О проекте

In Search For "Faith"

 
6,50
июнь, 2009
BMA Group

Дебютный альбом сольного проекта экс-вокалиста ансамбля "Песняры" под управлением Л.Борткевича.

1. In To
2. Lady Of The Night
3. Skies In Your Eyes
4. Strangers Again
5. Don't Fall Asleep
6. Departure
7. Angels Arise
8. 10000 Years
9. Faith. I – Prelude
10. Faith. II – Ascention
11. Faith. III – Interlude
12. Faith. IV – Descending
13. Faith. V – Conclusion
14. Kahanne
15. Piy Da Dna (bonus track)

мнения экспертов

Дмитрий Подберезский

оценка: 9,00

Ну вось, як на маю думку – чарговы нечаканы выбух! І няхай прагучаць галасы, што такая музыка даўно неактуальная, што няма сэнсу вяртацца ва ўжо пражытае мінулае, што беларускія музыкі нафаршавалі сваю прадукцыю аб'едкамі арт-року розных гадоў – ад часоў "Yes" аж да "Dream Theatre". Заўважу на тое: зробленае не выклікае параўнаньняў толькі тады, калі музыка невыразная. А калі тая ці іншая група моцна, ярка дэкляруе абраную стылістыку, ярлычкі клеюцца самі сабой. Аднак я – невялікі аматар падобных прыёмаў...

Дакладна як у дачыненьні да групы In Search For. Група базуецца найперш на Яне Жанчаку. Ён набыў досьвед напачатку ў сям'і (маці – кампазытар Ларыса Сімаковіч), потым – у складзе тых "Песьняроў", якімі кіраваў Л. Барткевіч. З уласным праектам паказаўся сёлета ў Менску на філярманічнай сцэне ў рамках паказу містэрыі Л.Сімаковіч, прысьвечанай Багдановічу. Тады Жанчак з калегамі пакінуў вельмі добрае ўражаньне. І вось – дэбютны альбом, музыку для якога і ўсе ангельскамоўныя тэксты напісаў сам Ян.

Так, па стылістыцы гэта – сучасны арт-рок, які пазначаны разгорнутымі інструмэнтальнымі партыямі і складанымі вакальнымі, пэўнай канцэпцыяй ("Faith" – гэта, па сутнасьці, казка), актыўным ужываньнем як клявішных, так струнных і духавых інструмэнтаў, спэцыяльнымі гукавымі эфэктамі. Мне цяжка вылучыць якую-небудзь адну (ці дзьве-тры) кампазыцыю: кожная зь іх – гэта фрагмэнт твору сюітнай формы з уласным скразным сюжэтам. І ад праслухваньня цэлага мне, прынамсі, адарвацца было няпроста. Вось чаму дзьве песьні на вершы Купалы і Арсеньневай у канцы праграмы падаліся мне тут яўна не да месца.

Што да Янавага вакалу, дык можна сьмела казаць: у Пятра Ялфімава маецца годны канкурэнт. Няхай голас Яна не такі магутны па дынаміцы, крыху саступае па дыяпазону, але па гнуткасьці, самой ягонай пастаноўцы ён аніяк Пятроваму голасу не прайграе. Жанчак вельмі дакладна адчувае стылістыку, у якой працуе. Вось чаму варта сказаць яму "брава!" і за напісаную музыку, і за яе выдатнае ўвасабленьне.

Міжволі напрошваюцца паралелі з групай "The Toobes". Мяркуйце самі: два дэбютныя альбомы з "неактуальнай" (чытай – выкапнёвай) музыкай. І тут, і там – выразная стылістыка і ўражальная як для дэбюту рэалізацыя. Карацей, у намінацыі "Дэбют году" ужо ёсьць з чаго выбіраць.

І каб ня дэбільны (у сэнсе – практычна нечытэльны) шрыфт на вокладцы альбому "Faith", я мог бы паставіць яму максымальны бал.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Дебютный альбом от сольного проекта Яна Женчака – бывшего вокалиста/скрипача/клавишника "Песняров" Борткевича, который в данном случае не ограничился вышеназванными обязанностями, но и сочинил весь материал. На выходе получилась смесь харда и металла с прогрессив и симфо-роком.

Диск получился насыщенным (72 минуты), концептуально целостным и музыкально разнообразным: от простого мелодичного хард-рока "Lady Of The Night" и баллады "Skies In Your Eyes" до 10-минутного прогрессив-симфо-металлического опуса "Don't Fall Again" и 20-минутной мини-рок-оперы "Faith" из 5 частей.

