О проекте

Brutto "Родны край" (+аудио)

 
7,50
сентябрь, 2015
Пяршак

Второй альбом коллектива под руководством экс-лидера "Ляписа Трубецкого" Сергея Михалка.


инфо

информация отсутствует

где взять

Скачать бесплатно на сайте мультилейбла "Пяршак".

Купить digital-версию на iTunes.

Cоцсети: Facebook, VK.com, YouTube.




мнения штатных экспертов*

Егор Цывилько

оценка: 8,00

Пры ўсім скептыцызме да гэтага фізкульт-праекта трэба адзначыць, што Сяргей Міхалок слова трымае. У параўнанні з дэбютнікам другі альбом Brutto – сапраўдная асалода для вушэй і розуму. Больш глыбокія тэксты з калейдаскапічным нагрувашчваннем вобразаў у фірмовым стылі "Ляпіса", прыемныя мелодыі, эмацыйнасць, драйв – усё тут на сваіх месцах. Мускулы таксама.

Напэўна, не варта было чакаць ад ужо прафесійнага рэвалюцыянера Міхалка нейкіх адкрыццяў, але ўсё адно здзіўляе моцнае падабенства Brutto-style з тым, што рабіў позні "Ляпіс" часоў "Весёлых картинок" і "Рабкора". Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся.

Цяперашняй сітуацыі на Украіне больш за ўсмешку пасуе звярыны выскал. Таму чаго не знайсці на альбоме "Родны край", дык гэта жартаў і самаіроніі. Сярод ваяўнічых гімнаў Brutto арганічна выглядаюць і кавер на "London Calling" The Clash, дасціпна перайначаны на "Moscow Calling", і ўзятыя з рэпертуару "Ляпіса" "Священный огонь" і "Воины света".

Але вышынямі плыткі з'яўляюцца не яны, а кранальныя ды прасякнутыя драматызмам "Гарри" і, асабліва, загалоўная "Родны край", невыносна-горкая і глыбокая. Ужо толькі за іх можна дараваць бязладныя харавыя спевы, незразумела каму патрэбнае мноства вакалістаў і агульную недамузычнасць праекта. Усё ж тое, што робіць Міхалок, – гэта ўжо даўно па-за межамі толькі музыкі.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 8,00

Падчас праслухоўваньня альбому не пакідае адчуваньне, што ён пакаваўся на хуткую руку ў няпросты, а можа, нават крызісны час. Тэма абраная, заявы зробленыя, даты абазначаныя, туры дамоўленыя, а аўтарскага матэрыялу на цэлую праграму не набіраецца. Але выйсьце ёсьць. Міхалок працягвае шукаць натхненьня ў беларускай паэзіі пачатку XX стагодзьдзя – і тут чарговы посьпех: "Будзь сьмелым" на словы дарэвалюцыйнага Купалы тут безумоўна адзін з самых магутных нумароў. Brutto таксама сілкуюцца з The Clash (кавэр на "London calling" з заменай Лёндана на Маскву – адлегла, а то спачатку ўявіўся кавэр на Gorky park), шатляндзкіх народных напеваў ("Гары" – бліскучы і надзённы нумар) ды ўласна ранейшага даробку Міхалка (на дыску дзьве песьні з часоў позьняга "Ляпіса"). Вось бы яшчэ Сяргей дамовіўся зь Лявонам ды перасьпяваў "Партызанскую" – дужа па тэме было б.

З уласна новага свайго тут надзвычайную вартасьць уяўляе найперш "Родны край": лірыка, канечне, на ўзроўні 17-гадовага раззлаванага на сьвет падлетка, але тым і бярэ. Наогул, прыватны аповед, у якім вядзецца пра комплексы, крыўды, асабістыя перажываньні ды маральныя пакуты, у Міхалка найбольш кранальна выходзіць па-беларуску (згадаем яшчэ ранейшы нумар "Цмок ды арол"). І ў гэтым раскрыцьці дапамагае слабае веданьне мовы: аўтар як бы абнуляецца і вучыцца наноў выказваць свае думкі. Прыкрыцца іроніяй, напусьціць славеснага туману ды накінуць маску ён проста ня ў змозе.

