О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Neuro Dubel "Дох*я советчиков"

 

Виктор Семашко о новой работе группы "Нейро дюбель": "Альбом выкананы паводле даўно распрацаванага самім Кульлінковічам шаблёну, сапраўды роўны й прадказальны для навейшае гісторыі Neuro Dubel, створаны нібыта ў моцных абдымках фанатаў".

ІНТРАДУКЦЫЯ. Як казаў дацкі філёзаф К’еркегор, вера – трансцэндэнтная зьява, і таму абсурдная. Трагічны герой можа выклікаць спачуваньне альбо нават захапленьне, але рыцар веры знаходзіцца ў экзыстэнцыяльнай адзіноце, бо ён ня можа рацыянальна патлумачыць свае дзеяньні, яго ніхто ня можа зразумець. Адзінкавы індывід вышэй за ўсеагульнае, за агульныя маральныя нормы, бо існуе абсалютны доўг перад Богам, у параўнаньні зь якім этычнае зводзіцца да адноснага. Для сапраўднага верніка вышэйшай нормай становяцца ня правілы й звычаі ягоных суродзічаў, а дыктат вышэйшага, Боскага парадку – вера, якую навакольныя людзі могуць успрымаць як нешта абсурднае. Вера не паддаецца лягічнаму абгрунтаваньню, аднак, яна дзейсная. А ўсялякія чалавечыя меркаваньні даўно напаткаў скон.

ТРЭПАНАЦЫЯ. Відавочна, што абсурд – найбольш адэкватная рэакцыя на тое, што адбываецца навокал. Формула, па якой стваралася 14-ая кружэлка Neuro Dubel, агучваецца ў трэку № 14: "333, 222 и еще 18, 40 + 2 – это 20. Может, не 20. Рифма важнее. Душа здоровее и мысли ровнее". Альбом выкананы паводле даўно распрацаванага самім Кульлінковічам шаблёну, сапраўды роўны й прадказальны для навейшае гісторыі Neuro Dubel, створаны нібыта ў моцных абдымках фанатаў. Ізноў пануе зьнясіленая гіронія. Песьні чаргуюцца зь вершамі пра дзядзю Сашу. Прысутнічае абавязковы кавэр на шлягер – гэтым разам "Куба" сумешчаная з "Чунгай-Чангай". Чарговая вэрсія "Гусей"… Найбольш моцныя рэчы зьмешчаныя на самым пачатку альбома – "1, 2, 3" і "Карпатруп", далей чапляюць "Белтелеком", адзіныя беларускамоўныя "Мандаты", "Я ещё теплый". "Синяя птица" – быццам даніна павагі "дзюбялёў" сёньняшнім "ляпісам". Прытым адчулася, што накатаныя па форме аранжыроўкі ня надта пасуюць брутальнай, аднак тонкай паэзіі Кульлінковіча. Да прыкладу, той жа "Карпатруп" смачней бы выглядаў у зьлёгку запаволеным акустычна-джазавым ключы. Хаця тады б атрымаўся не Neuro Dubel, а "Серебряная свадьба". Таму ня варта станавіцца чарговым дарадцам, бо ў Кульлінковіча іх і так да халеры.

РЭМІНІСЦЭНЦЫЯ. Улюбёным альбомам Neuro Dubel для мяне застаецца "В жопе" 1991 г. – другі ў іх дыскаграфіі. Шэдэўральны ўзор беларускага панк-авангарду на зломе эпохаў! Самы абсурдысцкі альбом Кульлінковіча, дзе песьні нават цяжка назваць песьнямі. У маёй кампаніі гэтая касэта, набытая ў нейкім "камку", была заслуханая "да дзірак" і разышлася на цытаты: "это пожарище, мама", "Гитлера найдут", "совсем свободен", "едэм дас зайнэ!!!", "я зашёл сюда случайно", "панки идут по краю борозны… Мы нават спрабавалі зь сябрамі запісваць штосьці ў тым жа духу й набылі ў камісійным адзьдзеле крамы "Музыка" аналягічную драм-машыну. І дзіцячае фартэпіяна знайшлося, такое ж, як "В жопе". Пераймалі непаўторную вакальную экспрэсію. Толькі вось патрэбнай электрадрылі, як у песьні "Паранойя", не адшукалі. Я настолькі быў хворы на гэты альбом, што ўсе наступныя працы "дзюбялёў" няўмольна зь ім параўноўваю. Jedem das Seine.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net