Дебютный альбом нового проекта экс-участников "Ляписа Трубецкого" во главе с Павлом Булатниковым.
TRUBETSKOY
Павел Булатников – вокал
Руслан Владыко – гитара, бэк-вокал
Алесь-Франтишек Мышкевич – бас-гитара, бэк-вокал
Александр Сторожук – барабаны
музыка – Trubetskoy, кроме: 6,8 – Алесь-Франтишек Мышкевич, 9 – Рокас Радзевичюс, 12 – народная
тексты: Александр Логвин/Павел Булатников (1), Иван Трофимов (2,10,11), Александр Бергер/Иван Трофимов (3), Александр Логвин (4), Иван Трофимов/Евгений Колмыков (5), Алесь-Франтишек Мышкевич/Сашко Ушкалов (6), Александр Бергер (7), Алесь-Франтишек Мышкевич (8), Рокас Радзевичюс (9), Борис Гребенщиков (12)
запись и сведение альбома - Ymir Audio, Вильнюс
мастеринг - Orgone Studios, Лондон
где взять
Купить digital-версию на iTunes.
Cоцсети: Facebook, VK.com.
мнения штатных экспертов*
Сергей Будкин
оценка: 9,00
Частка ўдзельнікаў гурта "Ляпіс Трубяцкі" пасьля сыходу свайго лідэра аказалася ў сытуацыі, калі трэба па-новаму даводзіць сваю творчую дзеяздольнасьць. Пачалі яны, канечне, ня тое што з нуля – увесь мэнеджмэнт застаўся, уключна з прадусарам Яўгенам Калмыковым. Але самае галоўнае, што зьбераглося, – фірмовы жыцьцярадасны саўнд, за які адказныя сузаснавальнік ЛТ, гітарыст Руслан Уладыка, бубнач Аляксандар Старажук ды ўсюдыісны Алесь-Францішак Мышкевіч, адзіны навічок, які, аднак, імгненна стаў неад’емнай часткаю калектыву.
Канцэпт па першым часе не выпісваўся. "Маленькі сьмелы карвет", які выправіўся ў вольнае плаваньне, хістала і матляла – яны прадставілі парачку досыць прахадных сынглаў і шэрых кліпаў, зрабілі малаўцямны фіт з Лігалайзам і блякла сьпелі на пранізьлівы верш Багдановіча. Ня ведаеш, пра што напісаць песьню, – напішы пра карабель. Гэтым рэцэптам музыкі скарысталіся ў новым альбоме. Чакалася, што рэліз будзе перапоўнены вось такімі штампамі, стэрэатыпамі, штучнымі канструкцыямі і вобразамі, як у песеньцы "Девятый вал", якая пры гэтым мае патэнцыял народнага гіта, калі б ня прыкры пракол у выглядзе фразы "Погоня не стоіт того, чтоб бежать", – ясна, што не пра герб, але дужа рэжа слых. Часткова так і ёсьць – на альбоме прысутнічае яшчэ спарахнелая ўшчэнт тэма пра "Стаканы" і проста жудасна сканструяваная з пункту гледжаньня пісьменства "Гэтым разам". Але гэта ўсё аніяк не ўплывае на дакладны мэдычны факт: "Magister Bibendi" – альбом абсалютна жывога гурта, які мае што прапанаваць.
Ад "Ляпіса" у "Трубяцкім" застаўся той самы мэлядычны нэрв, які якраз адсутнічае ў праекце Міхалка Brutto. Да ўсяго, музыкі захавалі той самы вобраз мысьленьня, уласьцівы "дакапіталаўскаму" ЛТ. "Целый год грустіл, тепер танцую/Под тяжёлый аккомпанемент", – ён увасабляецца, напрыклад, вось у гэтых радках зь песьні "Лети", якая без сумневу ўпрыгожыла б хоць які альбом "Ляпісаў". Скажам, "Красоту" або "Тяжкий", зь якімі тут адчуваецца найбольшая мэнтальная повязь. Булатнікаў у "Magister Bibendi" абсалютна не губляецца і знаходзіцца на сваім месцы. Яго вакал зусім не прытамляе – перадусім таму, што ён спрабуе сьпяваць па-рознаму, адыходзячы часам ад сваёй саладжавасьці і спрабуючы розныя вобразы. Асабліва сымпатычна ён выглядае ва ўкраінскамоўным дэбюце "Зірніця" (кавэр на "Братоў Гадюкіных" ня ў лік), у беларускамоўнай "Купале" (у куплетнай частцы, бо прыпеў нібы зь іншай песьні ўзяты) і ў загалоўным трэку. Музыкі яўна не былі скаваныя патрабаваньнямі фармату, таму чаду даюць напоўніцу. Часам Trubetskoy гучыць зусім ужо брутальна і невытлумачальна, але пры гэтым – зноў жа! – не губляе сваёй пазнавальнасьці. Вярнулася б яшчэ духавая сэкцыя, была б наогул прыгажосьць!
