Па выніках 2014 было шмат топаў, шмат аглядаў і каментароў... Віктар Сямашка вырашыў дадаць да выніковых матэрыялаў мінулага сэзону сьпіс асноўных тэндэнцыяў альбо высноваў, да якіх падштурхнуў мінулы музычны год. Працяг іх можна ўжо бачыць і ў бягучым 2015-м.
1. Беларусізацыя (хай сабе й мяккая) ёсьць прыкметай блізкага культурніцкага выбуху, мастацкай рэвалюцыі. Расейска- й англамоўныя гурты актыўна асвойваюць беларускую мову. На музыку кладуцца вершы нацыянальных клясыкаў усіх часоў. Вышыванкі, аўтэнтычныя танцы, сьпеўныя сходы, моўныя курсы, увага да замкавых і палацавых рэшткаў, масавае сьвяткаваньне традыцыйных сьвятаў… Прыкладна тое ж адбывалася падчас папярэдніх культрэвалюцыяў: у другой палове 1910-1920-х гадоў, у другой палове 1950-1960-х гадоў, у другой палове 1980-1990-х гадоў.
2. Праз мэлядэклямацыю нашыя музыкі пачалі вырашаць крызіс песьні як жанру. То бок, гэта й ня сьпеў, і ня рэп. Словы й ноты ў такіх абставінах існуюць дастаткова незалежна, не абмяжоўваюць адно аднаго й пашыраюць форму. Зьявіўся цэлы шэраг гуртоў, якія працуюць у мэлядэклямацыйным рэчышчы – берасьцейскі N.A.B.R., магілеўскі John Doe, гомельскі Cat Riot, менскія праекты Buben & Bajsan і Kuba Kolasa. Многія паэты, кампазытары, гурты й праекты, калі не пастаянна, то вельмі часта зьвяртаюцца да чытаньня тэкстаў пад музыку – згадаем і TonqiXod.
3. Крызіс фольк-апрацовак назіраецца таму, што аматарам музычнае генэтыкі ужо няма з чым скрыжоўваць народную аўтэнтыку – усе відавочныя камбінацыі стыляў перабраныя. Нагадаю, што за мінулы год выйшла ўсяго два поўнавартасныя альбомы на падставе беларускага фальклёру. У той жа час тыя музыкі, хто практыкуе кансэрватыўны традыцыяналізм, папросту ня маюць патрэбы ў студыйных сэсіях і аўдыё-выданьнях – сьпеў альбо танцы сталі часткай іх жыцьцёвага побыту. Паводле маіх назіраньняў, штосьці нязвыкла новае з аўтэнтыкай можна зрабіць менавіта праз авангард – з джазавым ці акадэмічным ухілам, праз мінімалістычныя формы, акуратную электроніку й новыя вынайдзеныя музычныя інструмэнты (па прыкладзе гуртоў Essa й "Хата").
4. Звыклая поп-музыка звузілася да рэстарацыйнага карпаратыву. Прадстаўнікі афіцыйнае беларускае эстрады цяпер вельмі рэдка ладзяць сольныя канцэрты й не выдаюць альбомаў. Аўдыторыя ТВ, дзе іх круцяць, таксама звужаецца. "Зоркі" забаўляюць рэкецірападобных банкіраў, ружовакашулевых чыноўнікаў ад Мінкульту, адпрацоўваюць дзяржаўныя сьвяты... Эстрада не дамінуе, яна існуе асобна, хай сабе й за народныя грошы. Болей за тое, дзяржпоп цяпер і варта лічыць культурным андэрграўндам, музыкай сацыяльных нізоў. Баязьлівыя, зашораныя віскі з пацучыных нораў. Два рэлізы Navi, асобныя трэкі IOWA й ЛСП (але ні ў якім разе ня Макс Корж) – якасная альтэрнатыва дзярж-попу.
