальнік культавай гарадзенскай каманды "Воображаемые люди".

"Вочы" спачатку лічыўся сайд-праектам "Воображаемых людей". Яго ідэя паўстала ў 2012 годзе, калі Юры нечакана нават сам для сябе стаў пісаць па-свойму. "Я заўсёды пісаў толькі па-расейску. За ўвесь час у "Воображаемых людей" была толькі адна беларускамоўная песьня – "Дзяўчыночка". Некалі быў яшчэ досьвед, калі я разам з гарадзенскім музыкам Алегам Пухавым працаваў над стварэньнем беларускамоўнага мюзыкла, які да гэтага часу яшчэ не завершаны. Але гэта былі адзінкавыя выпадкі. А тут неяк самі па сабе сталі пісацца беларускамоўныя творы. Я адчуў, што змагу выказаць свае думкі па-беларуску. Я ня вельмі добра ведаю мову, таму даводзіцца зазіраць у слоўнікі, але я ня дужа пераймаюся з гэтой нагоды. Мы ўсе – людзі майго пакаленьня – прайшлі праз Савецкі Саюз, усе гаварылі на адной мове. А цяпер у нейкі момант я адчуў неабходнасьць выказаць думкі на мове маёй роднай зямлі", – распавядаў чатыры гады таму ў інтэрвію Tuzin.fm Юры Дубовік.

Тады яшчэ было цяжка сказаць, наколькі гэта ўсё ўсур’ёз. Але цягам гэтага часу Юры разам з музыкамі ўпарта ішоў да сваёй мэты і працаваў над матэрыялам, каб выдаць альбом. "Амаль палову матэрыялу прыйшлося адправiць у небыцьцё. За час гуказапiсу праект ператварыўся ў гурт, якi даў шэраг канцэртаў, займеў сваю стылістыку і адметнае гучаньне. Раптам усе галасы і гукі ўпарадкаваліся і праца над альбомам скончылася. Галасы продкаў нашэптваюць новыя вершы, так робіцца сучасны фольк, а "Вочы" – яны ўсё бачаць", – гэтак прадстаўляе сваю працу цяпер Юры.

Музыка кажа, што паспрабаваў аб'яднаць ў сваіх песьнях усё тое, што называецца "Зямля" і тое, што называецца "Космас", у адным. Адной з самых важных песень Дубовік называе "Кола". У ёй закладзена беларуская сансара: пакуль тое кола круціцца – мы жывем. "Канечне, у творах закладзеныя і мае перажыванні. Усё тое, што нацягнулі ногі ад зямлі, па якой я сорак гадоў хаджу – мы паспрабавалі перадаць праз музыку".

На жывых канцэртах яго праекту колькасьць людзей на сцэне дасягае 10-12 чалавек, а на запісу склад "Вачэй" пашырыўся наогул да неверагоднай колькасьці. Юры кажа, што скарыстаў мажлівасьць накласьці галасы ўсіх тых, "каго прынёс восеньскі вецер". А прынёс ён багата гарадзенскіх музыкаў. У запісе дыску "Усё бачаць" узялі ўдзел: гурты "Воображаемые люди", Green Dance, Red Cotton, Race Of Dreamers, Agnis, "Людзi на балоце", ансамблі песьнi i танца "Белыя росы" і "Рада" ды іншыя выканаўцы. У афармленьнi вокладкi скарыстаныя працы вядомага гарадзенскага мастака Юрыя Якавенкі.

Спампаваць альбом на сайце Tuzin.fm

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка вроде и красивая и

+1
0
-1

Музыка вроде и красивая и приятная, но очень напоминает российскую группу "7Б". А учитывая, что данную группу я не люблю - невольно и данная музыка вызывает у меня негативные ассоциации... как-то так.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net