О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Partyzone "Падаць і ўзлятаць"

 

Виктор Семашко о новом альбоме Partyzone: "Чацьвёртая плытка Partyzone, безумоўна, крок наперад, але на шляху зь сярэдзіны 90-х да пачатку нулявых. Многія матывы і тэмбры, настроі нагадалі папулярных тады прадстаўнікоў кірунку doom – Tiamat і My Dying Bride".

Прызнаюся, я зьдзівіўся, калі пачуў, што Partyzone запісалі новым альбом. Ужо некалькі год запар пра беларускіх адэптаў Rammstein не было нічога чуваць. Тым цікавей было паслухаць гэты дыск.

Чацьвёртая плытка Partyzone, безумоўна, крок наперад, але на шляху зь сярэдзіны 90-х да пачатку нулявых. Многія матывы і тэмбры, настроі нагадалі папулярных тады прадстаўнікоў кірунку doom – Tiamat і My Dying Bride. Лірычны герой Partyzone уяўляецца шараговым рабочым МТЗ, які ва ўмовах "жэстачайшага" крызысу начытаўся Эклезіяста:

"Якая карысьць чалавеку ад усёй працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам? Што было, тое і будзе; што рабілася, тое й рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма. Уся праца людзкая – для рота, а душа чалавека – не насычаецца".

Новую плытку Partyzone сапраўды адрозьнівае нейкая завуаляваная рэлігійнасьць. Голас саліста гучыць нібы ў гатычным храме, яго прамовы
эпічныя, насычаныя адначасова асабістай драмай і усяленскай тугой.

Разам з тым, мужыцкая брутальнасьць тут спрабуе спалучыцца з акадэмічнай выкшталцонасьцю. У кампазыцыях россып цытатаў (і псэўда-цытатаў), барочных завіткоў і сымфанічнае сталі. Аднак, памятаю, што "Танец рыцараў" Пракофьева, на якой пабудаваны трэк №2, ужо неаднаразова апрацоўвалі на цяжкі манер, пачынаючы з Emerson, Lake & Palmer.

Падыход да аранжыровак у Partyzone даволі мастацкі й майстэрскі. Да прыкладу, уразіла струнная сольная партыя ў "Далеч кліча", мэлёдыка ў песьні "Падаць і ўзьлятаць", замілавала сваёй неспадзяванай вар’яцкасьцю кампазыцыя "Я раблю сам". Шкада, што вокладцы не пазначаныя музыканты – хто ж там за што адказваў?

Тым ня менш, лепшай песьняй Partyzone для мяне застаецца "Маё сэрца", выкананая колісь са спадарыняй Русяй.

"Словы мудрых, спакойныя, выслухоўваюцца лепей, чым крык валадара сярод дурняў. Мудрасьць лепшая за вайсковую зброю; але адзін грэшнік загубіць многа дабра. І вернецца тло ў зямлю, чым і было яно; і вернецца дух да Бога, Які даў яго".

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).

хард-рок
Partyzone

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net