О проекте

Sciana "Кропка вяртаньня" (+аўдыё)

 
7,00
февраль, 2010
BMA Group

Второй студийный альбом белорусскоязычного рок-коллектива из Бреста.

Музыка в плеере размещена с разрешения правообладателей.

инфо

Музыка: Sciana
Аўтар тэкстаў: А.Клімус

Павел Прохараў - гітара, вакал
Андрэй Клімус - бас
Яўген Лук'янчык - саксафон
Аляксей Кузьняцоў - барабаны, перкусія (2)

Дар'я Трубіна - вакал (8)

Зьвядзенне і мастэрынг - Trikil (D_tails)

где взять

Купить CD в Минске: пр. Машерова, 8 (офис БНФ), ул. Румянцева 13 (офис ТБМ).

Скачать на официальном сайте: www.sciana.by




мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 9,00

За тыя восем год, што мінулі ад дэбютнага альбому, гурт Sciana упэўнена ўвайшоў у лік галоўных рок-каманд Беларусі, хоць Менск іх чамусьці ня надта вітае. У хлопцаў ужо даўно сфармаваўся пазнавальны саўнд, які не паблытаеш больш ня зь кім – шчыльненькая рытм-сэкцыя, гітарны драйв спалучаны з саксафонам. Новыя песьні з альбому "Кропка вяртаньня" толькі засьведчылі – ад свайго шляху Sciana не ўхіляецца і рэжа свой фірмовы мэлядычны берасьцейскі рок.

Рэдкасьць для нашых краёў, калі музыкі надзяляюць вялікую ўвагу тэксту ды бяруцца за разблытваньне філязофіі існаваньня. Хоць побач з экзістэнцыяналізмам прысутнічае тэкст пра "першага эма-боя – Віктара Цоя" ("Сьлёзы пад дажджом" – яўны гіт). Вельмі прыемна бачыць годны вынік васьмігадовае працы. Усе авансы, дадзеныя ад часоў шыкоўнага пераасэнсаваньня "энэрэмаўскай" песьні "Я еду" Sciana апраўдала цалкам. "Кропка вяртаньня" сёлета адзін з асноўных прэтэндэнтаў на званьне лепшага рок-альбому

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

Весьма неплохая группа иногда меня смущала не очень качественным звуком на своих записях. К этой пластинке таких претензий нет. Сама же музыка Sciana потяжелела, превратившись в мощный, мелодичный хард-рок, но не семнадцатого века, а дня сегодняшнего. Понравились аранжировки, некоторые с легким прог-акцентом. Команда запросто вписалась бы в формат какого-нибудь FM-рок-радио, будь у нас такое. Есть, правда, другой вариант для покорения радийного пространства – из некоторых композиций вышли бы готовые для ротации, если их облегчить.

"Кiм я быў", "Кропка", "Нiколi болей" (саксофон я бы убрал из этой вещи, превратив ее в чисто утяжеленный гитарный хит с прозрачным саундом). Лучший альбом в истории "Sсiana". Посмотрим, что будет с группой дальше.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Группа Sciana играет своего рода альтернативный хард-рок – громкую, мускулистую, но достаточно прямолинейную и предсказуемую музыку. Присутствующий в ряде песен саксофон вполне тянет на фишку, пусть даже иногда звучит несколько казусно. Картину дополняет слишком склонный к заурядному громкому крику фронтмен.

Нельзя сказать, что здесь что-то очень хорошо или откровенно плохо – по белорусским меркам это работа крепкого среднего уровня. Да и по сравнению с дебютом группа очень заметно выросла. При этом все же не хватает чего-то большего – более ярких песен, большего воображения в аранжировках и с вокалом надо бы немного разобраться.

На этот же момент главный аргумент коллектива – это громкость и энергетика на концертах. Не самый плохой вариант для рок-группы, но на этом далеко не уедешь. Больше, чем шесть, но явно меньше семи.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 6,00

Заўсёды існуе такая насьцярога, што чарговы, пасьля дэбютнага па сутнасці, альбом таго ці іншага калектыву можа прынесьці больш расчараваньняў, чым адкрыцьцяў. На маю думку, тое й здарылася з альбомам "Кропка вяртаньня" (толькі цяпер адзначыў, што назва шмат у чым сымбалічная!).

