12 снежня ў мінскім клюбе "Грай" партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію "Героі году" за 2016 год. Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – "Адкрыццё" і "Героі". У намінацыі "Героі году" cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, "Стары Ольса", Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.
Гурту IQ48 у гэтым годзе споўнілася 15 год. 29 верасня музыкі выдалі ў свет новы альбом пад назвай "Трымай свой час". Гэта ўжо чацьвёрты нумарны альбом гурта, у запісе якога браў сталы бубнач гурта Антон Мацулевіч – першы ў гісторыі беларускі намінант на прэмію "Грэмі" .
Чацьвёрты студыйны поўнафарматнік IQ48 выйдзе праз паўзу ў пяць год. Як паведаміў парталу Tuzin.fm вакаліст IQ48 Аляксандар Ракавец, усе песьні для альбому ўжо запісаныя. Цяпер справа за зьвядзеньнем матэрыялу. Рэліз мяркуецца выдаць увосень 2016 году.