Брэсцкія рокеры Sciana прапануюць ацаніць 4 новыя песні з будучага альбома пад працоўнай назвай "Новая хваля". Калектыў замяніў гук фірмовага саксафона на электронныя клавішныя.
"Змены ў складзе, мы лічым, пайшлі нам толькі "на руку", – тлумачыць "Еўрарадыё" плюсы зменаў у гурце прадзюсар Зміцер Назараў. – У нас цяпер сфарміравалася каманда ідэйных людзей, якія разумеюць, куды ім рухацца. У гурце цяпер вельмі творчая абстаноўка, таму і альбом нарадзіўся вельмі хутка і безпраблемна. Гучанне стала больш сучасным і больш цікавым".
Па словах Назарава, усе песні з міні-альбома ўвойдуць у будучую пласцінку гурта. EP, як і новы альбом, адлюстроўвае пачуцці музыкаў і падзеі, якія здараліся з гуртом цягам апошняга часу. Аднак мініальбом уключае ў сябе і добравядомыя творы: знакамітую "Калыханку" 2007 года і "Беларусь-Украіна" – дуэт "Сцяны" і ўкраінскага "Ролліксу". Праўда, у некалькі змененым варыянце.
"Мы цягнем "лямку" ўжо 14 гадоў і робім тое, за што нам не сорамна, – працягвае Зміцер Назараў. – Мы выступаем за якасную, беларускую, беларускамоўную музыку: трэба ўздымаць планку. Бо шмат у каго ў галовах пануе стэрэатып, што беларускамоўная музыка – гэта такое "джы-джы-джы" і палітычныя тэксты са змагарскімі ідэямі. Не. Мы змагаемся з сабой і з гэтай сітуацыяй, што адбываецца з нашым гэтак званым шоў-бізам. Мы за якасную музыку. Мы думаем пра тэксты, аранжыроўкі, запіс і пра тое, што прэзентаваць людзям".
На адну з песень з альбома "Новая хваля" Sciana плануе зняць відэа. І, натуральна, даць некалькі канцэртаў у падтрымку дыска, выхад якога запланаваны на восень.
Спампаваць міні-альбом на сайце "Еўрарадыё"
Тэкст: "Еўрарадыё"
Комментарии
показалась очень неискренней
показалась очень неискренней музыка