Вядомы ў канцы 90-х аршанскі гурт "Пани Хида" выдаў новы альбом пасля сямігадовага перапынку. Дыск, які атрымаў назву "The Bestолочь", гэта складанка песень, якія былі запісаныя пасля 2002 года, але дагэтуль не выдаваліся, ды лепшых трэкаў з мінулых альбомаў.