Новы альбом альт-рокавага гурта з вялікай доляй народных песень, запісаны на Studio-X у Польшчы.
Уладзь Казлоў – спевы, казу, мелодыка
Віталь Макшун – гітары
Зміцер Наркевіч – бас-гітара, цін вістл
Алесь Дземідзенка – бубны, перкусія
У запісе таксама прымалі ўдзел:
Аляксей Бор – банжа (6)
словы – А. Дземідзенка (1,2,4,5,8), народныя (3,5,9), У.Казлоў (7)
музыка – А. Дземідзенка/В. Макшун (1,4,9), А.Дземідзенка (2,7), А. Дземідзенка/В. Макшун/З. Наркевіч (3), А. Дземідзенка/В. Макшун/У. Казлоў/З. Наркевіч (5), В. Макшун/А. Дземідзенка (6), В.Макшун (8)
аранжыроўкі – гурт Re1ikt
запіс – Studio X (Ольштын, Польшча), Everest Media (Мінск, Беларусь)
звядзенне і мастэрынг – Павел Сініла на студыі Everest Media (Мінск, Беларусь)
дзе ўзяць
Спампаваць (і пры жаданні заплаціць) на сайце Bandcamp.
Набыць CD:
наўпрост у гурта - band@re1ikt.com
STUFF Rock Shop (праспект Незалежнасці, 58 - ГЦ "Маскоўска-Венскі", паверх 3, павільён 363)
крама "ЛогвінаЎ" (галерэя "Ў" - праспект Незалежнасці, 37А)
меркаванні штатных экспертаў*
Сяргей Будкін
адзнака: 10,00
У альбоме "Лекавыя травы" адчуваецца моцны стрыжань – як ідэйны, так і музычны. Бабульчыны сьпевы разам зь сьвежанапісанымі аўтарскімі рэчамі тут спалучаюцца ў адно. Адрозьніць, дарэчы, што ўзятае ад народу, што прыдумана самімі музыкамі, а што пазычана ў клясыкаў, тут не ўяўляецца магчымым (і на вокладцы аўтарства трэкаў чамусьці не пазначанае), але для ўспрыманьня гэта ня так і важна. Дзякуючы выдатнаму нетаропкаму вакалу Ўладзімера Казлова, сакавітым аранжыроўкам ды ўдала падабраным тэкстам творыцца сапраўдная магія – і слухача заносіць у беларускі Іншасьвет, дзе растуць цудадзейныя травы, гуляюць жывёлы надзвычайнае пекнаты ды дзеецца таінства. Гэта сьвет беларускіх паданьняў, казак, легендаў, сьвет апавяданьняў Караткевіча, Коласа і Яна Баршчэўскага. Трапіць туды з наскоку немагчыма. Тут трэба падабраць код, інакш выйдзе дэкаратыўна і павярхоўна. І вельмі ўсьцешна, што ў Re1ikt выйшла яго разгадаць.
Музыку Re1ikt цікава слухаць і разблытваць. Гэта гурт, у якога няма лішніх, неабавязковых для праслухоўваньня ці прахадных трэкаў. Кожны нумар на "Лекавых травах" – твор мастацтва, прадуманы да дэталяў эпічны расповед з сваім драматургічным і музычным разьвіцьцём, сьціснуты ў часе да 4-6 хвілінаў. Вартае ўхвалы імкненьне музыкаў яшчэ болей разнастаіць сваю музыку з дапамогай экзатычных інструмэнтаў. На альбоме акром гітараў і бубнаў гучаць незвычайныя духавыя – амэрыканскі народны інструмэнт казу і брытанская бляшаная флейта – цін вістл, а таксама мэлёдыка і банджа (якое – зноў жа – забылі пазначыць на вокладцы).
Узбагачэньне ў Re1ikt – ня значыць ускладненьне. Яны не занураюцца далёка ў псыхадэлічныя нэтры і застаюцца абсалютна дасяжнымі для разуменьня, больш за тое – іх творчасьць можа зайсьці слухачу ня дужа падрыхтаванаму. Паказальныя ў гэтым выпадку трэкі "Люцэрна" і "Зрушыць сьвет", лёгкія і простыя кампазыцыі – хоць ты на радыё бяры, каб толькі было ў Беларусі нармальнае радыё. Што яшчэ надзвычай важна – ужывую гэтыя песьні гучаць гэтак жа магутна, як у запісе, а гэта таксама дарагога каштуе. Re1ikt запісалі альбом, які ёсьць безумоўным гонарам беларускай альтэрнатыўнай музыкі.