5. Авангард становіцца мэйнстрымам, бо публіка пачала стамляцца ад банальнасьцяў і сто разоў перажаванае гумы, ад закасьцянелых схемаў і шаблёнаў. Крытыкі, якія раней існавалі выключна ў рок-попавай парадыгме, цяпер прыязна ацэньваюць вельмі нестандартныя рэлізы. Сярод музыкаў да аванграду далучаюцца тыя, хто ніколі ім не займаўся. Калі правесьці аналіз, наколькі часта тэрмін "авангард" стаў ужывацца ў мас-мэдыя ў параўнаньні з папярэднімі гадамі, лічбы будуць зашкальваць. Яшчэ некалькі год таму авангард прынята было асацыяваць з шызафрэніяй, наркотыкамі, неадэкватам, фармалізмам, усялякім брудам і вычварэньнямі. Зараз аванград прываблівае ўвагу, інтрыгуе, зьвязваецца з чымсьці надзвычай цікавым, актуальным, хвалюючым, сьмелым і запамінальным.
6. Масавы зварот да джазу (па сутнасьці самага свабоднага музычнага кірунку) назіраўся падчас усіх трох культурніцкіх рэвалюцыяў у Беларусі. Зараз джаз скразіць адусюль. Па запісах 2014-га г. чуваць, як элемэнты джазу выкарыстоўваюць беларускія электроншчыкі, рэпэры, барды, мэталісты, акадэмісты. Паралельна зьяўляюцца нехарактэрныя для беларускага джазу авангардовыя формы – маю на ўвазе гарадзенскую "Расу летуценьнікаў", менска-піцерскі Dead Frank, беларуска-швэдзкі Morph ды многіх іншых.
7. Тэхнічны скачок – таксама характэрная рыса для рэвалюцыяў. Сёньня, каб зрабіць добры запіс, ужо не абавязкова зьвяртацца ў студыю. А каб яго апублікаваць, ня трэба весьці перамовы з рэкард-лэйбламі. Тое, за што музыкі мусілі выкладваць шалёныя грошы, стала бясплатным. Таксама сацсеткі дапамагаюць яднаньню розных культурніцкіх суполак між сабой і музыкаў з публікай таксама.
8. Актывізуюцца рэгіёны, і Менск паступова становіцца толькі адной з кропак, а не эпіцэнтрам багатага й разнастайнага культурнага жыцьця. Столькі рэлізаў з кожнае вобласьці, як летась, мне яшчэ не даводзілася чуць. Ускладаю вялікія надзеі на Гомель. Прызнаная сталіца блюзу, рэпу й мэталу можа стаць яшчэ й наватарскім вузлом у галіне электронікі, этна ды ня толькі. Пералічу толькі некаторыя гурты з тэрыторыі па-за МКАДам, што мяне асабіста ўразілі летась: Saint Gooseberry (Берасьце), AVI Trio (Гародня), iDAiNET (Віцебск), "Ягорава Гара" (Гомель), Erde (Гомель), Door Into Emptiness (Гомель).
9. ЧС па хакеі - галоўная культурная падзея году. Акурат пад чэмпіянат, акром усялякіх канцэртаў, былі арганізаваныя дзьве звышзначныя выставы, датычныя беларускай культуры ўвогуле – "Дзесяць стагодзьдзяў мастацтва Беларусі" й "100 гадоў беларускага авангарду". А мэмарыяльны музэй-майстэрня Заіра Азгура для сваёй акцыі на Ноч музэяў вырашыў арандаваць непадалёк лядовую арэну "Юнацтва" . Галоўным пунктам праграмы стала хакейная опэра-буф у адной дзеі з назовам "0:1". На лёд выйшлі сымфанічная аркестра й хор, сьпевакі на каньках, імправізаваная хакейная дружына. Лібрэта было досыць простае: у бацькі было тры сыны, два хакеісты, а трэці скрыпач. Дарэчы, ролю малодшага брата сыграў франтмэн гурту Vuraj Сяргей Долгушаў. Публіка пляскала стоячы, а потым сама пачала коўзацца пад аркестровыя вальсы. Опэра "0:1" – вельмі знакавы твор 2014 г.
