О проекте

Узнагароджаны "Героі году 2017": Mikita і Tonqixod

 

12 снежня партал TuzinFM падвёў вынікі году ў межах штогадовай музычнай прэміі "Героі году", якая адбылася ў клубе Macho пад акампанемент жывых выступаў гуртоў Akute, Nizkiz, Re1ikt. У галоўных намінацыях па галасах рэдакцыі сайта перамаглі спявак Mikita ("Адкрыццё году") і гурт Tonqixod ("Гурт году").

Уладальнік прэміі "Адкрыццё году" Mikita робіць электронную музыку з тэкстамі на беларускай мове. У ягоным даробку – кліп на дэбютны трэк "Лёс", здымкі ў Belsat Music Live, нечаканы кавэр на Naviband і новае музычнае прачытанне верша Яўгеніі Янішчыц, дэбютны EP з пяці песень. Mikita выступаў сёлета на галоўнай сцэне фэсту Vulitsa Ezha, стаў хэдлайнэрам Beerbus Party у роднай Горадні, узяў удзел у Stolovka Fest ды даў некалькі сольных канцэртаў.

Гурт Tonqixod, які перамог у намінацыі "Гурт году", паспеў сёлета запісаць шыкоўны альбом "Колер, якога няма", узялі ўдзел у праекце "(Не)расстраляная паэзія", зайграў сэт на канцэрце "Салідарныя з Беларуссю" ў Варшаве. І на такім уздыме нечакана заявіў пра прыпыненне дзейнасці.

Таксама былі адзначаныя пераможцы сезону паводле галасоў наведвальнікаў TuzinFM. Гурт Nizkiz атрымаў прыз за найлепшую песню сезону ("Небяспечна"), гурт Re1ikt – за найлепшы кліп сезону ("Хадзіла галота") і гурт Akute – за найлепшы дыск сезону ("Пластыка").

Тэкст: Experty.by паводле TuzinFM

Akute, Mikita, Nizkiz, Re1ikt, Tonqixod

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net