О проекте

Узнагароды па выніках 2009 - прэс-рэліз

 

Праект Experty.by распачалі ў 2008 годзе чатыры беларускіх музычных крытыка – Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў і Зміцер Падбярэзскі. Цягам года яны пішуць агляды на рэлізы розных стыляў сучаснай музыкі, ахопліваючы ўсё ад папулярнай музыкі да цяжкага рока.

Кожны з іх не толькі рэцэнзуе, але і ставіць сваю ацэнку кожнаму дыску, на падставе якіх вылічваецца сярэдні бал рэліза. Менавіта на падставе гэтай адзнакі ў межах узнагарод Experty.by вызначаюцца перможцы ў намінацыях "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы поп-альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы беларускамоўны альбом", "Лепшы альбом".

Каб адлюстраваць меркаванне іншых прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці, да "пазаштатнага" ўдзелу ў праекце былі запрошаны іншыя вядомыя журналісты (Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская, Сяргей Маліноўскі, Сяргей Пукст), а таксама прадстаўнікі радыё і тэлебачання (Анатоль Вечар, Віталь Драздоў, Надзея Кудрэйка, Віктар Сямашка). Разам з чатырма "штатнымі" экспертамі гэтыя восем чалавек складаюць "Вялікае журы". Усе яны складаюць топ-10 па выніках года, на падставе якіх вызначаецца пераможца ў намінацыі "Прыз вялікага журы".

Акрамя таго ва ўзнагародах удзельнічае журы замежных экспертаў, якое складаецца з прадстаўнікоў пяці краін, з якімі мяжуе Беларусь: Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія. Кожны год краіны прадстаўляюць розныя крытыкі. У гэтым годзе Расію прадстаўляў Арцемі Троіцкі, Украіну – Ігар Панасаў, Польшчу – Катаржына Палух, Літву – Рамунас Зілніс, Латвію – Яніс Стундзіньш. Яны слухаюць усе альбомы і складаюць свае топ-10, на падставе якіх вызначаецца пераможца ў намінацыі "Прыз замежных экспертаў".

З гэтага года ва ўзнагародах бяруць удзел зарэгістраваныя карыстальнікі сайта. Кожны ахвочы можа выставіць сваю адзнаку і напісаць свой каментар, але, каб пазбегнуць накрутак, пры вызначэнні пераможцы ўлічваюцца меркаванні карыстальнікаў, якія цягам года паставілі адзнакі не менш як 15% разгледжаных дыскаў. На падставе сярэдняга балу вызначаецца пераможца ў намінацыі "Прыз народных экспертаў".

Намінацыя "Лепшы рэкард-лэйбл" адлюстроўвае поспехі лэйблаў у выданні якаснай беларускай музыкі. Пераможца ў гэтай намінацыі вызначаецца праз падлік балаў, якія атрымалі рэлізы лэйблаў, дзякуючы згадкам у кожнай з чатырох выніковых дзясятак лепшых альбомаў года – па версіі Experty.by, па версіі "Вялікага журы", па версіі "Замежных экспертаў" і па версіі "Народных экспертаў".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net