У этого альбома есть несомненные достоинства – голос Женчака, мелодичность и амбициозность материала, серьезность его реализации. Вместе с тем, архаичность этой музыки будет в лучшем случае палкой о двух концах – большой плюс для немногочисленных одних и большой минус для многих других. Да и английский язык зря избран в качестве основного.

Впрочем, на мой личный взгляд, главная проблема этой работы скорее в излишнем радикализме, увлечении формой. Мне кажется, что Ян может написать и исполнить песню, которую смогут оценить многие, а не просто поклонники какого-нибудь полузабытого стиля. Достаточно послушать "Каханне" на слова Янки Купалы. По-моему, одна эта композиция стоит намного больше, чем весь остальной альбом.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 6,00

Альбом, оторванный от современных музыкальных течений. Остров с Робинзоном Крузо, который не ждет корабль спасения. Ему оно не нужно: от и так спасся... от современных музыкальных течений.

Минский прог-метал-проект Яна Женчака, известного по своей работе в "Песнярах" Борткевича. Это карма такая белорусская – во всем идти против цивилизованного мира, что и делают многие отечественные музыканты, выбирая для своей реализации то, что в других странах давно забыто или существует в виде недоразумений...

Отношение у меня к этой пластинке двоякое. С одной стороны – сделано все ультрапрофессионально, красиво, эпично, что называется, – по теме. С другой – а какое будущее ждет эту группу? Боюсь, для себя она и останется. Есть начинка, из которой мог бы получиться слушабельный более массово современный хард-рок ("Strangers Again"). Но оно им надо? Потому и среднестатистический меломан остановит свой выбор не на концепте, а на двух последних треках (белорусскоязычных, в отличии от тринадцти предшественников) – "Kahanne" (на стихи Купалы) и "Piy Da Dna" (на стихи Арсеньевой).

Ну и как вокалист Ян хорош.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 5,00

Жанчак пайшоў па шляху Ялфімава – пайграў у "Песьнярах" ды ўзяўся за сольны хард-рок праект. Дэбютнік "Faith" можна назваць старамодным у станоўчым сэнсе гэтага слова. Па гучаньню ён надта нагадвае апошнія альбомы "Deep Purple" (на гітары яўны пасьлядоўнік Стыва Морса). Недзе побач тут прабягаюць Мэркуры, Мулявін і Уотэрс. Відаць што, за аснову альбому ўзяты саўндтрэк да экспэрымэнтальнага спэктаклю Ларысы Сімаковіч – таго самага, дзе Сьвятлана Зелянкоўская выконвала ролю Максіма Багдановіча (ці гэта музыка была проста скарыстаная ў "Дні Багдановіча").

Жанчак – вакаліст і мэлядыст не абыякі. Яго музыка трапляе ў самае сэрца, асабліва надвычайную прыгажосьць мае "Skies In Your Eyes" і цэнтральная тэма ўсяго таго ж "Дня Багдановіча" – "Каханьне", выкананая разам з Сімаковіч. А вось "Пі да дна" на Арсеньневу гучыць надта ўжо штучна. Шкада, што вакальныя магчымасцьі кіраўнічкі "Госьціцы" болей не скарысталі, яна толькі эпізадычна зьяўляецца яшчэ ў двух трэках.

In Search For яўна любяць вялікія музычныя формы – сьведчаньнем таму пяты і дзесяты трэкі – па дзесяць хвілінаў кожны. Такая маштабнасьць падачы вымагае дасканаласьці гучаньня, але з гэтым тут якраз праблема: іх творы хутчэй можна назваць добра запісаным дэма, але ня больш – месцамі гітара грае надта сыра і навязьліва, а гучаньне бубнаў дык наогул цалкам праваленае. Усе гэныя шурпатасьці выдатны голас Жанчака ня здольны прыкрыць. І яшчэ адно – дыск не пакідае агульнага ўражаньня. Такое адчуваньне, што музыкі пры ўсёй любові да падобнай музыкі пакуль проста не знайшлі сябе.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

6.75
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.8 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
8 Паўлюк
7 Slaver, MShmel
5 notararity

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Безусловно

+1
0
-1

Безусловно великолепный вокал. Похож на Михаэля Киске. Особенно в Faith.Ascention и Faith.Descending. Эти композиции и вызвали ассоциацию с Helloween. И, на мой взгляд, единственные композиции на диске заслуживающие внимания. Белорусский язык Яна Женчака режет слух, уже успел отвыкнуть от такого русско-советского белорусского. Все в целом звучит нафталиново (вот и голос "што такая музыка даўно неактуальная"). И дело не в актуальности. А в создании чего-то интересного. Когда настоящий творец берется за дело получается произведение искусства, даже если это проходная вещь на заказ, за деньги, без музы, и выглядит весьма древненько... А если подмастерье, очень опытный и профессиональный подмастерье, получается качественная, по всем канонам сделанная, без сучка и зазорины ни кому не интересная скучатина. Клевый вокал, отлично сделано, пол дня послушал - в корзину. Хватит.

