Мінскі гурт U.G.оslavia прэзентуе свой першы паўнафарматны альбом, які атрымаў назву "Странные люди". "Звычайна назву дае адна з самых удалых песень дыска, але ні адна з іх не можа ахарактарызаваць цалкам увесь альбом", – разважае лідар гурта Юлія Багаслаўская. – Таму мы ўзялі спалучэнне словаў, якое чуем у свой адрас часцей за ўсё. А яшчэ гэта радок з песні нашага ўлюбёнага караля яшчарак "People are strange...".
Праца над дыскам вялася амаль два гады. На фінальным этапе па розных прычынах адзін за адным гурт пакінулі некаторыя музыкі, з-за чаго давялося падымаць усю праграму наноў.
"Дыск атрымаўся вельмі дзіўным, супярэчлівым і неаднародным, – распавядае пра матэрыял дэбютніка Юля. – Па сваім пасыле ён вельмі падобны на думкі чалавека, які засынае пасля насычанага дня: пачынаеш думаць пра адно, але пераносішся ў зусім іншае месца, а ў канцы разважанняў нават не ўзгадаеш з чаго пачынаў. Кожная песня – новая думка. Кожны знойдзе тут штосьці блізкае сабе па светапоглядзе ды па музычнай стылістыцы. У музычным сэнсе гэта вельмі разнамасны прадукт. Але больш дакладнай характарыстыкі, чым "рок-н-рол і бла-бла-бла..." мы яшчэ не прыдумалі".
Канцэртная прэзентацыя альбома "Странные люди" адбудзецца 29 чэрвеня ў сталічным клубе TNT. Пачатак 21:00, уваход вольны.
Паслухаць і спампаваць дыск на сайте "Еўрарадыё".
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Комментарии
Понравился вокал. Тексты
Понравился вокал. Тексты авторские тоже выделяются. Само звучание очень попсово выглядит, но представить что-то более утяжелённое или изменённое не получается. В целом группа при определённой раскрутке могла бы уметь коммерческий успех в россии, а следовательно и в беларуси, хотя в россии подобных групп хватает