О проекте

Марына Савіцкая: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аўдыё)

 

Пазаштатны эксперт i сябра вялiкага журы. З 2010 году аўтар i вядучая музычных праграм на радыё "Сталiца": "Крок да рока", "З месца падзей", iнш. Арганізатар фестываляў "Ведай нашых" (2015), "Запальны Крок да рока" (2016). Таксама пісала для газет "Культура" (2008), "7 дней" (2009), "Туризм и отдых" (2007-2010) і іншых. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ (2012) і музычную школу по класе фартэпіяна.

Tonqixod, Neuro Dubel, "Стары Ольса", Irdorath, Nizkiz... Калі паглядзець толькі на спіс музыкантаў, якія прэзентавалі альбомы летась, становіцца відавочна: 2017-ы мог альбо расчараваць (калі б лонгплеі былі слабенькімі), альбо, наадварот, парадаваць. Файна, што справа пайшла па 2-м шляху.

Дарэчы, гэтыя ж самыя пазітыўныя эмоцыі падтрымалі і маладыя гурты, асабліва Gray Dog і "MorkvoЦвет", якія таксама выдалі годныя альбомы ("The Deal" и "Брешь" адпаведна).

Таму традыцыйна шчыры дзякуй музыкантам, якія працягваюць працаваць на якасць, якія замарочваюцца канцэртнымі прэзентацыямі альбомаў і ператвараюць іх у сапраўдныя канцэптуальныя, вытрымыя шоў, што толькі ўзмацняе ўражанні ад рэлізаў.

1. Tonqixod "Колер, якога няма" – слухаць

Памятаю, калі толькі гурт з’явіўся на сцэне, стала відавочна: гэтыя хлопцы падыходзяць да справы грунтоўна. Свой погляд, свая атмасфера, свой почырк – не пераблытаць. Такі добры паглынальны стан псіхадэлу. Адзінае пытанне да музыкантаў: "Як можна было прэзентаваць такі круты альбом, а затым заявіць пра распад каманды? Ну сур’ёзна?.."

2. Irdorath "Wild" – слухаць

Сінгл "Adde Duas", які музыканты прэзентавалі ў 2016-м, яшчэ тады падказаў: альбом будзе насамрэч дзікім. І праўда: цмокавая энергетыка, якую музыканты нясуць, заварожнае. Прычым у Irdorath нейкім чароўным чынам атрымліваецца перадаць яе не толькі праз канцэрты (якія наогул у іх заўсёды па-за канкурэнцыі), але і праз студыйную работу.

3. Nizkiz "Синоптик" – слухаць

Прыемна назіраць за тым, як расце гурт. З кожным новым рэлізам у Nizkiz усё больш выпрацоўваецца фірмовае гучанне. І яшчэ радуе, што з кожным пераслухоўваннем альбома кампазіцыі пачынаюць граць па-новаму. Таму спачатку можа падасца найбольш удалай "Небяспечна", затым – "Здесь", пасля – "Цемра"... Гэта нібы перачытваць якасны літарурны твор. Цікава.

4. Bez.not "Акривия" – слухаць

У альбоме "Акривия" ніякай новай рэгі-філасофіі не адкрываецца. Аднак гэтыя песні гучаць настолькі шчыра і натуральна, што не падкупляць проста не могуць. Ну і "Всё равно я буду бить в барабаны" – амаль як дэвіз.

5. Нагуаль "Землемер и Чипполино" – слухаць

Той самы выпадак, калі музыка на 100% выконвае адну з самых важных сваіх місій: эмацыянальна выцягвае з розных жыццёвых складанасцей і прымушае радавацца. Гэта не пра нейкія супер-мега-глыбокія філасофскія думкі. Але гэта тое, што дае моц, каб рухацца далей.

6. The Superbullz "Хардкор Заходняга Палесся" – слухаць

Скажу шчыра: няглядзячы на тое, што ў складзе – музыканты "з гісторыяй", але праводзіць паралелі з іншымі іх праектамі ну ніяк не хочацца. Супербулзы ёсць нешта іншае. Моцнае, мужчынскае, запальнае, драйвовае. З міфалагічным складнікам. З гумарам. І з добразычлівасцю. Для дэбютніка – больш як файна!

7. Neuro Dubel "Першы" – слухаць

Альбом не першы, але ў найлепшых традыцыях "Дзюбеля". Вытрыманы. Больш за ўсё прыйшліся даспадобы 2 кампазіцыі: "Погоня" и "Переваренное солнце". У гэтым і цікавостка: песні розныя (кавер/арыгінал, баевічок/лірыка….), але закранаюць. То бок Дзюбелі ўмеюць заваёўваць сабе аўдыторыю рознымі шляхамі.

8. Naka Piano "Игра в правду" – слухаць

Можна колькі заўгодна спрачацца пра тое, ці гіпербалізуе Насця Шпакоўская ў пачуццях, але відавочна адно: наўрад ці творчаць Naka Piano пакіне кагосьці абыякавым. А гэта паказчык. І на мой погляд, слушна зрабілі дзяўчыны, калі яшчэ больш падрэслілі гэтую самую тэатрэлізаванасць на канцэртных прэзентацыях за кошт вершаў ды мастацкіх работ, якія прама падчас шоў стварала Наста Шастак.

9. Shaman Jungle "Amazing" – слухаць

Шаманізм альбому амаль не пакідае шансаў пакінуць альбом па-за ўвагай. Прычым шаманізм пазнавальны, менавіта каманды Shaman Jungle: прыродны, чароўны, прыцягальны. І энергетыка на альбоме жывая, натуральная.

10. Intelligency "Techno Blues" – слухаць

Жаданне развівацца, падмацаванае адпаведнымі дзеяннямі, – вось ён, ключ да поспеху каманды Intelligency. Яны шукаюць, эксперыментуюць, спрабуюць нешта новае – і атрымліваецца зусім нядрэнна.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net