Дэбютны альбом беларускіх народных песень у інтэрпрэтацыі польскага этна-джазавага калектыва на чале з вакалісткай Ульянай Гедзік з Брэста.
Ульяна Гедзік - вакал, скрыпка
Tomek Sołtys - фортэпіяна
Patryk Rynkiewicz - труба, флюгельгорн
Roman Chraniuk - кантрабас
Adam Zagórski - бубны
У запісе таксама бралі ўдзел:
Віталь Воранаў - беларуская дуда
запіс - Ignacy Gruszecki на The Monochrom Studio (Gniewoszów, Польшча)
звядзенне - Ryszard Wojciul
мастэрынг - Michał Kupicz
дзе ўзяць
Набыць digital-версію праз Bandcamp.
Набыць CD-версію праз краму лэйбла ForTune.
Cацсеткі: Facebook.
меркаванні штатных экспертаў*
Мікалай Янкойць
адзнака: 8,00
Беларуская народная песня, варыяцыя семсот сорак пятая – нечакана свежая, бо створаная светлымі галовамі ды з вялікай любоўю. Класічны джазавы склад (ударныя, кантрабас, клавішы і труба) польскай школы з трапнымі дадаткамі скрыпкі і дуды грае нашу этніку – і робіць гэта з неверагоднай пяшчотай. Бэнд заплятае традыцыйныя мелодыі ў багатыя джазавыя тэкстуры, беларуская вакалістка Ульяна Гедзік асцярожна балансуе на мяжы паміж двума стылямі; атрымліваецца цёпла, натуральна, без пошласці – нават заезджаныя "Рэчаньку" і "Ой рана" слухаеш, нібыта ўпершыню. Класны дыск: хай без рэвалюцый у музычным складніку (і ў самім падыходзе да "заплятання" этнікі ў джазавыя ці якія іншыя гармоніі), затое тонка апрацаваны, выдатна сыграны і добра запісаны.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
Дзіўны і нечаканы альбом ад дагэтуль невядомай калабарацыі польскіх джазмэнаў і беларускай вакалісткі. Нашыя родныя народныя песні тут арганічна сплеценыя з кананічным джазам, пры гэтым атрымалася і прафесійна, і небанальна. Розныя па характары кампазіцыі, сярод якіх ёсць і спакойныя традыцыйныя, і больш шалёныя, з дамінуючай этнічнай часткай, звязваюцца "Рэчанькай", якая ў розных варыяцыях гучыць тройчы. Атрымаўся акуратны, ладны альбом з пранікнёным вакалам і інтэлігентным выкананнем, але не болей. Такая музыка ніколі не стане папулярнай, нават свайго слухача знайсці гурту будзе складана. Тым болей крута, што ёсць у суседняй Польшчы такая Ulyanica, якая негледзячы на ўсе трэнды і разлікі выдала менавіта такі рэліз.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Пока внутрибелорусская фолк-сцена притихла, выручает заграница. На дебютном альбоме польского коллектива белоруски Ульяны Гедзик звучит качественный фолк-джаз: здесь есть хороший музыкальный вкус, высокое исполнительское мастерство и отличный звук. Особенно удаются Ульяне лирические номера ("Па морачку", "Рэчанька"), но в динамике коллектив тоже звучит интересно ("Вясна", "Рэчка"). Можно, конечно, сказать, что при неоспоримом качестве присутствует элемент предсказуемости. Особенно это касается выбора материала: все эти песни мы слышали много раз в исполнении самых разных коллективов, начиная с "Песняров", "Троіцы". Да и сказать какое-то новое слово в соединении фолка с джазом коллективу пока не удалось. Но это скорее вопрос роста и поиска авторского почерка – для дебюта работа безусловно сильная и симпатичная.
Experty.by
Конрад Ярафееў
адзнака: 6,00
Очередной фолк-кроссовер, сделанный на этот раз с чувством меры, хорошим вкусом и без желания грохотать и сиять. Смешивают на этот раз с джазом (и такой подход уже давно не новость), но снова-таки в разумных пропорциях: не теряя ритма, не перелопачивая мелодику и гармонию и в целом скорее приглаживая, чем изменяя. Итоговый продукт звучит приятно, непримитивно и в целом, кажется, может понравиться в качестве стрессоснимающей пластинки достаточно широким слоям населения. В этой широкодоступности, в общем-то, и основная проблема записи. Несмотря на ряд достоинств, она совершенно безопасна, в ней нет ни проблем, ни калорий, она настолько софт, что легко намажется на хлеб. Ничего в душе эта запись не сдвинет и не поменяет. К тому же сколько ж можно петь "Юр'ю"?
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку найлепш зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на VK. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Красивая музыка, но не моё
Красивая музыка, но не моё