10. Усеагульны драйв вяртаецца! Некаторыя беларускія інтэлектуалы цяпер узгадваюць 1990-я гады як нейкі "залаты час", а тое, што адбываецца цяпер, паранайдальна ацэньваюць як пачатак хаосу ці то нават Апакаліпсісу. Мне ж падаецца, што адначасова з сацыяльнымі й геапалітычнымі катаклізмамі ў нашае жыцьцё вяртаецца крэатыўны ўсплёск і творчы экстаз. Інакш кажучы, ізноў далі ток, які актывізуе й яднае ў дзеяньні ўсіх! Менавіта зараз унікальны час для мастака (лепшага ня будзе), менавіта падчас культурніцкае рэвалюцыі творчыя людзі напішуць свае наймацнейшыя творы й знойдуць самарэалізацыю, а публіка адчуе тое, што больш ніколі не адчуе. Будучыя экспэрты будуць ацэньваць гэты пэрыяд менавіта па тым, што рэзка выбівалася з агульнае інэрцыйнае плыні. Час дзейнічаць!
Пра аўтара:
Музыка, журналіст, паэт. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Вучыўся ў музычных школах (фартэпіяна, габой). У 2002 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Аўтар і вядучы радыёпраграм "Новая зямля" (радыё Unistar, з 2005 да 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", з 2010). з 2001 да 2012 год – музыка гурта "Князь Мышкин", у 2004-2007 гадах – удзельнік гурта "Нагуаль". Выступае сольна, а таксама ў складзе калектываў Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" ды інш. Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
Комментарии
джаз - не наш тренд. увы
Витя, (извини за фамильярность, если что...) - твои обобщения где-то представляются верными, где-то вызывают сомнения, но не хочу рассматривать их в целом - прокомментирую один момент, который я знаю уж не понаслышке и давным-давно.
естественно, это джаз.
ты так уверенно говоришь о массовом росте интереса к джазу во второй половине 80-90-х... а я вспоминаю это время, сравниваю с позднесоветским... и вижу совершенно обратную картину. а именно, повсеместное стабильное падение интереса к джазу как к серьезному направлению и рост тенденции считать джаз еще одним видом поп-музыки, музыки клубной - исключительно "для отдыха", только чуть-чуть более интеллектуальным видом.
это прекрасно иллюстрируется многими событиями, не стану здесь углубляться в них - долгая песня получится, скажу только об одном. журнал Джаз-квадрат, вышедший впервые в 1997 г., прекрасно показал полное отсутствие даже не массового интереса, а вообще просто хотя бы заметного интереса. количество покупателей и подписчиков по всей Беларуси никогда не превышало 700-800 человек.
да и подавляющее большинство концертов, имеющих отношение к джазу, собирало и собирает реальную публику, только если это развлекательные популярные мероприятия... как концерты Эла Джерро, например. вот и весь джаз. отдельные исключения только подтверждают правило - "джаз", это сегодня у нас просто модное слово. а по сути джаз как мировая великая музыка с огромным количеством трендов, стилей, личностей, мероприятий, наконец, записей - НИКОГО у нас не интересует, за исключением нескольких сот фриков на всю страну.
и эта ситуация с начала 90-х только ухудшается и ухудшается. никакого "масавага звароту да джазу" и в помине нет и не предвидится.
Несогласен - все
Несогласен - все вышесказанное - Ваше субьективное мнение - тот-же "Джаз - квадрат " расходился по СНГ тиражем на порядок большим , чем в РБ . Не считая прибалтики. Вы говорите о себе. Концерт Эла Джеро - аншлаг. В филармонии проходы были заставлены - не пройти. Похоже, текст Вы читали невнимательно - разговор вообще идет об исполнителях - в смысле :
. "...Па запісах 2014-га г. чуваць, як элемэнты джазу выкарыстоўваюць беларускія электроншчыкі, рэпэры, барды, мэталісты, акадэмісты. Паралельна зьяўляюцца нехарактэрныя для беларускага джазу авангардовыя формы – маю на ўвазе гарадзенскую "Расу летуценьнікаў", менска-піцерскі Dead..."
