О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Sounduk "Наше время"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Sounduk: "Время "Сундука" – яно нібыта спынілася на сонечным востраве, дзе, натуральна, здараюцца, мусоны і нават ураганы. Але тут няма хмарачосаў і халодных жалюзі на вокнах".

Мнагастаночніца Аня Хітрык за рулём праекта Sounduk працягвае метадычна выдаваць у год па новым альбоме. Працягам першага і другога "Тамоў" гурта становіцца лонгплэй "Наше время". Ён з'яўляецца дзякуючы фінансавай падтрымцы фэнаў.

Сама Хітрык кажа, што на альбоме – "светлая музыка, якая нагадвае тое, што гурт ужо рабіў". Але ёсць тут і свежыя павевы, якія з'явіліся ў каманды разам з новым гітарыстам Ягорам Дзыгуном. І, самае прыемнае, яны вельмі пасуюць "Сундуку" і робяць яго светлую музыку яшчэ больш лёгкай, празрыстай, простай і мілай. І нечым падобнай да фанкавай Земфіры.

Праўда, "земфірнасць" "Нашего времени" мяжуецца з класічным "Сундуком", карані якога не складана адшукаць у гурце "Дзецідзяцей". Тут узнікаюць характэрныя для Хітрык "тэатральныя" "Выше", "Шагаю", эксперыментальна-рэгешная "Дворники" і фартэпіянна-рамансная "Ты". Аднак сутнасць "Сундука" пры гэтым не змяняецца: дабрыня – яна побач, каханне – тут і цяпер, нават калі ад яго бывае балюча. І зіма. Яна цяпер – белая і жаданая – сядзіць на валізах ля пад'езду і саромеецца ўвайсці.

Время "Сундука" – яно нібыта спынілася на сонечным востраве, дзе, натуральна, здараюцца, мусоны і нават ураганы. Але тут няма хмарачосаў і халодных жалюзі на вокнах. Усход сонца па-ранейшаму сустракаецца праз фіранкі ў клетачку. А кава падаецца ў класічных філіжанках з залатым абадком.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net