О проекте

Мартин Полэц (Польша): личный топ-10 белорусских альбомов за 2008 год

 
photo-polec.jpg

Представитель Польши в рамках жюри иностранных экспертов – Мартин Полэц. Музыкальный критик, фотограф, организатор концертов. Главный редактор польского (а в перспективе и белорусского) интернет-портала "Pro-Rock". Знает и любит белорусскую музыку и белорусский язык.

Цяжка не заўважыць, што 2008 год для беларускай музыкі (хаця не толькі беларускай) быў не надта багатым на цікавыя выданні. А самыя лепшыя альбомы так і не былі запісаныя і ўсё яшчэ чакаюць свайго часу ("Шпіталь Ф", "Абшар", "Letni Song", "Гаротніца"). Так што калі даводзіцца выбіраць дзесятку лепшых альбомаў 2008 года, атрымліваецца – трапляюць у яго такія дыскі, якія часам зусім цяжка назваць добрымі... Як сказаў мой сябра Віталь Зыблюк – калісьці не існаваў ў Беларусі шоў-бізнэс, была затое музыка. Цяпер ёсць шоў-бізнэс (узровень яго развіцця гэта справа другая), толькі з музыкі мала чаго засталося...

Добра, што ёсць яшчэ выключэнні з гэтага прынцыпу, напрыклад, альбом беларускага гурта Moya "Die Hard", які быў выкладзены ў інтэрнэце на пачатку 2008. Можа ён не існуе ў вялікім музычным бізнесе, не круцяць яго песні па радыё, не паказваюць яго кліпаў па тэлебачанні, не прэзэнтуюць на "Experty.by" (вось чаму па прынятых крытэрах я не змог змясціць гэты альбом у мой афіцыйны "топ 10"), а сам гурт нават не выступае перад публікай. Але затое захаплення, што б’е з кожнага акорду, з кожнай ноты гэтага альбома, цяжка не заўважыць. Каб ён быў у спісе, я б паставіў яго ў тройку лідэраў. А без яго атрымалася вось так...

1. Троіца "Жар-жар"

Я лічу - камэнтар непатрэбны. Усё зразумела.

2. Джамбібум "Жавароначкі"

З аднаго боку спакойна можна сказаць – Джамбібум запісаў адзін з двух самых лепшых беларускіх альбомаў 2008 года, як і адзін з лепшых увогуле ў гісторыі. Гэта заслуга не толькі саміх музыкаў, але ў той жа ступені і гукарэжысёра Сяргея Ціманава. Ён адзін з нямногіх у Беларусі, хто падыходзіць да свайго занятку як да мастацтва, а не працы. Дык вось ёсць эфекты ў выглядзе цудоўных песень, якія вырываюцца з усіх магчымых стылістычных катэгорый ("Стукнула-грукнула", "Зовзудэнько"), Нічога падобнага дагэтуль у музыцы яшчэ не было.

3. ДетиДетей "ОтЛично"

У мяне даўно склалася ўражанне пра гэты калектыў пасля першай сустрэчы з ягонай музыкай: "вось... наступныя поп-рок-зорачкі, адзінае што, магчыма, ў багацейшых аранжыроўках". Праўда, і тут у некалькіх песнях Аня (зараз лічу – сама лепшая беларуская вакалістка) змагаецца са сваім музычным сіндромам ADHD, што зноў накіроўвае яе ў бок рэвалюцыйных прыпеваў ў стылі "умпа-умпа". Але усё адно — гэты альбом даказаў мне, як моцна памыліўся з першапачатковай ацэнкай. Гэта дакладная антытэза папсовых гурцікаў, галоўная мэта ў якіх — заваяваць "MTV" і радыё. "ОтЛично" — поўнае ўражлівасці акустычнае “слуховішча”, да якога хочацца часта вяртацца.

4. Троіца "Сон-трава"

Знаўцы сцвярджаюць: добры, дасведчаны спартовец — той, які перадусім не робіць памылак. "Музычны досвед" — першае, што прыходзіць у галаву, калі слухаеш "Троіцу". Але гэтым разам у іх здарылася пару дзіўных, смешных памылак у аранжыроўках (як сола ў стылі музыкі кітайскіх рэстаранаў ў канцы "Салавейкі"). І толькі таму я не магу сказаць, што гэта альбом года...

5. Таццяна Беланогая "Дзвюхкроп'е"

Па праўдзе ніколі не лічыў Таццяну сапраўдным музыкам. Заўсёды думаў: гэта дзяўчына з божым дарам (пісаць цудоўныя песні) павінна застацца прафэсійным сонграйтэрам, кампазіцыі якога будзе выконваць хтосьці іншы. Толькі потым слухаю выдатныя, прыгожыя, пачуццёвыя адаптацыі яе песен у выкананні іншых музыкаў і думаю – "хлусня!". Дык вось – нарадзіўся беларускі Боб Дзілан у спадніцы.

6. Дай дарогу! "Д.С.П.Г"

Нагадвае спалучэнне "The Termals" і апошняга "Fucked Up" з дадаткам Ігі Попа ды "The Who". Нібыта нічога новага, а чамусьці ўсё адно слухаецца з цікавасцю.

7. IQ48 "Героі"

З новым альбомам "IQ48" было так, як звычайна у дзяцінстве бывала з падарункамі ад Святога Мікалая – ўсе ведалі, які будзе, але ўсё адно ў чаканні дрыжыкі ад празмерных эмоцый заставаліся. Шкада, што гэтым разам падарунак урэшце не аказаўся такім прывабным, якім падаваўся з вітрыны. Матэрыял з дыску мы ведалі ўжо даўно з канцэртаў – адзінае што жыўцом Лосі гучаць заўжды выдатна, а на альбоме ад паловы песен застаецца ўражанне, што слухаем запіс "demo" аматарскага гурта, які толькі робіць свае першыя крокі...

8. Разбітае Сэрца Пацана "Розавы закат"

Як для гурта, пра які ўсе заўсёды казалі, што павінен канцэртаваць, а не запісваць дыскі – атрымалася выдатна. Хаця усё адно гэтая плыта не заменіць нам "Пацаноў" на сцэне...

9. Ляпис Трубецкой "Манифест"

Трэба шчыра сказаць, што канцэпцыя гэтага альбома выклікае нейкае непаразуменне. А застаецца яшчэ тое, з чым мне болей за ўсё складана пагадзіцца. Тое, што дагэтуль было самай важнай вартасцю Ляпісаў – іх тэксты – тут наклікалі на сябе помсту з неба. "Свобода, свобода - золотой ключик / Кактусы есть нету колючек / This is my manifest, I'm number one, I'm the best!" Сур'ёзна?...

10. Al Narrator Orchestra "The Tunes Of Yestertimes"

Нібыта звычайныя блюзавыя стандарты, але можна павіншаваць з пачуццём гумару.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net