У музычным пляне Brutto слухаць няпроста. І справа тут не ў наўмысным прымітывізьме – ясна, што гэта панк-рок і што разгарнуць свае ўменьні, напрыклад, гітарысту гурта Паўлу Трацяку тут няма як. Але пры ўсім задоры "Роднага краю", адчуваецца, што згас у творчасьці Міхалка той самы агонь, які запальваўся калісьці агульнымі высілкамі музыкаў зь "Ляпіса Трубяцкога" (тая самая бяда, дарэчы, у сольнага Вольскага ў альбоме "Грамадазнаўства" – зьнік "энэрэмаўскі" музычны нэрв). Стылістычны ды ідэйны складнік "Ляпісаў" мог зьмяняцца, але заўжды заставаўся той самы кручок, на якім усё трымалася – таму ад гурту што ўзору 1997 году, што 2011-га сыходзіла шалёная энэргетыка. Цяпер жа Міхалок з кампаніяй гучаць, проста скажам, незахапляльна. І калі на самім альбоме гэтая праблема трохі згладжаная – пісалі і зводзілі яго ўсё ж лютыя майстры, то на жывых выступах гэты скамечаны няўцямны гук проста забівае.

Полный текст на Budzma.org


Александр Чернухо

оценка: 7,00

"Родны край" – крепкий белорусский рок-альбом. Возможно, даже лучший рок-альбом в этом году. По крайней мере, отечественные музыканты пока не записали в 2015-м пластинку лучше этой. Но это не значит, что второй полноформатник Brutto заслуживает действительно высокой оценки. То, что планы Сергея Михалка по культивированию ЗОЖ-кора несколько изменились, стало понятно давно, и в принципе идеологическая (читай, текстовая) составляющая "Роднага края" на сто процентов выдержана в духе последних двух альбомов "Ляписа Трубецкого": знакомые обороты, агитплакаты и речевки – все это мы слышали уже неоднократно. И как ни странно, при всей видимой насыщенности текстов образами и цитатами, они немногим лучше образцов, представленных в прошлой полноформатной работе. Михалок, по сути, играет все с тем же частушечным жанром. Он пишет предельно простые мелодии (попытайтесь пропеть, к примеру, "Родны край", "Партизан-рок" или "Просперо") и создает очень схематичные тексты песен.

Здесь есть и очевидные провалы: песня "Человек", с которой начинается альбом, вызывает опасения, что вся пластинка будет выдержана в том же духе, и нас ждет невнятная агитка под условным названием "Матрешка номер два"; и "Moscow Calling", единственным отличием от оригинала которой является разве что видоизмененное название. А еще на альбоме "Родны край" появляется мандолина, под которую тут же хочется затянуть O-o-o, liiiife is bigger. Однако при этом по сравнению с предыдущей пластинкой и с поздними ляписовскими полноформатниками в альбоме "Родны край" есть явный плюс – работа с аранжировками. Песни стали ярче и насыщеннее, в них появился намек на переход к более сложной структуре и партиям: тот же "Родны край" при всей своей примитивности "выезжает" именно за счет яркой аранжировки, пусть и вызывающей в определенных моментах прямые ассоциации. Еще один удачный момент – композиция "Черная сотня": песня вполне в духе последних топорных работ "Ляписа Трубецкого", но при этом динамика трека, басовая и гитарная партии делают его одним из сильнейших моментов альбома.