Тэкст цалкам на Budzma.by
Аляксандр Чарнуха
адзнака: 9,00
Re1ikt, кажется, долгое время пребывали в мучительном поиске себя: музыканты начинали с окологранжевой тусовки и всевозможных трибьютов героям той музыкальной волны, затем выкрутили звук погромче и оказались записанными в метал-комьюнити. Но все это время оформлялся собственный почерк группы, свой стиль, и сейчас уже не так важно, каким модным словосочетанием можно охарактеризовать то, что делает квартет.
"Лекавыя травы" – это в первую очередь зрелая работа музыкантов, которые знают, что и зачем делают. Звучание группы заметно облегчилось по сравнению с "Рэкі прабілі лед", однако очевидно, что это не попытка группы угодить широкой аудитории, а именно поиск своего звука, чем в принципе занимается не так много белорусских коллективов. Четкая смысловая и звуковая концепция, вдумчивая проработка материала, замечательная его подача – "Лекавыя травы" однозначно лучшая на данный момент работа коллектива.
Альбом готовился без особой спешки, и уже это вызывало опасения, потому что после выпуска прошлого альбома-долгостроя группа практически сразу сменила вектор развития, по всей видимости, усомнившись в актуальности тогдашнего своего звучания. Новый альбом Re1ikt однозначно оправдывает все ожидания: это серьезный шаг вперед, благодаря которому группу можно по праву называть одним из лучших гитарных коллективов страны.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 9,00
Папярэдні альбом "Рэкі прабілі лёд" быў цяжкаватым па атмасферы і ўсё ж даволі складаным для ўспрымання непадрыхтаванаму слухачу, якому назва Tool не гаворыць нічога. У "Лекавых травах" вельмі заўважна, што 4 гады для гурта не прайшлі дарма, адчуваецца, наколькі вырас узровень музыкі, саміх музыкаў і асабліва вакалу.
Уладзімер Казлоў цяпер сапраўды ў ліку найлепшых беларускіх рок-вакалістаў. Ягоны голас на плытке прабірае да дрыжыкаў і з’яўляецца тым неабходным інгрыдыентам магіі песень гурта. Альбом, пры захаванні складанасці структуры твораў, стаў больш лёгкім па гуку (асабліва нечакана слухаць "Зрушаны свет") і нечакана светлым па атмасферы, хоць трылераў тут таксама хапае.
Гурту вельмі пасуе фольк-складнік, які ўдзельнікі гурта вырашылі развіць на "Лекавых травах". Аўтэнтычныя народныя тэксты ў песнях не перабіваюць уласнанапісаныя, наадварот, яны дапамагаюць у стварэнні больш шырокага кантэкста. І ў свядомасці паўстае таямнічы свет мінулага, у якім гісторыя сплятаецца з фантазіямі Баршчэўскага ды Караткевіча.
Re1ikt ідуць сваім шляхам, не зважаючы на трэнды і не думаючы пра папулярнасць. Іхні чацвёрты альбом даказвае, што толькі так (пры ўліку планамернай працы ў патрэбных накірунках) можна дасягнуць і любові публікі, і павагі крытыкаў. Усяагульная пашана і вялізны дзякуй за атрыманую ад альбома асалоду.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 9,00
Одна из вещей, которые доставляют удовольствие в музыке – наблюдать за карьерой артистов постоянно растущих и меняющихся. Но главное – при всех этих метаморфозах каждый раз добивающихся успеха. На предыдущем альбоме "Рэкі прабілі лёд" (2011) казалось, что Re1ikt перепрыгнули в другую струю и дальше будут просто ее придерживаться. Но "Лекавыя травы" – это еще один масштабный апгрейд и шаг в сторону.
Конечно же, рок-музыку с фолком смешивали в Беларуси и до этого. Другое дело, что Re1ikt нашли на этом пути свой узнаваемый почерк – замешанные на альтернативном роке насыщенные аранжировки, органичные переходы из электричества в акустику и обратно, стирание грани между фолковым материалом и собственным. Но главное, чего порой не хватало на "Рэкі прабілі лёд", музыканты группы нашли нужный баланс между сложностью подачи и слушабельностью материала.
В итоге "Лекавыя травы" – это приключение, где космополитичная рок-музыка прекрасно сочетается с очень локальными корнями, где интересная форма не довлеет над содержанием. Это расширение рамок привычного и познание нового на казалось бы давно освоенных участках. Один из главных белорусских альбомов года и вне его. Теперь главное не пропадать, а постоянно играть концерты.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Фолковые песни - удачнее.
Фолковые песни - удачнее.
Всю жизнь мечтал услышать
Всю жизнь мечтал услышать Tool на мове. Круто !