Trubetskoy з годнасьцю выйшаў з няпростай сытуацыі. Вельмі радуе, што музыкі не задаволіліся роляю кавэр-гурта, не загразьлі ў рубоне за старую спадчыну, а запісалі цалкам новы альбом прэміюм-клясы.
Полный текст на Budzma.org
Дмитрий Подберезский
оценка: 8,00
Шчыра прызнаюся: не чакаў. Былі ў мяне значныя сумненьні што да ўзроўню творчага патэнцыялу гэтай музычнай адзінкі, здольнасьці яе ўдзельнікаў выдаць такі матэрыял, за які не было б, прынамсі, сорамна. Гэты альбом пацьвердзіў: Trubetskoy мае што сказаць, мае тое, чым можа запаліць аўдыторыю. І ня толькі за кошт высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, што адразу кідаецца ў вушы. Не толькі за кошт ці ня ўзорнага, шчыльнага гучаньня, у чым, безумоўна, заслуга студыйных адмыслоўцаў. Сваю вялікую ролю адыгрывае і ўласна музычны матэрыял.
У гэтым альбоме, які з пэўным дапушчэньнем можна называць нават канцэптуальным (праўда, дзякуючы хіба што асноўнай тэматыцы песень), хапае твораў, што прыцягнуць увагу публікі. Гэта найперш загалоўная песьня, "Капкан", "Rock & Roll", "На крестинах сатаны", "Стаканы". Што да дэбютнага альбома, дык ужо дастаткова. Зноў жа вельмі шкадую, што выкладзеная ў Сеціва праграма засталася безыменнай, пра аўтарства твораў можна толькі здагадвацца. Тая ж "Купала" з аднаго боку выдае пэўную фальклорную аснову, але музычна падмацавана, як падалося, досыць павярхоўна, хоць і згодна агульнай стылістыцы калектыву. А вось "Стаканы" па вітальнасьці, усхваленьню радасьці жыцьця-быцьця адразу нагадалі тэматыку многіх вершаў Бёрнса.
Агульны настрой праграмы вельмі аптымістычны і аніяк не дазваляе турбавацца пра нейкі творчы крызіс. Пры гэтым, канешне ж, хацелася б большай разнастайнасьці ў аранжаваньнях. З гэтага пункту гледжаньня Trubetskoy ня надта адрозьніваецца ад сонму айчынных рок-каманд, але выйграе, як я ўжо казаў, за кошт выканальніцкага майстэрства і гукавой культуры. Не магу казаць, што ад "Magister Bibendi" падае цень "Ляпісаў", хоць нешта падобнае нельга не заўважыць. Усё ж гэты альбом – праца цалкам іншая, у якой няма таго лёгкага сьцёбу часоў "Сочи", але й няма рэвалюцыйнай плакатнасьці больш позьняга Міхалка. Хочаш ня хочаш, аднак пэўны часам параўноўваць Trubetskoy з "Ляпісам" будуць, тое непазьбежна. Як і з Brutto, канешне ж. Ад апошніх "Magister Bibendi" адрозьнівае куды большая музычнасьць і сапраўдны рок-н-рольны дух. Слухаць гэта ня сумна, бачыць – бадай што цікава. У цэлым не шэдэўр, але праца цалкам годная і шчырая.