Не передергивайте, пожалуйста.
90-ыя
Дзякуй за ўвагу! Каб было лепей зразумела наконт культрэвалюцыяў у Беларусі й іх часавых пэрыядаў, пакідаю 2 спасылкі -
http://vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk/467/
http://vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk/522/
to vk55
Джаз-Квадрат вовсе не расходился по СНГ таким уж большим тиражом, но это вообще в нашем случае не имеет никакого значения, потому что джаз в Прибалтике и России в количественном отношении действительно всегда с начала 90-х имел гораздо больше слушателей и музыкантов, чем у нас... а разговор у Виктора в статье, если Вы могли заметить, идет именно о джазе в Беларуси!!!
и читали именно Вы меня невнимательно, поскольку я четко указал на тренд последних двадцати лет в нашей стране - полагать джаз все больше и больше своего рода поп-музыкой и соответственно на это делать и упор. а Эл Джерро, при всем моем к нему уважении, давно уже собственно джазом не занимается и поет именно поп-музыку с джазовым уклоном. естественно, на его концерте был аншлаг!
а наши исполнители разного рода не-джазовой музыки действительно любят порой использовать ЭЛЕМЕНТЫ джаза в своем творчестве (иногда "по делу", иногда просто ради модного тренда) - но вот куда делся при этом у нас сам НАШ отечественный джаз?
в филармонии регулярно проходят концерты отличного польского джаза (спасибо Польскому институту - он берет на себя большую часть расходов ,только поэтому концерты и проходят), изредка-изредка концерты французского, немецкого, американского джаза - спасибо, наверное, посольствам...
а вот российский джаз больше не появляется... и я знаю, кто организовывал раньше концерты и почему их не стало - нет ни спроса ни финансовой возможности... короче говоря, джаз иностранный серьезный у нас иногда проскакивает на нормальных площадках, а где наш-то джаз? те имена, которые приводил Виктор в своей статье, всерьез восприниматься не могут. где их мероприятия, где альбомы, где обзоры их музыки и так далее? что, может они за рубежом активно выступают, как PortMone? ну так почему мы об этом не знаем? кинули бы сюда на "экспертов" отчетик или ссылку на интернет-публикацию...
to віктар сямашка
Витя, я вполне понимаю и одобряю твои выводы насчет постепенного роста роли авангарда в белорусской музыке. примеры, на которые ты ссылаешься, даже могут обнадеживать в чем-то, это верно.
но опять возникает то же самый вопрос: а джаз-то где???
наши современные академические композиторы и музыканты вполне на высоте, и даже редко исполняясь и выступая здесь, вполне известны за рубежом, как Копытько и другие... наш этно-авангард в виде Троицы или последнего проекта Котвицкой, тоже вселяют некоторую уверенность в завтрашнем дне. хотя бы минимальную.
а джаза в "сухом остатке" практически нет. не потому, что талантливые музыканты совсем отсутствуют - элементарно спроса постоянного нет на наш джаз. на отдельные концерты классных зарубежных исполнителей спрос небольшой есть, а вот постоянного спроса на отечественный джаз - нету в помине. поклонники джаза нынче грамотные - все лучшее есть интернете - их можно заманить только тем, что реально не хуже... поклонники джаза не будут тусоваться по клубам просто в расчете что-то там случайно услышать...
Заўсёды цікава чытаць)
Віктар,як заўсёды,няспешна і дакладна даследуе нашу музычную рэчаіснасць,кранаючы з'явы глыбокія і часам невядомыя шырокаму колу слухачэй.За што яму шчырая падзяка)))
Да, хороший отчёт, спасибо!
Да, хороший отчёт, спасибо! Благодаря Виктору, кстати, обратил внимание на витебскую группу iDAiNET.