О проекте

Trollwald Андрэя Апановіча выдаў дэбютны EP (+слухаць)

 

Былыя ўдзельнікі гурту LitvinTroll прэзэнтавалі рэліз "У гушчарах", у які ўвайшло пяць зусім новых кампазіцый. Дыск вытрыманы ў стылістыцы фольк-мэталу з дудою, але адметны той факт, што вакаліст Андрэй Апановіч адмовіўся ад гроўлінгу на карысьць чыстага вакалу.

У рэліз увайшло чатыры песьні – "Бывай", "У гушчарах" (гэта аўтарская рэч, ня блытаць зь вершам Натальлі Арсеньневай), "У кішэнях нуль", а таксама "Легальныя прысмакі", прэзэнтаваная раней ды інструмэнтальны ўступ.

"Мы не аб’ядноўвалі нашы трэкі нейкай канцэпцыяй, а запісалі тое, што хацелі запісаць найперш. У нас шмат ідэяў для новага матэрыялу, праца вядзецца няспынна, так што ў бліжэйшы час будзе яшчэ нямала прэм’ераў", – сказаў з нагоды прэм’еры парталу Tuzin.fm Андрэй Апановіч.

Жывая прэм’ера рэлізу пройдзе 19 сакавіка ў Берасьце ў межах сумеснага туру з гуртом Znich. З нагоды 20-годзьдзя гэтай каманды Trollwald прэзэнтуе таксама кавэр на адну зь песень каманды Таболіча. А таксама 20 сакавіка ў Менску на фэсьце вясновага раўнадзенства. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Тым часам, гурт Sakramant, якую заснавала другая частка ўдзельнікаў LitvinTroll, абвесьціў пра пошук сталага вакаліста для свайго гурту.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net