О проекте

Band_A "Пазытывы"

 
5,25
сентябрь, 2009
самиздат

Дебютный альбом белорусскоязычного рок-коллектива с женским вокалом (в основном экс-музыканты группы "Цмокі"), выложенный для бесплатного скачивания в Интернет.

1. Словы, рэчы
2. Я палюю
3. Dejavu FM
4. Мора Герадота
5. Пазытывы
6. Мэгаполіс
7. Хуткія
8. Дзень Сурка
9. Dog Song
10. Дзеці v 2.0
11. Рэвалюцыя

инфо

Словы, музыка – Band_A
Аранжыроўкі – Band_A, Ігар (Гарык) Плевін

Бубны – Яўген Костыка
Бас – Андрэй Скурко
Гітара – Мікола Шакель, Алесь Костыка, Андрэй Скурко

Запіс, зьвядзенне, мастэрынг – Ігар (Гарык) Плевін, ТА "ОСМОС", 2009

где взять

Скачать бесплатно по адресу http://band-a.com/audio

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 7,00

"Група, вядомая раней, як "Цмокі"", запісала альбом інтэлектуальнага року, якога так не хапала нашай музыцы доўгія годы – просты і разважлівы, з прыемнымі пісьменнымі тэкстам – без вылузгваньняў і нацягваньняў. Гэта музыка вялікага гораду, слухаецца яна на адным подыху і вельмі пасуе для таго, каб пачынаць дзень з праслухоўваньня гэтага альбому.

Песьні Band_A можна моцна палюбіць, хоць тут няма мудрагелістых аранжыровак, ды пра жаночую і мужчынскую вакальную харызму казаць не даводзіцца. Ёсьць тут важнейшае – створаная музыкамі атмасфэра. І справа тут не ў глупаватым напеве "анёлы – нябесныя рыбы" ці патасным "калі мне кажуць рэвалюцыя, я ўяўляю іншую краіну". Іх песьні слухаюцца ўсе разам і кожная зь іх нібы працяг папярэдняй.

Найлепш тую атмасфэру адлюстроўвае загалоўны трэк – нібы Дэлон з Далідой трапілі ў сучасную беларускую музычную прастору, каб распавесьці сваю гісторыю пра тое, што няма сэнсу бегчы ад гэтай адвечнай жыцьцёвай закальцаванасьці, а варта проста адшукаць у ёй станоўчае. Усім прыхільнікам фільму "Дзень сурка", творчасьці Глёбуса, сьпеваў Касі Камоцкай і фанатам раньняга "Ўлісу" прысьвячаецца.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Милый белорусскоязычный утяжеленный инди или облегченный альт-рок с преимущественно женским вокалом и приветом из 90-х. В начале первой песни так и хочется воскликнуть "именно такой команды с женским вокалом нам давно не хватало!" – мелодичной, легкой и бойкой. Но уже к ее середине становится ясно – чуда не случилось, хотя музыка неплохая.

Большей частью это типичные городские истории – интеллигентные, романтичные и на хорошей "мове". Этот флер не сильно нарушается, даже когда вокалистка Алена Аверкина вроде как жестко декламирует в стиле Каси Камоцкой вроде как злободневное: "Хто мае вушы не можа не ведаць, што дабрабыт расце / Хто мае вочы таксама бачыць, што расце дабрабыт" ("Dejavu FM").

С одной стороны в целом альбом приятный – есть мелодии и приятный голос, но главное – атмосфера легкой и красивой городской тоски. С другой – многовато здесь сырых моментов. Прямо как в тех 90-х, ностальжи по которым пробивается при прослушивании.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Праслухаў альбом некалькі разоў, але так і ня ўцяміў: чым жа ён можа мяне зачапіць?

