"Хто не набыў дыск, набываем", – падбягае з усмешкай да ўсіх, хто заходзіць у клуб, Аня Хітрык. 16 траўня ў Rocker Bar актрыса ды спявачка ўзяла на сябе ролю бухгалтара гурта "9мм", які прэзентаваў там дэбютны альбом. Дыск інтэлігентных панкаў атрымаў назву "С.П.", што расшыфроўваецца як "Словы праўды". На загалоўную песню альбома гурт зняў кліп, з якога і пачаўся канцэрт.