О проекте

Паліна Рэспубліка "Бясконцы красавік" (+аўдыё)

 
7,00
май, 2015
самиздат

Дэбютны альбом спявачкі, якая ў 17 год перамагла на фэсце "Бардаўская восень 2011".

інфа

Паліна Паланейчык – вакал
Уладзімір Пыльчанка – клавішы, гітары, акардэон (7), хор (2)
Джэймс Глюк – бас-гітара
Юрый Мартынаў – барабаны

У запісе таксама бралі ўдзел:

Аляксей Крышталь – бас-гітара (12), кантрабас (4)
Юрый Вялюга – барабаны (4,12)
Аляксандра Аляксюк – віяланчэль (1,3,6-8,10-12)
Вераніка Трафімчук – домра (11)
Ігар Расолька – дуда (12)
Віталь Сушыцкі – труба (9)
Алеся Шагун – цымбалы (11,12)

Музыка і словы – Паліна Паланейчык, акрамя "Рыбою" (музыка – Паліна Паланейчык, словы – Галіна Крук)
Запіс і звядзенне – студыя Begemot (1,2,5-11), студыя Jukapis (3), Mapletree Studio (4,12)

дзе ўзяць

CD можна набыць у кнігарні "ЛогвінаЎ" (галерэя "Ў", пр. Незалежнасці 37а) альбо замовіць праз мэйл repolinare@gmail.com.

Cацсеткі: Facebook, Vkontakte.




меркаванні штатных экспертаў*

Сяргей Будкін

адзнака: 8,00

Самая яркая беларуская сьпявачка апошняй пяцігодкі выдала ўрэшце дэбютны альбом, які выклікае гнеў у нядобразычліўцаў і не гарантуе эўфарыі і катарсісу даўнім прыхільнікам… Вядома ж, рэліз прыпазьніўся. Усе гэтыя песьні ўжо даўно разышліся на цытаты і статусы, па кантакце і юцьюбе ў канцэртных варыянтах, больш мінімалістычных, як правіла. І вельмі цяжка прыняць цяпер, напрыклад, "Як ты" ў альбомнай вэрсіі. Наогул жа, гэтая песьня, безумоўна №1 у творчасьці Паліны, – галоўны правал альбому. Як ні намагаліся ўпісаць яе ў пэўны квадрат, яна застаецца непадуладнай… Мінімалістычны варыянт з адной гітараю (ці зь ненавязьлівым суправаджэньнем) застаецца непераўзыдзеным…

Наогул жа, пры агульным такім вобразе сумнай пані, Паліна ў кожнай песеньцы вельмі розная з настрою – няма тут суцэльнай тугі, як няма і нястрыманай весялосьці. Тут маюць сэнс паўтоны і дужа няпроста падабраць адпаведнае гучаньне, каб за ім не згубіліся ўсе гэтыя штрышкі-наміначкі і настраёвыя перапады. Аранжыроўшчык Уладзімер Пыльчынка біўся з гэтай задачай і сям-там посьпеху дасягнуў – найбольш выдатна і гарманічна выглядаюць "Красавік", "Сарафан", "Лета", досыць цікава вырашаны "Рассвет". Абсалютна да месца гучыць акардэон у "МЖ", але чамусьці выкарыстоўваецца толькі тут (мусіць, каб не было падобна да музыкі гурта HandmadE, дзе таксама грае Пыльчанка).

Адчуваецца, вядома ж, заціснутасьць пры запісе вакалу ў студыі і агульная мітусьня, у тым ліку пры выбары інструмэнтаў і музычных хадоў, што прывяло да не заўжды апраўданых экспэрымэнтаў (акрамя цымбалаў у "Як ты" можна прывесьці тут у прыклад хор у "Калыханцы"). Музыкі зьмянілі тры студыі, і відавочна, што шмат якія ідэі перагарэлі падчас руплівай студыйнай працы, не атрымалі свайго разьвіцьця, не знайшлі належнага ўвасабленьня. Таму ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучаньне, але тое, што ён на правільнай дарозе, – гэта дакладна…

Цалкам тэкст на сайце Budzma.by


Дзмітрый Безкаравайны

адзнака: 7,00

Для начала о жесткой критике данного диска со стороны Конрада Ерофеева, которая стала причиной известной сетевой заварушки. Мне кажется, что эта критика в значительной мере мировоззренческая. Мне не раз доводилось сталкиваться с критиками и музыкантами разных поколений, которые четко ориентированы на западные образцы. И вот они ВСЕ просто на дух не переносят практически ВСЁ, что имеет отношение к условной бардовской/авторской песне.

Раньше их раздражали Войтюшкевич и Аня Хитрик, теперь их, разумеется, раздражает и Полина. Мне такое мнение понятно и интересно, даже если оно выражено в категоричной форме. Но это именно мнение, а не "злопыхательство" и "козни ненавистников", как, к сожалению, иногда пытались представить отдельные коллеги. Впрочем, сам я считаю, что такая музыка имеет не меньше оснований на существование и развитие в Беларуси, чем любой прозападный инди-поп.

На мой вкус артистка мила – голосом, интонацией, подходом. Тихая, теплая, лиричная музыка. Вместе с тем, сам альбом разношерстный и относительно неровный где-то в средней части. Полина прекрасна в легких мелодичных песнях: "Красавік", "Калыханка", "Рассвет", "Лета". Это по сути такая бардовская поп-музыка, которая имеет потенциал вне собственно бардовской аудитории. И вполне может быть на радио. К списку удач можно добавить еще красивую лирическую песню "Рыбою" на украинском, но хорошо бы подучиться часть слов не искажать.

Хуже, когда Полина пытается играть бардовский псевдорок-псевдоблюз, да еще с виолончелью (тут у меня сразу начинается нехорошая дрожь по всему телу). На этом полюсе альбомного материала "Карты", "Танго", "Дарэчы". Это напоминает мне то, за что я лично недолюбливаю группу Sounduk. А в "Як ты" прорывается тот же чрезмерный надрыв и патетика. Хотелось бы пожелать, чтобы Полина не спешила становиться взрослой и серьезной. Таких у нас более, чем достаточно. Пусть будет солнце и цветы.

Experty.by


Ягор Цывілька

адзнака: 7,00

Спатрэбілася ажно чатыры гады, каб пераможца "Бардаўскай восені-2011" Паліна Паланейчык выдала свой дэбютны альбом. За гэты час яна паспела займець даволі вялікую суполку прыхільнікаў, пры тым, што якасных студыйных запісаў, акрамя спрэчнай калабарацыі з Hasta la Fillsta "Як ты?", стаўшай, тым не меньш, візітоўкай спявачкі, у яе не было.

Імклівы ўзлёт папулярнасці, які так і карціць назваць "феноменам Паліны", тлумачыцца хутчэй не якасцю самой творчасці, а ўнікальнасцю прадукту ў цэлым для аўдыторыі. Амаль дзіцё з прыгожым дарослым голасам спявае пад гітару кранальныя меладычныя песні, як не захапіцца? Калі б у нас працаваў сякі-такі шоўбіз, птушка Паліна даўно была б далікатна ўзятая ў кіпцюры драпежнага прадусара, і былі б ужо і кліпы, і сінглы, і альбом. Але ў нашай рэальнасці добра, што ён проста выйшаў.

Альбом успрымаецца як энцыклапедыя ранняй творчасці Паліны. Добра, што яе прыхільнікі цяпер змогуць слухаць даўно вядомыя песні ў нармальным запісы. Зразумела, што калі альбомныя версіі кардынальна не змяніліся (а яны амаль не змяніліся), то быць крытычна ўспрынятым фэнамі "Бясконцы красавік" проста не можа.

Для новых жа слухачоў, і асабліва, дасведчаных і "наслуханых", гэтыя юнацкія песенькі з бляклымі і прадказальнымі аранжыроўкамі нават не ўспрымуцца ўсур'ёз. Ратуюць толькі прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал. Ну, і тэксты таксама някепскія (у межах жанра). Такі мілы дзявочы акустычны поп з кропелькай рока, часам вельмі блізкі па стылі "Детидетей" ("Дарэчы", "Сарафан").

Прыемнае выключэнне – ўкраінскамоўная "Рибою" на словы львоўскай паэткі Галіны Крук з іншым настроем і мелодыкай, пэўна, самая дарослая з альбома. У астатнім - неяк ніяк, сярэдне, не прыкра, але і не ўражвае. Праблема ў надта стандартнай падачы твораў, якія прэтэндавалі на з'яву ў беларускай музыцы. Таму і расчараванне. Але песні Паліна піша харошыя.

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 6,00

Чтобы оформить гулявшую хаотичным потоком по соцсетям программу в альбом, Полине Полонейчик потребовалась пара лет. За это время девушка-бард преодолела нежный возраст, стала собирать немаленькие клубные площадки и превратилась в кумира особо сентиментальной аудитории.

Песни, вошедшие в альбом, тем не менее, это привет все из того же нежного отрочества, полного личных переживаний и обрывков мыслей. В этом нет ничего плохого. Наоборот такая наивная и чистая музыка, вероятно, где-то на уровне подсознания топит в молоке сухарь затвердевших чувств. Это если хорошо получится. Иначе кроме ухмылки ничего не вызовет.

