У праграмы "Новая зямля", якая ўжо болей за 4 гады выходзіць на хвалях радыё Unistar, нарэшце, з'явілася падкаст-стужка. То бок магчымасць пампаваць асобныя выпускі ў арыгінальнай якасці альбо праслухоўваць іх online.
Па словах вядоўцы праграмы Віктара Сямашкі, гэта трэба было зрабіць даўно. "Па-просту, стала шкада, што кожны выпуск выстрэльвае адзін раз у начным этэры й бясследна знікае. Акром таго, асобныя слухачы скардзіліся, што "НЗ" не разьмяшчаецца ў Сеціве, іншыя рэкамэндавалі пэўныя рэсурсы".
Віктар спыніў свой выбар на podfm.ru, адрэса яго стужкі - http://vvsiamashka.podfm.ru/nz/. Тут ужо змешчана каля 10 архіўных выпускаў "НЗ". У прыватнасці, пра джазавы Мінск 70-х, пра самыя заўважныя айчынныя дуэты, пра арт- і джаз-рокавыя пошукі нашых першых ВІА, пра сучасны авангард і г.д. Нагадаем, што "НЗ" распавядае выключна пра беларускую музыку самых розных часоў і напрамкаў.
Цікава назіраць за геаграфічнай статыстыкай падкаст-стужкі. Гледзячы па ёй, у першыя дні пасля разьмяшчэньня большасьць слухачоў адносілася да ЗША. На другім месцы Канада. Толькі за ёй родная Беларусь.
Комментарии
Ну дык сколько
Ну дык сколько людей в Америке а сколько в Беларуси.) А программа класная, иду качать.
Сапраўды
Сапраўды суперская праграма, ужо амаль усе выпускі пасцягваў.
---
www.t-styl.info
статыстыка
Падрабязнасьці наконт статыстыкі тут -
http://vvsiamashka.podfm.ru/statistics/geo/
Спадзяюся, спасылка для ўсіх даступная.
Геаграфія слухачоў ужо досыць шырокая.
"Для
"Для продолжения работы на PodFM.ru Вам необходимо авторизоваться"
аднак, недаступная :(
---
www.t-styl.info
статыстыка
Вось скапіяваў.
Пазначаныя па парадку:
краіна – колькасьць слухачоў – у адсотках.
США 54 42%
Республика Беларусь 29 23%
Нидерланды 19 15%
Канада 9 7%
Польша 6 5%
Германия 2 2%
Россия 2 2%
Франция 2 2%
Остальные 1 1%