Experty.by
Егор Цывилько
оценка: 7,00
Пасля распаду "Ляпіса" наконт нейкай сур'ёзнай будучыні праекта Trubetskoy шмат у каго былі істотныя сумневы. Рэдка якія каманды працягваюць існаваць без лідара. На памяці сумны прыклад той жа N.R.M., што з галоўнага гурта краіны без Лявона Вольскага пераўтварылася ў другаразрадны бэнд. Павал Булатнікаў і Co пачалі амаль з чыстага ліста, але цень "Ляпіса" за імі яшчэ цягнецца, і нічога з гэтым не зробіш.
Улічваючы няўцямны пачатак дзейнасці з не вельмі удалымі першымі ўласнымі песнямі, на "Magister Bibendi" гурт зрабіў відавочную стаўку. Альбом павінен быў не тое каб выбухнуць, але паказаць, што Trubetskoy з'яўляецца самастойнай творчай адзінкай і здольны пісаць добрыя песні без Міхалка. Адказная задача, і каманда з ёй управілася. Не на 100%, але безумоўна паспяхова.
З музыкай на альбоме у Trubetskoy усё як мае быць: меладычна, нечакана цяжка, часамі нават з металічным прысмакам. З вакалам таксама ўсё добра, Павал упэўнена дэманструе свае магчымасці, ягоны голас пазнавальны, манера спеваў не стамляе. Самая сур'езная праблема, з якой сутыкнуўся гурт, – гэта тэкставы складнік. Хоць непасрэдных прэтэнзій да іх якасці прад'яўляць не хочацца (адчуванне, што і так праца вялася на межах магчымасцяў), узровень лірыкі відавочна не дацягвае да музыкі. Самыя яскравыя прыклады: "Ева и Адам", "Капкан", "Не пустят в рай". Хоць гэта не адмаўляе існаванне на альбоме ўдалых ды ўдарных "Magister Bibendi", "Лети", "Rock & Roll", "Зірниця", "Гэтым разам".
Калі падсумоўваць, задача-мінімум выкананая, задача-максімум – не, гурту Trubetskoy не хапае выразнага аўтарскага почырка у тэкстах, з астатнім усё някепска.
Experty.by
Александр Чернухо
оценка: 4,00
Группа Trubetskoy предприняла решительную попытку враз избавиться от имиджа сопливого кавер-бэнда и записала альбом из полностью нового материала. Хотя материал этот новый только номинально, на поверку же весь "Magister Bibendi" состоит из штампов, шаблонов, обрывков стандартных фраз и текстовых клише, словно писали его не люди, а специально обученная таким фокусам компьютерная программа, в неживые мозги которой вложили задачу сделать подинамичнее, жестче, добавить в безопасную меру социалки и обязательно придумать что-то на белорусском и украинском. Вся эта схематичность и конъюктурщина валит из альбома таким диким сквозняком, что становится боязно застудить уши.
Музыкальная составляющая альбома держится исключительно на хорошей работе со звуком, придающей композициям, разваливающимся прямо на ходу, необходимое для путешествия без остановок ускорение, тексты песен целиком состоят из шаблонных фраз из пособий (если бы такие существовали) для особо прилежных школьников. Вокал Павла Булатникова во всей этой сумятице и вовсе выглядит инородным телом, при помощи хирургического вмешательства извлеченным из удалых частушечных бравад ранних "ляписов" и наскоро вклеенных вот в эту грустную картину осеннего увядания.
Становится очевидно, что люди, которые захотели сделать рок-н-ролл, оказались слишком накормленными, бесхребетными и послушными музыкантами с низким уровнем тестостерона в организме, и теперь дебютный альбом группы Brutto уже не кажется таким плохим.
Experty.by
* Рецензии, оценки и комментарии авторов проекта не претендуют на истину в последней инстанции, а лишь отражают мнения конкретных людей и являются способом инициировать прослушивание записей, а также дальнейшее их обсуждение. Подробнее.
ВНИМАНИЕ!
Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензий. На основе оценок активных зарегистрированных пользователей (оценивших не менее 15% рассмотренных дисков календарного года) будет вручена отдельная награда Experty.by – "Приз народных экспертов". Пользовательские ценки влияют на распределение призов и в других номинациях.
Поставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам: