Былыя ўдзельнікі гурту LitvinTroll прэзэнтавалі рэліз "У гушчарах", у які ўвайшло пяць зусім новых кампазіцый. Дыск вытрыманы ў стылістыцы фольк-мэталу з дудою, але адметны той факт, што вакаліст Андрэй Апановіч адмовіўся ад гроўлінгу на карысьць чыстага вакалу.