"Сьцяна" прадстае тут у вельмі ўжо знаёмым абліччы. І яно было б наогул добра, калі б аблічча гэтае было рознабаковае, калі б адсутнічалі самапаўторы ці проста знаёмыя па ранейшых творах фармальныя вырашэньні, мэлядычныя хады. На жаль, гэтага ўсяго ў новым альбоме хапае. Магу дадаць сюды пэўныя падабенствы ў форме песень, распрацоўцы матэрыялу (калі стрыманы вакальны пачатак, потым рэзкі пераход на "фарсаж" і далей – вяртаньне да стрыманасьці) і да ўсяго іншага – збольшага невыразнасьць мэлядычных ліній амаль усіх песень. З агульнага шэрагу ў лепшы бок выбіваюцца хіба "Працяг будзе!" ды "Мяне не існуе", хоць з боку тэкстаў "Сьцяна" выглядае вельмі прыстойна: тэксты песень насамрэч вельмі рокавыя.

Тым ня менш згадваецца "Калыханка" гэтага ж калектыву, якая ў свой час зрабіла на мяне надзвычай добрае ўражаньне. Магчыма, дзякуючы найперш таму, што яна выразна выбівалася па-за агульную стылістыку гурта. Вось больш бы ў далейшым такіх адхіленьняў ад генэральнае лініі! "Кропку вяртаньня" варта ўсё ж час ад часу пераносіць у іншае, новае месца.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2010 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Sciana
8.775
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.8 (40 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

ох и ах

+1
0
-1

уважаемые эксперты!
упрек 1: нередко ПЛОХО слушаете альбомы. некогда?
упрек 2: ПРАКТИЧЕСКИ НЕТ критериев, по которым вы оцениваете группы. очень весело, когда альбом "ковров" получает (гораздо) более высокую оценку, чем хорошая авторская работа. там - курьез, тут - творчество-таки.
упрек 3: стоило бы стрелы в адрес других-отдельных обратить иногда к себе. и не сравнивать уж тогда горячее и жидкое (например, каких маузеров или сцяну) с зеленым и продолговатым (например, троицей или эппл ти). тем более, когда подбиваются итоги года/полугодия.
впрочем, со своим уставом...
дело ваше, есесьно.
однако альбом у сцяны - хороший. а саксофон просто прекрасный.
на мой взгляд, плохо у группы НЕ С МУЗЫКОЙ.
но это не имеет значения, ага

 

Критерии

+1
0
-1

Мне тоже как-то не видно критериев у экспертов. Пытаешься сопоставить оценки экспертов в результате создается ощущение, что оценивается все по принципу нравится/не нравится.

Уважаемые эксперты!
Плиз поясните: критерии они есть? или их нет?

 

про критерии

+1
0
-1

You_are, notararity:

Вы же сами прекрасно понимаете, что единого свода правил на тему "какому диску и на основании каких критериев надо ставить 7 баллов" в природе нет и быть не может. Каждый из нас решает сам за себя, независимо, исходя из своего набора инструментов и, естественно, личного вкуса.

Про сравнение несравнимого You_are очень верно написал. Это именно то, чем все музыкальные критики в мире занимаются, не только мы. Так что ничего удивительного, что наши оценки и мнения кому-то кажутся странными :)

А вообще я лично считаю, что оценки это конечно важно и ответственно, но все же глобальная ценность этого проекта не в них, а в том, что благодаря всем этим рецензиям (даже если они суперсубъективные) создается база описаний дисков плюс аудиоархив. Потому что найти толковую информацию по релизам 90-х и 2000-х сейчас по сути нигде невозможно. Разве что в подшивке "Музыкальной газеты". И то далеко не все там обозревалось.

