Мінскі гурт U.G.Oslavia працуе над дэбютным альбомам, які самі музыкі стылістычна характарызуюць, як "рок-н-рол ды бла-бла-бла". Плануецца, што на дыску будзе 12 песень і ўжо запісана адсоткаў 70 матэрыялу.
"Гэты альбом для людзей, якія могуць сказаць пра сябе "дурыла, афэлак, абгрызак" і ўсё такое, – смяецца вакалістка гурта Юля Багаслаўская. – Я разумею, што такіх, магчыма, толькі два чалавекі, але нас гэта не пужае, бо музыкаў – пяць, плюс яны і таго – сем. Дастаткова для праслухоўвання дыска. Плануецца, што будзе 50 адсоткаў танцавальна-ўгарнай музыкі ды 50 адсоткаў лірычна-філасофскай".
Юля дадае, што пісаць дэбютнік вельмі складана, бо з часам колькасць напрацаваных трэкаў расце, цяпер іх ужо больш за 20, і кожны новы хочацца ўставіць у альбом. Таму, цалкам магчыма, што дыск будзе вельмі доўгім, але ў любым выпадку, ён з’явіцца не пазней за студзень 2013 году.
Дарэчы, 29 лістапада ў Re:Public музыкі адыграюць сольны канцэрт, дзе можна будзе пачуць некаторыя трэкі з дэбютнага, яшчэ не названага альбома. Уваход на "рок-н-рол ды бла-бла-бла" – вольны.
хорошая музыка и формат нашего радио - это может и был бы оксюморон, если бы у нас было столько групп формата нашего радио, сколько в России. А так таких групп немного: Naka только припоминается...
Комментарии
Хорошоя музыка, формата
Хорошоя музыка, формата "Нашего радио"
petia, вам не кажется, что
petia, вам не кажется, что это оксюморон?
хорошая музыка и формат
хорошая музыка и формат нашего радио - это может и был бы оксюморон, если бы у нас было столько групп формата нашего радио, сколько в России. А так таких групп немного: Naka только припоминается...
Вектор Эго - формат нашего
Вектор Эго - формат нашего радио, да и группа нормальная. Югославия - не мое.