Маша Колесникова о новом альбоме Сергей Пукста: "Пра адзіноту і пранізлівую тугу… Пра тое, што схавана, і ад чаго можна ніколі не знайсці ключа. Пра тое, што адбываецца паміж людзьмі. Разам з тым, "Внутреннее" – гэта пяшчотна. Тонка і крыштальна".
Сяргей Пукст зноў расшырыў свядомасць слухачоў, напісаўшы альбом "Внутреннее". Свядомасці давялося ламацца – выслухоўваць тэкст. Гэта і была адна з задач працы музыкі: "з дапамогай электронных аранжыровак, у тым ліку, не сістэматычных, а спантанных шумоў прыцягнуць увагу да змястоўнага боку тэксту".
Каб падкрэсліць істотнасць слова, сказаў, куплетаў, якія адлюстроўваюць унутраныя працэсы душы, Пукст абраў усяго некалькіх "памагатых". Гітару ды гукі космасу. Але дзеля таго, каб яго пачулі, каб песня не стала звычайным фонам, музыка абірае "няпросты тэмп ды няпростую інтанацыю". Пукст як бы агаляе тэкст, прыкрыўшы яго празрыстай тканінай касмічнага шуму ці гітарных перабораў.
Кожную з 9 песень Пукст даводзіць да мастацкай дакладнасці. У творах-маналогах няма нічога лішняга: кожнае слова і кожны ўздых, кожная паўза і кожны гук неабходны альбому ў цэлым. Кожная песня – частка таго унутранага, якое выпірае з музыкі, выліваецца шэптам і крыкам, і прымушае прыслухацца. Прычым, Сяргей не пакутуе на самалюбаванне. Ён дае слухачу толькі 25 хвілін на магчымасць засяродзіцца, унікнуць, выслухаць і злучыць са сваім "унутраным". Адчуць сувязь і адзінства з музыкам.
"Внутреннее" – гэта пра спустошанасць… "Полифония снов ведёт к беспорядку в одежде. Одиночество, впрочем, тоже ведёт к тому же". Пра адзіноту і пранізлівую тугу… Пра тое, што схавана, і ад чаго можна ніколі не знайсці ключа. Пра тое, што адбываецца паміж людзьмі. Разам з тым, "Внутреннее" – гэта пяшчотна. Тонка і крыштальна. Гэта тое, на што чалавеку няма калі звярнуць увагу.
"Внутреннее" Сяргея Пукста – гэта монаспектакль з кансананснымі кодамі і дзікімі памкненнямі. Нігілістычны джаз ды песні пра фізіку – у мінулым. Пукст зняў касцюм.
Оценка: 10 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.