Конечно, в какой-то мере Михалок сдержал свое обещание и перестал играть в Агнию Барто. Но и откровенной удачей альбом "Родны край" назвать сложно: держится он, по сути, именно на крепких аранжировках, к которым текстовик и композитор Сергей имеет весьма посредственное отношение. Если копнуть глубже, мы получим репертуар народного хора в рок-обработке, которому переписали тексты песен про "качку и селезня" на "крыс и стукачей". И, наверное, это даже хорошо, ведь именно к народной любви стремится Сергей.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

У цэлым пацьвердзілася тое, пра што казаў Міхалок напярэдадні выданьня альбому: мУзыкі ў параўнаньні з першым альбомам групы стала больш. Ужо хоць бы з гэтае прычыны ацэньваць альбом лягчэй, хоць большасьць зьмешчаных у ім трэкаў творамі музычнымі называць усё ж вельмі праблематычна. Загалоўная песьня, "Чорная сотня", "Moscow Calling", "Гарри", "Просперо" – ёсьць што паслухаць нават тым, для каго такая музыка ня блізкая. З іншага боку тут маюцца і творы нібы й гучныя, але, прабачце, проста прымітыўныя. Кшталту "Партизан рок", якая адрасаваная, як падалося, проста ў пустэчу. Гэткае пасланьне магчымым іншаземным цывілізацыям: вось мы якія. Тым больш недарэчна выглядае гэтая "песьня" побач з "Воинами света".

Разам з тым так і не зразумеў, навошта ў межах адной праграмы было спалучаць песьні, якія можна адносіць да напрамку сацыяльна-патрыятычных, з тымі, да якіх з поўнае на тое падставай можна ўжыць вызначэньне "юнацкі наіўняк". Гэта найперш "Приказ Эрнесто". Альбо "Реввоенсовет". Прабачце, але ў аніякія дзьверы тое ня лезе! Увогуле, лёзунгавасьці ў тэкстах многіх песень, наіўных заклікаў хапае, ажно праз меру. А калі дарослыя мужыкі сьпяваюць – такое ўражаньне – для прышчавых падлеткаў, яно ўспрымаецца неяк, мякка кажучы, недаўменна.

Я не хачу, каб Сяргей Міхалок заклікаў на барыкады. Я хачу, каб ягоныя дарослыя, мудрыя, сьпелыя песьні стваралі жаданьне тыя барыкады будаваць. Міхалок для прэсы, такое ўражаньне, – адно. У творчасьці – нешта іншае. Не магу тыя два вобразы спалучыць, не атрымліваецца. І яшчэ. Неяк ня ўбачыў склад гэтага ці не эфімэрнага бэнду. Вось вам заганы Інтэрнэт-рэлізаў: мінімум інфы. А мне хочацца ведаць, чыя музыка, чые словы, хто сьпявае, дзе тое было запісана, кім і калі. І г.д. І нарэшце хацелася б адрасна сказаць: абавязак дакладна сьпяваць, няхай тое й анарха-панк, ніхто не адмяняў. Канцэрты – іншая справа... Вельмі ня хочацца, каб клоўн прамяняў адзін цырк на іншы.

Experty.by


* Рецензии, оценки и комментарии авторов проекта не претендуют на истину в последней инстанции, а лишь отражают мнения конкретных людей и являются способом инициировать прослушивание записей, а также дальнейшее их обсуждение. Подробнее.


ВНИМАНИЕ!

Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензий. На основе оценок активных зарегистрированных пользователей (оценивших не менее 15% рассмотренных дисков календарного года) будет вручена отдельная награда Experty.by – "Приз народных экспертов". Пользовательские ценки влияют на распределение призов и в других номинациях.

Поставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

6.64706
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.6 (17 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Долгое утомительное

+1
+2
-1

Долгое утомительное фигачилово. Первый трек неплох и очень грамотно размещен первым. Эта мелодия на синтюке делает так, что альбом имеет смысл. Благодаря Человеку общее впечатление от релиза чуть лучше.

 

удивительное рядом

+1
0
-1

В частности, - удивительная размытость мыслей... В огороде лебеда, а в Киеве - дядька... В остальном почти полностью согласен с Тружеником села... Только оценка будет ниже.. Слабо в музыкальном плане! Неясно в текстах... За тумаааном ничено не видно, за тумаааном....

 

Превысил мои ожидания.

+1
0
-1

Превысил мои ожидания.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net