О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Смена "Весна"

 

Маша Колесникова о дебютной работе оркестра "Смена": "Рэтра, якім вее ад альбома – не настальгічнае, і тым больш, не настальгічнае па савецку". Рэтра "Смены" асэнсаванае, свежае, рафінаванае і з працягам".

Трамбаніст "Серебряной свадьбы" Яўген Палавінскі аддае даніну напаўзабытым паркавым духавым аркестрам і стварае ўласны аркестр дыхальнай перспектывы "Смена". Сам музыка змяняе трамбон на акустычную гітару і мікрафон. А гукі медных вырашана разбавіць чароўным тэмбрам вібрафона.

Праз паўгода існавання "надзеі маленькі аркестр" выдае дэбютны альбом "Весна", які пагружае слухача ў некалькі нязвыклую, але неверагодна кранальную атмасферу. Слухач успамінае, як гэта – разглядаць улітак на кукішках, разумее, як раздражняюць снягі, "когда руки весной наливаются" ды пераўтвараецца ў павучка, які ляціць падхоплены ветрам.

"Вясна" захапляе багатым вобразным светам, душэўнасцю і асаблівасцю. Натуральна, што пры жаданні можна тут расчуць інтанацыі "Серебряной свадьбы", і той жа "Паучок" нібыта сябра "свадебных" верабейчыкаў і пацукоў. Аднак тэатральнасць і "дзейства" тут прысутнічаюць, хутчэй, эпізадычна, як ненавязлівае, але густоўнае ўпрыгожванне.

Палавінскі і кампанія адраджаюць культуру духавога аркестра, але спрабуюць зрабіць гэта па-новаму. Яны не займаюцца рэканструкцыяй забытых мелодый, а пераасэнсоўваюць іх, ствараючы сучасныя, нештампаваныя творы. Рэтра, якім вее ад альбома – не настальгічнае, і тым больш, не настальгічнае па савецку". Рэтра "Смены" асэнсаванае, свежае, рафінаванае і з працягам.

Оценка: 10 из 10

Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Восторженная Маша. Десятка за

+1
0
-1

Восторженная Маша. Десятка за десяткой.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net