На счет конкуренции с Елфимовым: пусть конкурируют, одного поля ягоды. Внутривидовая борьба самая жестокая.

 

Узрушвальны па

+1
0
-1

Узрушвальны па ўзроўню выкананьня альбом. Але, між тым, як правільна заўважылі спадары экспэрты — матэрыял маральна састарэлы. Вельмі радуе, што беларускія музыкі маюць сапраўдны талент і працавітасьць, але пры гэтым ня могуць свае цудоўныя прафэсійныя якасьці скіраваць у стварэньне арыгінальнага сучаснага матэрыялу. Гэта зусім ня значыць, што слухаць альбом Жанчака нецікава — зусім наадварот. Але казаць пра нейкую камэрцыйную пасьпяховасьць тут дакладна не прыходзіцца.
Канкрэтна мне не спадабалася празьмерная акадэмічнасьць. Нават калі ствараеш дасканалы матэрыял, трэба дадаць нейкай гаражнасьці — усё ж не ў кансэрваторыі. Не спадабаліся месцамі перагібы з электроннымі аранжыроўкамі (уступ «Strangers Again» увогуле нагадаў папсовыя сьпевы дацкай Aqua). Затое цудоўнымі атрымаліся «Каханьне» — адчуваецца сапраўдны беларускі каларыт, і «Faith. Ascention» — у лепшых традыцыях Guns'n'Roses.
Агулам — вельмі якасна, густоўна, але несвоечасова.

 

Адзінае, што

+1
0
-1

Адзінае, што магу сказаць: "Аказваецца, і такая музыка ў Беларусі таксама ёсць!"
Слухаецца прыемна, толькі я не аматар такога накірунку ў музыцы (хаця крок у гэты бок Judas Priest на апошнім альбоме лічу ўдалым). І выпадае пагадзіцца са Слэйверам наконт залішняй акадэмічнасці.
Меладычна, моцна, прыгожа (нават вокладка падабаецца). І я нават ведаю людзей, якія слухаюць такую музыку.
---
www.t-styl.info

 

У аснове

+1
0
-1

У аснове гучаньня Faith ляжыць pop-metal, які спалучаецца з prog-metal’ічным захапленьнем багатымі інструмэнтоўкамі, шматлікімі гукавымі эфэктамі, дыялёгамі, замахамі на канцэптуальнасьць (хоць яна і не даведзеная да канца). Структура альбома сьведчыць пра тое ж.

Голас выдатна адпавядае жанру. Моцны, сакавіты, па-свойму эратычны, у найлепшых hair-metal традыцыях :) Часам вуха рэжуць дзіўнаватыя хібы ў ангельскай пры някепскай вымове.

Дыялёгі, якія сягаюць вечных тэмаў, часам гучаць трохі наіўна, але ў гэтай наіўнасьці – свая чароўнасьць :)

Сама музыка выкананая якасна, сачыць за гітарным пераходамі цікава. Альбом безумоўна зойме сваё месца ў маёй фанатэцы.

Прэтэнзіі да неактуальнасьці адкідаю катэгарычна :) Мне здаецца, ёсьць жанры, якія занялі сваю нішу, маюць сваіх прахільнікаў і пры добрай рэалізацыі карыстаюцца попытам яшчэ вельмі доўга пасьля пэрыяду пікавай папулярнасьці. (А закіды ў неактульнасьці revival rock’у The Toobes увогуле выглядаюць дзіўнавата, Kings of Leon вунь на 4-м месцы рок-чартаў Billboard’у).

Не разумею, нашто гэты дзікі трансьліт у назвах беларускамоўных песень. Хаця гэта дробязі, вядома. “Каханьне” (я дазволю сабе адваротную трансьлітэрацыю :)) выпадае з настрою альбому цалкам, абсалютна лішні трэк. Зь “Пій да дна” сытуацыя не такая дрэнная, але бязь іх абедзьвюх было б лепш.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net