О проекте

Прэмія "Героі году" абвесціла намінантаў (+слухаць)

 

12 снежня ў мінскім клюбе "Грай" партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію "Героі году" за 2016 год. Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – "Адкрыццё" і "Героі". У намінацыі "Героі году" cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, "Стары Ольса", Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.

На званне "Адкрыццё году" сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў – гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd.

"Пры выбары намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць выканаўцы, якая выяўляецца ў аўдыё- і відэарэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных канцэртах на Радзіме ды за мяжой", – тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе "Грай" 12 снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў – Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.

12.12.2016. 19:00. Кафэ-клуб "Грай" (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Прэмія "Героі году-2016". Пры ўдзеле Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Уваход — 12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93. Квіткі на SMSbilet.by i Bezkasira.by

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

награды Experty.by

Последние комментарии

  • -
    3 дня 6 часов назад
  • -
    3 дня 6 часов назад
  • -
    3 дня 7 часов назад
  • -
    3 дня 7 часов назад
  • -
    3 дня 7 часов назад
 
 
Developed by Lynxlab.net