О проекте

Ілля Маліноўскі: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2014 год (+аўдыё)

 

Пазаштатны эксперт і сябра вялікага журы. Ад 2002 году працаваў радыёвядучым на станцыях "Мир", "Минск", "Мелодии века". Ад 2007 году працуе журналістам на "Еўрарадыё". Аўтар шматлікіх інтэрв'ю, рэцэнзій і рэпартажаў пра беларускую музыку, а таксама вядучы музычных імпрэзаў.

Мінулы музычны год, на мой погляд, аказаўся сумным і малаактыўным. Разумею, што даволі спрэчнае меркаванне! Але яго немагчыма змяніць нават наяўнасцю мноства яскравых рэлізаў. Нешта ў нашым музычным жыцці змянілася і не ў лепшы бок. За год мне так і не пашчасціла трапіць ні на адзін канцэрт, на якім бы энергетыка і забойны драйв са сцэны схапіла, перажавала і выплюнула. Раней такое адчуванне было рэгулярным… У музыкаў нібыта знікае задор і жаданне выступаць. А гэта, пагадзіцеся, не самая станоўчая характарыстыка. Хоць цалкам верагодна, што за апошні год я стаў немагчымым занудай і цяпер кіруюся выключна ўласным крызісам сярэдняга ўзросту… ;)

У любым выпадку радуе тое, што такія настроі не перакідваюцца на студыйную працу. Сёлета абраць дзесяць лепшых альбомаў было не складана, а вось размеркаваць іх па месцах часам падавалася немагчымым. Нават узгадаліся школьныя часы, калі раптам рзумееш, што нічога па тэме кантрольнай не ведаеш і адзіны варыянт — спісаць. Але спісваць не было дзе, таму давялося раз за разам пераслухоўваць альбомы і паступова вызначацца. Спадзяюся за тое, што атрымалася, адбівацца не давядзецца.

1. Vuraj "Rajok" – слухаць

Абсалютна нечаканы, новы і выбітны погляд на народную творчасць. Пра "Раёк" можна вельмі шмат напісаць, але ў выніку не перадаць і дробнай часткі эмоцый, якія выклікае праслухоўванне альбому. Акурат той выпадак, калі лепш самому паслухаць, чым прачытаць тысячы рэцэнзій. Гэтага ўсім і раю.

2. Port Mone "Thou" – слухаць

Яшчэ да выхаду альбома было зразумела, што Port Mone трапіць на першыя месцы топаў сябраў Experty.by. Хлопцы нязменна выдаюць абсалютна неверагодны матэрыял, у якім прадуманы і асэнсаваны кожны крок, ён прасякнуты драматургіяй і нейкім вар’яцкім спакоем. Кожны альбом Port Mone дасягае вяршыні і, падаецца, далей ужо рухацца няма куды. Але з наступным рэлізам пачуцці паўтараюцца, толькі яшчэ вышэй і мацней чым у папярэдні раз.

3. The Toobes – "Road To The Big Time" – слухаць

Гледзячы па ўсім апошні альбом моднага, энергічнага і якаснага гурта, які згарэў так і не раскрыўшыся да канца. Па матэрыялу відавочна, што хлопцы пасталелі. Але не моцна, выключна да ўзроўню з’яўлення меладызму ў песнях. Пры гэтым юнацкі задор і хуліганства нікуды не зніклі. У выніку "Road To The Big Time" ахоплівае значна большую аўдыторыю, чым яго папярэднікі, але ці давядзецца гэта адчуць на канцэртах — пытанне.

4. Akute "Рэальнасць і сны" – слухаць

Не магу сказаць, што лепшая праца ў дыскаграфіі гурта. Хлопцы не пераскочылі планку, пастаўленую раней, але і не апусціліся ніжэй. Карацей, нараканняў хапае. Асабліва да тэкстаў, якія становяцца ўсё прасцей і наіўней. Akute вельмі камфортна пачуваюцца ў абранай плыні і паспяхова рэагуюць на знешнія фактары. Вось толькі рухаюцца хлопцы па вузкай, нібы горнай дарозе, таму дыяпазон гэтых рухаў беднаваты. Існуе, няхай і невялікая, але верагоднасць застаяцца на месцы ды згубіць актуальнасць. Але пра гэта пагаворым наступным разам.

5. Earworm "Amber" – слухаць

Можна сказаць безаналагавы рэліз у сучаснай беларускай музыцы. Ужо толькі за гэта гарадзенцаў можна адзначыць. А калі дадаць яшчэ якасць выканання ды цікавы стылістычны замес, то ўвогуле прыходзіць захапленне. Альбом "Amber" абсалютна дакладна пацвярджае назву гурта. Ён чарвяком залазіць у мозг і паволі абжываецца ў галаве. Даволі цікавыя пачуцці, раю усім!)

6. Лявон Вольскі "Грамадазнаўства" – слухаць

Сольнік сапраўды культавага беларускага музыкі — такі тэлепорт гадоў на дзесяць назад. У ім усе тыя эмоцыі, перажыванні, напор, якія мы адчувалі ў лепшыя часы N.R.M.. Увогуле падаецца, што матэрыял "Грамадазнаўства" пісаўся менавіта ў тыя часы і менавіта для таго калектыву, але па вядомых прычынах застаўся ў шуфлядзе. Настальгічнае ўспрыняцце разбаўляецца, так бы мовіць, нарвежскім гучаннем і ў выніку атрымліваецца даволі моцная праца. Што праўда, выдадзеная крыху не ў той час.

7. Navi "Сонцам сагрэтыя" – слухаць

Пасля дэбютнага "Лови" гэта неверагодны крок наперад. Хоць настроем, падыходам, стылістыкай і г.д. дуэт не вельмі змяніўся. Ужо на першым альбоме было відавочна, што беларускамоўныя трэкі ў музыкаў атрымліваюцца значна лепш і падаюцца з большай шчырасцю. І Navi гэтым скарысталіся на сто адсоткаў. Яшчэ пяць-шэсць такіх гуртоў і беларускай эстрадзе давядзецца вельмі моцна пасунуцца, бо пакуль яе канкурэнтназдольнасць грунтуецца выключна на колькасці.

8. Крама "Белая вада" – слухаць

На пытанні сяброў "як табе новы альбом "Крамы"?" я заўсёды адказваю: "Альбом "Крамы"!". Для тых, хто знаёмы з творчасцю гурта, больш словаў і не трэба. Дыск вытрыманы ў даўно абранай стылістыцы і традыцыйна складаецца з патэнцыйных хітоў. А далей прапаную вызначацца самастойна.

9. 2morrow2late "My Best Enemy" – слухаць

Пры тым, што 2morrow2late трапіў у спіс лепшых, нейкія словы, каб гэта патлумачыць, знайсці вельмі складана. Проста харошы, сапраўды рокавы альбом. Без нейкіх пазнавальных фішак ды арыгінальных хадоў. Безумоўна гэта хутчэй адмоўная характарыстыка, але ж нічога не зробіш з маім захапленнем "класікай". ;)

10. Dzieciuki "Гарадзенскі гармідар" – слухаць

Вельмі цікавы праект, у якога патэнцыйна ўсё можа атрымацца. Па гучанні пакуль сыравата і бруднавата. Але па агалосцы, ідэі ды прынцыповасці — усё добра. Нам не хапае такіх гуртоў, каб крыху ўзбударажыць засынаючую публіку. Таму спадзяюся, што Dzieciuki ўсё ж не спыняцца на дасягнутым і з наступным рэлізам уздымуцца вышэй.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net