О проекте

Фольк-гурт "Ягорава гара" выдаў дэбютны альбом (+слухаць)

 

Лідэр гурта Ягор Паляшук пачаў музычную кар’еру ў 50 год і за тры гады дасягнуў выдатных вынікаў. Ён стварыў адзін з самых актыўных гуртоў на беларускай фольк-сцэне і заснаваў у Гомелі прадусарскі цэнтр. "Ягорава гара" мае ў рэпертуры з паўсотні песень. 14 абраных твораў увайшлі ў дэбютны альбом, прэм'ера якога адбылася на Tuzin.fm.

"Альбом ставіць кропку ў першым, мабыць самым складаным пэрыядзе існаваньня любога музычнага калектыву. Гэта вынік трохгадовай працы над рэпертуарам, пошуку музыкаў і вакалістаў, фармаваньня складу. Гэта тры гады экспэрымэнтаў ў музыцы. Цяпер магу з упэўненасьцю сказаць: тое, што я задумаў, здабыла форму і зьмест!", – сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Ягор Палешук.

"Ягорава гара" выконвае народныя творы, як у варыянце, блізкім да аўтэнтычнага, так і ва ўласных электронных апрацоўках. Часам два-тры, а то і чатыры народныя сьпевы аб’ядноўваюцца ў адну цэласную кампазыцыю. У цяперашні склад гурта акрамя Ягора Палешука, які цалкам адказвае за напісаньне музыкі, аранжыроўкі, зьвядзеньне ды майстарынг, уваходзяць таксама сьпявачкі Ірына Глушэц і Зося Музычка. Песьні для дыску запісаныя ў Rock-Center studio ў Гомелі, дапамагаў і кансультаваў музыкаў клявішнік Gods Tower і гукарэжысэр Дзьмітры Аўчыньнікаў.

Прэзэнтацыя альбому адбылася 18 лютага ў Гарадскім цэнтры культуры. На гэтым канцэрце, "Ягорава гара" засьпедчыла сваю прагу да далейшых экспэрымэнтаў – адзін з нумароў яны падрыхтавалі разам з брэйк данс-камандай Look Аround Сrew. Цяпер музыкі шукаюць пляцоўку, каб даць канцэрт у Менску.

Тэкст: Tuzin.fm

Ягорава гара

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Понравилось. Сложилось

+1
0
-1

Понравилось. Сложилось впечатление, что рок и фольклор на протяжении всего альбома не смешиваются в песнях, а существуют самостоятельно. Хочешь - слушай рок, хочешь - фольклор.

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net