Лідэр гурта Ягор Паляшук пачаў музычную кар’еру ў 50 год і за тры гады дасягнуў выдатных вынікаў. Ён стварыў адзін з самых актыўных гуртоў на беларускай фольк-сцэне і заснаваў у Гомелі прадусарскі цэнтр. "Ягорава гара" мае ў рэпертуры з паўсотні песень. 14 абраных твораў увайшлі ў дэбютны альбом, прэм'ера якога адбылася на Tuzin.fm.