Так атрымліваецца, што, прабачце – практычна нічым. Роўная, гладзенькая такая праграма, усё на месцы, дураты, банальшчыны ў тэкстах няма, выканана ўсё належным чынам, аднак у цэлым... Можа, дзень такі задаўся, ці што? "Дзень Скурка" (калі няўдала пажартаваў – Андрэй, прабач!)? Не хапіла мне ва ўсім гэтым драйву, энэргетыкі, напору, атакі. Усё занадта пазытыўна, гладка, як на паверхні праса ад заводу "Віцязь". Хіба што "Рэвалюцыя" выклікала ў душы нейкі водгук, дый толькі таму, што зроблена песьня не рэвалюцыйна, а стрымана, без абрыдзеўшых ужо лёзунгаў.

Выснова мая такая: не стае ў гэтай "баньдзе" лідэра-завадзілы, які здольны быў бы паднесьці сярнічку да адкручанага вентылю. Які б здольны быў узрушыць, па-добраму справакаваць, нарэшце, "хвалю пусьціць". Без гэтага вырабіць рок-прадукт, які б зачапіў аўдыторыю, уключна зьедлівых крытыканаў, крайне складана. Што й маем...

Experty.by


Олег Климов

оценка: 3,00

Как-то никак. Бывает Никак с большой буквы. А этот никак с очень маленькой. Рочок какой-то. Типа – ну, ладно, сыграем. Уговорили, споем. Наша музыка запросто может обойтись без этой группы. Да и обходится. Вспоминается ситуация конца 90-х годов прошлого века, когда в Беларуси каждую неделю стали появляться новые группы, играющие вот такую никакую музыку, которых некоторые поспешили записать в надежды отечественного рока. Вышло же так, что подавляющее большинство из "талантов" очень скоро дематериализовались. И вот в последние годы на горизонте вновь замаячили те коллективы, изменив названия, либо собрав в себе участников сразу из нескольких тех группы. Результат предскажу – обломаетесь. Rip.

А Band_A от общей тусклости пластинки не спасает действительно неплохая финальная вещь – "Рэвалюцыя".

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

поп-рок, рок
Band_A
5.83333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 5.8 (6 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

    
оценки пользователи
9 vandrouny
7 Jamayk
6 Cesco
5 Slaver, MShmel
3 balachon

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Думалася, што

+1
0
-1

Думалася, што альбом будзе ого-го. Памылачка атрымалася. А песня "Дзеці" усё ж лепш у першасным варыянце 2001 г.

 

Аліш і

+1
0
-1

Аліш і нудзяціна! Заснуць можна ў палове, але, на шчасце, недзе ад песні "Хуткія" робіцца крыху цікавей і даслухоўваеш да канца. У вакалістаў - ніякай энэргіі, ніякага жыцця, проста зомбі нейкія, здаецца іх толькі з Асвенціма выпусцілі ці яны нядаўна скончылі галадоўку пратэсту. Песні неміласэрна цягнуцца, ніводная з іх не западае ў вуха. Слухаць яшчэ раз, ці патрапіць на канцэрт зусім не хочацца.
Не, не мая гэта музыка, няхай Будкін такое слухае.
---
www.t-styl.info

 

Чакалася лепшага

+1
0
-1

Альбом нуднаваты, аднабаковы і не чапляе — здаецца, гэта ўсе заўважылі і няма сэнсу паўтарацца.

 

А мне дык

+1
0
-1

А мне дык спадабалася, такі спакойны рок, сапраўды нагадвае трэці альбом Уліса (Танцы на даху).
Асабліва класныя "мора Герадота" і "Дэжавю-FM". Не разумею, чаму невысокія адзнакі экспертаў

 

Рэвалюцыя будзе

+1
0
-1

Больш за ўсё спадабаліся "Дзень сурка", "Dogs song", "Хуткія". Ёсць смачныя гітарныя фактуры. Нібы і стандартны поп-рок, але крыху, па-беларуску, цяжэйшы. Транспартныя трафікі, радыёволны, праца. Якаснае, рафініраванае, але крыху сумнае жыццё гарадскога інтэлігента з патаеннай марай аб "непрычосанай рэвалюцыі". Прадчуванне вялікіх падзей, хе-хе.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net