У Полины получилось что-то среднее: полуречитативные пьесы, несмелые попытки смоделировать яркую мелодию, заигрывания с танго (ну а куда же без них?) и достаточно посредственная лирика. Добавляем в общий котел абсолютно клишированные аранжировки, читающиеся на раз-два, и получаем стандартный набор штампов, возможно, и ласкающих ухо не ждущей откровений публики, но невыносимо скучных и поверхностных для «продвинутых пользователей».

Что-то подобное уже очень давно транслирует Ольга Акулич, но у Полины в сравнении с ней есть один неоспоримый плюс – возраст и личное обаяние. Это, пожалуй, и есть тот самый пункт, благодаря которому песню, которую уже написали миллионы раз и напишут еще столько же, будут слушать.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

6.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.5 (16 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

не вижу смысла

+1
-1
-1

элементарно не вижу смысла в такой музыке.
то есть не в самой по себе музыке - для себя и приятелей то оно ладно, а для того, чтобы из такого материала всерьез записывать альбом, рассуждать о такой музыке "по-взрослому"...

все больше и больше появляется в двухтысячных музыки, которая" взрослая" по форме, но совершенно "раннеподростковая" по содержанию. такой вот парадокс - сыграно грамотно, спето нормально, но - ни о чем и "звать эту музыку - никак". набор и музыкальных и текстовых банальностей даже не по стопиццотому разу... а уж в наше время боюсь сказать, по какому.

и дело не только в "бардовости", а просто в отсутствии музыкального и текстового чутья, самого ощущения музыкального "единства содержания и формы"... ведь подростковую музыку в самом начале своей карьеры сочиняли многие - даже Битлы - но надо, черт побери, суметь даже и банальность преподнести так, чтобы она "отсверкивала" хоть одной новой гранью.

и это случается весьма редко.
здесь - не случилось ни разу.

 

УНУТРАНЫ БОК ВЕТРУ

+1
+1
-1

Выставіўшы альбому Паліны “дзявятку”, я пры гэтым НЕ лічу яе песні сваімі. Мне не хочацца пад іх скакаць. Не хочацца падпяваць “лецейка-лета”, “як ты без мяне” і г.д. Мяне, мякка кажучы, бянтэжыць яе манернасць у песнях і ў словах са сцэны між нумарамі. Яшчэ раз – гэта ўсё не маё. АЛЕ я бачыў, што гэтыя словы, мелодыі, манерныя інтанацыі заводзяць слухачоў. Маладых слухачоў, у навушніках якіх звычайна музычныя вятры з усходу і захаду. Маладых слухачоў, якія ў большасці сваёй не размаўляюць штодзённа па-беларуску. Маладых слухачоў, сярод якіх, напэўна, ёсць тыя, хто сам спрабуе сябе ў нейкім творчым занятку – вершы, малюнак, фота і інш., што толькі можна памысліць.

Дык вось бачу я іх і кажу Паліне дзякуй за тое, што здолела сваіх равеснікаў (плюс-мінус колькі там гадкоў) прывабіць да сучаснай беларускай музыкі, наблізіць да беларускай мовы (як бы патэтычна гэта ні гучала), паказаць, што паспяховая рэалізацыя творчых памкненняў магчымая тут, што неабавязкова выракацца Беларусі (іншая рэч, што пакуль у нас тут хапае з лішкам розных праблемаў, што не заўжды даюць разгарнуцца ў творчым сэнсе напоўніцу). Таму мая “дзявятка” не столькі альбому Паліны, колькі Паліне як культурнаму феномену.

Высновы: 1) Паліна адметны культурны феномен сучаснасці, 2) яе значэнне для сучаснае беларускае культуры ляжыць па-за межамі нечых асабістых музычных густаў і ўпадабанняў.

 

інтымны дзёньнік гімназісткі

+1
+4
-1

Музыкаў скарыстана болей за дзесятак, але шкада, што не задзейнічаны Эрык Арлоў-Шымкус са сваім кантрабасам – у дуэце зь ім Паліна й распачала колісь публічныя выступы.

Зь песьні ў песьню цячэ малочная плынь думак… Зьмест выглядае як інтымны дзёньнік гімназісткі, летуценьніцы, дзе праз кожны сказ – пытаньне без адказу, куплеты-хуткамоўкі, а сярод старонак схаваныя крылцы матылёў і пялёсткі ружаў. Асабліва запамінаецца песьня "Рыбою".

Паліне ад пачатку далі зашмат фораў, якія яшчэ трэба, кажучы па-бізнэсоўску, адпрацаваць.
Паліна выйшла на шырокую аўдыторыю, не пасьпеўшы як сьлед сасьпець. Пабачым...

 

Не поверите, но...