 

Сцяна – выдатны гурт, які

+1
0
-1

Сцяна – выдатны гурт, які даводзіць свайго высокага статусу на беларускай альтэрнатыўнай сцэне на кожных Басах, мае прыхільнікаў сваёй творчасці (і нямала) і, самае галоўнае, мае свой выразны твар, які не паблытаеш з іншымі беларускімі гуртамі. Пры гэтым Сцяна яўна недаацэнены калектыў, але такі стан, на жаль, нармальны для не-мінчукоў.
Альбом, вядома, слабейшы за жывыя выступы, але ж паслухаць Сцяну хочацца часцей чым раз у год. У прынцыпе, моцная энергетыка, наколькі яе можна перанесці ў запіс, захаваная. А гэта, поруч з характэрнымі тэкстамі, самае істотнае ў музыцы Сцяны. Саўнд берасцейцаў гэта падхардкораны гітарны драйв з саксам (пасля зменаў у IQ48 саксафон гэта ізноў фішка выключна Сцяны) і сакавітымі бубнамі. Асобны плюс за выкладанне ў сеціва ў добрай якасці. Нядаўна яшчэ Cherryvata мяне гэтак парадавала, змяшчаючы свой альбом наогул у flac (!).
Ёсць нязначныя мінусы: гэта і вакал, што адзначыў Безкаравайны, і пэўная манатоннасць, на якую звярнуў увагу Падбярэзскі. Пачатак “2 000 000” яўна падтыраны ў zero-85. “Слёзы пад дажджом” нагадваюць па настрою іншы гурт з берасцейшчыны – канешне я маю на ўвазе :Б:Н:. Але тое запазычанні нават цікавыя.
“Ніколі болей”, “Працяг будзе”, “Кім я быў” – тут наогул няма прахадных трэкаў. “Кропка вяртання” – альбом, які мне вельмі даспадобы. Цалкам. Няхай не надта арыгінальны, але ж я не эксперт і магу ацэньваць абы-як :-)

 

Вялікі дзякуй за плэер :)

+1
0
-1

Вялікі дзякуй за плэер :)

 

Добры альбом добрай каманды!

+1
0
-1

Добры альбом добрай каманды!

 

Fail.

+1
0
-1

Вой не для таго ствараўся, на маю думку, сайт "experty.by", каб выдаваць меркаваньні "спадабалася/не спадабалася", ды й па рэцэньзіях ("сваечасовых": альбом-та ў лютым выйшаў) бачна, што ў экспэртаў не было часу ці жаданьня яго паслухаць і пачуць. Напрыклад, ніводны з экспэртаў не заўважыў канцэптуальнасьці, сюжэту, у які, напрыклад, выдатна ўпісваецца "Сьлязы пад дажджом" і становіцца сур'ёзнай, хаця па-за межамі альбому гучыць як чысты жарт. Пра якасьць тэкстаў згадалі, і на тым дзякуй.

Пра чаргаваньне "стрыманы вакальны пачатак, потым рэзкі пераход на фарсаж" дык наогул насьмяшыла. Дзядзька, гэта ж рок-музыка, у ёй звычайна так і робіцца!

Пра невыразнасьць - дык гэта трэба з бананамі ў вушах слухаць, каб пра тую невыразнасьць напісаць. "Кім я быў" - адзін зь лепшых пачаткаў для альбому за ўсю гістотрыю беларускага року (расхіствае цябе, падымае да неба, закалхвае, а потым матляе табой, што сабака хвастом, а заадно і ўводзіць у курс гісторыі, якую распавядуць у далейшым). Ва ўступе да "Кропкі" пераказана столькі, што верыш словам "я ўсім ужо калісьці быў", бо гэта ўсё і праўда перажываеш, калі слухаеш першую хвіліну песьні. Так можна напісаць пра любую кампазыцыю - у кожнай музыцы надаецца ня менш увагі, чым тэксту, ды й мэлёдыя ўдзельнічае ў апавяданьні ня менш за словы.

Таксама дзіўна, што ніводны экспэрт не зьвярнуў увагу на кульмінацыю альбому - песьню "Адам". Хваласьпеў неўрымсьліўцам, сьпеў перамогі героя альбому, дый проста адну з наймацнейшых песень, што напісалі беларускія рокеры.

Проста-такі прыгадваюцца рэцэньзіі morok.ru - своеасаблівай Упячкі байнэту. Усё, канешне, не настолькі траґічна :) Але хацелася б, каб экспэрты, калі ўжо такімі завуцца, надавалі больш увагі таму, што яны ацэньваюць і як яны ацэньваюць.

Хаця, канешне, чорт зь ім. На старонцы прадсатўлены сам альбом, а гэта лепей за любыя рэцэньзіі - кожны можа сам праслухаць альбом (нават болей за адзін раз) ды, пра пэўным жаданьні, пачуць яго. Праўда, навошта тады экспэрты?

