О проекте

Дмитрий Подберезский: личный топ-10 за 2008 год

 
padbiarezski.jpg

2008 год, на маю думку, быў крыху больш разнастайны і плённы ў параўнаньні з 2007-м, калі браць пад увагу толькі выдадзеныя альбомы. Прынамсі, па выніках году ёсьць з чаго выбіраць і ёсьць адносна чаго дыскутаваць. Тое ж самае – і абраная мной дзесятка.

1. Троіца "Сон-трава" – 10,00
2. Троіца "Жар-жар" – 10,00

Два альбомы "Этна-трыо "Тройца" я паставіў на самым версе менавіта ў такім парадку таму, што "Жар-жар", няхай у крыху іншым, больш жорсткім гучаньні, але ўсё ж працягваў і разьвіваў тое, чым агаломшылі музыкі ў альбоме "Сон-трава".

3. Ляпис Трубецкой "Манифест" – 9,00

"Манифест", здаецца, канчаткова зацьвердзіў ідэйна-духоўны паварот "Ляписаў" у бок гэткай "мужчынскай" (адрозна ад "мужыцкай") музыкі, што, нагадаю, было гэтак жа магутна заяўлена ў "Капитале".

4. Сузор'е "Песня пра зубра" – 9,00

"Сузор'е" паказала маладым, што значыць прафэсійнасьць і кляс, нават калі гэта й ня надта модная (старая) музыка. А яшчэ тое, як, маючы ясна ўсьвядомленую ідэю, можна выдатна й па-сучаснаму распрацаваць тэкставы матэрыял, якому ўжо шмат гадоў.

5. Джамбiбум "Жавароначкі" – 9,00

Магчыма, "Джамбібум" я крыху й перахваліў. Рэдка, але са мной такое здараецца, бо нешта такое я адчуў, што дазваляе мне спадзявацца: музыкі крыху "перакіпяць" і пачнуць рабіць сваю справу больш дакладна й асэнсавана.

6. Растопчин Александр "Роднае" – 8,00

Тое ж, што і пра "Сузор’е", можна сказаць пра альбом Алекса Растопчына, які здолеў пераканальна ўвесьці старадаўняе і клясычнае ў кантэкст сучаснасьці. Бо як маеш галаву на плячах – здолееш дасягнуць шмат чаго! Адное, што дыск інструментальны ды з каверамі, таму было абмежаванне па адзнацы, а так я бы паставіў 10.

7. Al Narrator Orchestra "The Tunes of Yestertimes" – 8,00

"Al Narrator" іграе тую музыку, зь якой, уласна, увесь сучасны папуляр і пачаўся. Пры гэтым не адчуваецца, што Цыганок й ягоныя калегі вырабляюць нешта другаснае. Не, яны стылёвыя і арыгінальныя ў межах традыцыі (беларускай ці амэрыканскай – усё адно!) як мала хто іншы.

8. NHS "700" – 8,00

"NHS" выдалі нетрадыцыйны альбом традыцыйнай музыкі і амаль адразу падзяліліся на два калектывы прыкладна аднаго стылёвага напрамку. На здароўе! Значыць, музыкі, за якую ня сорамна, будзе толькі больш.

9. Flat "Smile Of Fortune" – 8,00

"Flat" нарэшце выдалі альбом, пра які можна сказаць: старое, як сьвет, і вытрыманае, як добрае віно. Просьценька, дакладненька, стылёва, слухаеш – п'яніць і кружыць.

10. Dali "Zaгадкі Zігмунда Фрэйда" – 8,00

"Dali", дарэчы, як і "Джамбібум", яшчэ толькі намацваюць уласны почырк, але, як і тыя, адчуваецца, зьявіліся на сцэне ўсур'ёз і надоўга. Ёсьць у гэтых словах тое, што завецца драйвам. А ён зьнікае толькі пасьля атрыманьня пасьведчаньня пенсіянэра. І то – не ва ўсіх.

Зміцер Падбярэзскі


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net