+1
+1
-1

Но у неё мне почудилось что-то от Майкла Фрэнкса... Тот же постельно-утренний (вечерний?) шепоток... :) Это был комплимент... А теперь - суровая правда жЫзни....))) Долгих прав в общем-то... Разве что, все-таки подобная музыка тоже нужна... Таким же юношам-девушкам, как Полина... Она ничего нового не несет, да! Но ведь гимназистка (ой, Семашко молодеееец!) и не претендует на инновации в музыке-поэзии... Шепчет себе девушка о чем-то трогательном... Порой непонятно, о чем... ))) или наоборот давно понятном... В общем, пусть шепчет!

 

А мне падабаецца

+1
+1
-1

Песні Паліны мне падабаліся з самага пачатку, як толькі я іх пачуў. У іх была шчырасць. Яны былі простыя. Я не вельмі люблю бардаў (хаця сам граю бард-кор). Тут жа ў тэкстах няма звычайнай тугі і незразумелай зануднай "філязофіі". Хто-небудзь на Беларусі спяваў так і на такія дзявочыя тэмы да Паліны? Можа, я не ў тэме.

І альбом добры. Можа, Танга я і прапускаю, а так слухаю і падабаецца. Хай там нешта кульгае з музыкай. Цымбалы там — здаліся яны нам. Ну, добра, хай сабе цымбалы. Наадварот, чутыя-перачутыя трэкі ў новым студыйным гучанні таксама добра. Вуха асабліва не рэжуць.

І ў Баранавічах (у снежні 2014) на акустычны канцэрт Паліны прыйшло каля 130 чалавек па квітках. А ўсяго было каля 200 чалавек з усімі плюсамі і валанцёрамі. Я рабіў гэты і яшчэ шмат якіх канцэртаў тут. Гэта вельмі-вельмі шмат, скажу я вам. Рэкламу і папярэдні продаж квіткоў мы пачалі за 2 тыдні (вельмі позна). Які яшчэ малады выканаўца ў Беларусі можа сабраць столькі на свой сольны выступ у правінцыйным горадзе без ніякага запісу? Можа, я не ў тэме. Нават прамоўшан тут не дапаможа. Людзей не падманеш.

https://vk.com/palina_dkt там ёсць запіс з пульта і можна пачуць, што людзі падпяваюць "Як ты". Можа, таму што гэтыя песні людзям блізкія.

Я магу ехаць на ровары і пець разам з Мартай "Як ты без мяне там".

Пры гэтым я не супраць Конрада Ерафеева. Я чытаю ягоныя два артыкулы і цалкам разумею і прымаю такі пункт гледжання. Мае права. І мне страшна, што б з ім зрабілі фэны Паліны, калі б ведалі, хто гэта.

Мне падаецца, што Беларусі патрэбны такія вось Паліны, каб ужо потым з'явілася свая, напрыклад, Б'ёрк, як гэтага, напэўна, хоча Конрад.

 

Да, были люди в наше время...))

+1
0
-1

Уважаемый господин Дима Ску задаёт вопрос относительно того, "был ли кто-нибудь"среди бардов и т.д. Ответ: Были! Были намного сильнее! И такие, и лучше, и хуже! Была (и есть) Пархомчук (Гарина)! Хасаншина, Ермаченкова, Мечик... Можно перечислять... Они были столь же нежны, НО более убедительны! Понимаете, Дима, в роке есть целая толпа народу, которая боготворит Блэкмора, считая его Альфой и Омегой Всего, в то время как он лишь "один из"... И еще... Вы серьезно проводите какие-то параллели с Бьёрк? Там же вообще концепция принципиально иная! Ох смееело!

 

Приятная сентиментальная музыка.

+1
0
-1

Я согласен и с Долгих, и с ngoro, и с Ерофеевым. А оценку поставлю как Будкин. Просто приятная сентиментальная музыка.

 

Шмат у чым згодны з Жэням.

+1
0
-1

Шмат у чым згодны з Жэням. Яно ўсё пісьменна зроблена, слухаецца прыемна, але, згадзіцеся: калі б гэтыя песьні былі запісаны без бэнда, толькі пад гітару, Паліна адразу б ператварылася ў шараговага барда. Бо тэматыка песень -- вельмі падлеткавая. Апрача пары нумароў, мне рэшту слухаць другі раз нецікава. Спадзяюся, што надалей Паліна будзе расьці як фізычна, так і творча. Так, да Зоі Гарынай адлегласьць пакуль значная...

 

Ещё один белорусский

+1
0
-1

Ещё один белорусский самородок. Хорошая красивая музыка, непростые тексты, непростое исполнение, авторское. Песни в целом не хитовые, и не могут претендовать на что-то глобальное, но Беларуси такие исполнители нужны и важны, ввиду большой исходящей энергии. Желаю Полине долгих творческих лет

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net