 

З павагаю Ілья Шыманскі

+1
0
-1

Не скажу што з'яўляюся вялікім прыхільнікам творчасці гурт, але альбом чакаў.
Мне спадабалася рознасць песняў, нават нешта новае для беларускага року зрабілі хлопцы.
Можна сказаць не зусім па-беларуску гучыць беларуская музыка.

Віншую гурт з паспяховым выданнем.

 

MORDA1

+1
0
-1

ребята так держать

 

шчыра - проста супер!!!

+1
0
-1

шчыра - проста супер!!!

 

№2 рэгіянальнай музыкі

+1
0
-1

Сцяна - проста афігіцельны гурт, №2 з рэгіяналаў, пасля BN, вядома ж.
І адзнакі, як заўжды, нізкія.
Экспертаў на мыла! Давайце нам новых экспертаў!

 

Сьцяна

+1
0
-1

я Уважаю гурт Сьцяна поэтому ставлю 10 балов. Жаль что в новом альбоме нет Intro и На бассах

 

ааааааааааа

+1
0
-1

ну если после БН, тогда, конечно, номер 2. если после БН. тогда, конечно. если после БН, да...
ПОСЛЕ БН! звучит. советую хлопцам з сьцяны змяниць назву менавита на гэткую - "Пасля БН"

 

Кропка вяртаньня

+1
0
-1

Гэта нармальна, што Sciana параўноўваць з іншымі гуртамі. Але, гурт не намагаецца быць кагосьці папулярней - для Sciana няма "зорак" рок-н-ролу:) Каляктыў лічыць сабе па-за сьпісам гэтакіх. Хлопцы граюць і пішуць так, як яны адчуваюць, а не з нагоды камусьці спадабацца. І прыемна, што такая...скажам, з якой-та кропкі гледжаньня, альтэрнатыўная творчасьць гурта камусьці яшчэ блізка. Дзякуй усім хто набыў наш альбом і паспрабаваў яго зразумець. Дзякуй усім за падтрымку.

 

Нядурсцвенна, чакаў значна

+1
0
-1

Нядурсцвенна, чакаў значна горшага (па-за альбомныя песенкі нейкія панурыя былі)
Хаця канешне і не супер, манатонненька так і вакал не фантан. Слухаць яшчэ наўрадці буду.

 

альбом

+1
0
-1

очень тронула лирика. действительно просто класс!

 

Замечательная работа.

+1
0
-1

Замечательная работа. Прослушал стотыщ раз. Уж и не ждал, что еще что-то запишут. Лучшая, на мой взгляд, группа Беларуси в тяжелом весе.
Есть правда и замечания (по этому и не 10). Павел не всегда попадает в тональность. И в целом запись как из подвала. Пока слушал отдельно Стяну - не замечалось. А вот в плейлисте у меня после "Працяг Будзе" пошла песня Rob Zombie "Scum Of The Earth" и разница почувствовалась сразу. И это вообще громадная проблема для всех музык в Беларуси.

 

Крытэрыі

+1
0
-1

Прапаную крытэрыі:
1. Шчырасць.
2. Глыбіня.
3. Мастацкая Вартасць.
4. Узровень Кампазітарскага Таленту.
5. Гарманічнасць Суіснавання Музыкаў (для гуртоў)

З голасам увогуле такая штука, арыгінальны і прыемны тэмбр - дар Божы, на е-бэе не набудзеш, з-за мора не прывязеш. Але нават з тым, што ёсць.. можна, канешне, горла драць, а можа й ня трэба.. Дзяўчына ў восьмай навошта? ))

 

Я слушал их "живьем". Поверьте, есть за что любить эту группу.

+1
0
-1

Все в порядке у этих ребят.
К сожалению, в нашей стране скромные рамки музыкальной индустрии и материальных возможностей музыкантов вынуждают совмещать творческий процесс с иными многочисленными процессами, что не дает полноценного отражения творческой мысли.
Спасибо, Sciana. Так держать!

 

Тэмы

+1
0
-1

Вельмі драйвавы альбом, смачныя гітары, цікава было б паслухаць гэта ў жывым выступе
"Мяне не існуе", "Пра каханне", "2000", "Адам"

 

можна будзе

+1
0
-1

31 траўня, Менск, Рэактар - можна будзе паслухаць

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net