О проекте

Дмитрий Подберезский: "Саня даў чаду, альбо Як з нагоды песні прагнулася вертыкаль..."

 

Журналист Дмитрий Подберезский о песне "Саня останется с нами" для сайта Zapraudu.info: "Адна няхітрая песенька надзвычай наглядна прадэманстравала ўсю недарэчнасць ідэалагічнай вертыкалі, бездапаможнасць усіх яе паверхаў ды заадно – свабоду мыслення ў самай дэмакратычнай краіне Еўроп".

Песня "Саня останется с нами" ў апошнія дні нарабіла ў Інтэрнэце розгаласу ці не большага за выбары. Дуэт "Рокерджокер", які і стварыў гэту песню, амаль імгненна змяніў статус выканаўцаў з глыбокага музычнага падзямелля на цалкам публічных фігур. Пры гэтым Міхей Насарогаў ды Макс Сіры яўна не разлічвалі на бурную рэакцыю грамадскасці на сваю вельмі няхітрую песню...

Яна, магчыма, так бы і засталася на ўзроўні лакальнай папулярнасці, каб не тыя падзеі, якія можна датаваць недзе 5-6 снежня. Менавіта ў гэтыя дзень на калі не ўсе, дык на большасць мінскіх FM-радыёстанцый праз тэлефанаванне паступіла распараджэнне тэрмінова пачаць ратацыю ў эфіры гэтай песні. Прычым ратацыю не простую, раз на дзень. Распараджэнне абавязвала, каб песня гучала ў эфіры не менш за 7 разоў на суткі. А гэта ўжо не проста ратацыя – гэта ўжо нешта накшталт татальнай мазгавой атакі. І ў гэтым я пераканаўся, як кажуць, на ўласныя вушы, калі зранку 8 снежня цягам якіх трох гадзін двойчы пачуў у эфіры радыё "Бі-Эй" ці то слоган, ці то мантру "Саня останется с нами"...

Наколькі мне вядома, на адну з тых станцый пазванілі з каналу АНТ і падказалі, што такая песня існуе і няблага было б яе запусціць у эфір. Што і было зроблена, хоць тая станцыя аніяк не падпарадкоўвалася АНТ. Праўда, неабходна адзначыць наступныя моманты. Першае: не ўсе тыя людзі, якія на радыёстанцыях аддаюць распараджэнні адносна зместу эфіру, дурні. Яны выдатна разумеюць: каб не было нейкіх непажаданых наступстваў што да эфірнай палітыкі, трэба мець нешта больш істотнае, чым падказку з боку калегаў. Другое, што выцякае з першага: значыць, нейкае тэлефанаванне з Мінінфармацыі насамрэч было. Станцыі ў нашай краіне – структуры залежныя, няўрымслівая самадзейнасць там яўна не заахвочваецца. Таму й "лідара краіны" (а хто гэта? – Д.П.) там згадваюць вельмі часта, а пра іншых кандыдатаў – амаль ні слова. Я ўжо і не кажу, каб дазволіць тым наблізіцца да мікрафону.

На хвіліначку адыду ад тэмы. Адмаўляючы ў выступе іншым, апрача пераможнага, кандыдатам у прэзідэнты, тыя радыёстанцыі часта спасылаюцца вось на што: мы, маўляў, далёкія ад палітыкі. Аднак калі прыслухацца да выданняў навін на тых станцыях, адразу зробіцца зразумелым: яны не толькі надзвычай блізкія да палітыкі, яны – сама палітыка. Вось чаму такія іхнія "адмазкі" выглядаюць надзвычай няўклюднымі.

Дак вось, пра Саню. Наіўна было б меркаваць, што неверагодная актыўнасць гучання гэтай песні ў эфіры адразу некалькіх радыёстанцый магла быць вынікам адначасовага і рэзкага памутнення мазгоў цэлай групы кіраўнікоў FM-каналаў. Гэта выключана. Тады робіцца абсалютна зразумелым, што сігнал звонку был. Толькі які тое быў сігнал?

Начальнік упраўлення электроннымі СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў на пытанне БелаПАН афіцыйна заявіў, што аніякай каманды ягонае міністэрства нікому не давала: "Калі гэта было некаму персанальна сказана, дык я пра тое не ведаю". І гэтаму можна даць веры, таму што шараговыя супрацоўнікі міністэрства – людзі дакладна такія ж залежныя, як і кіраўнікі радыёстанцый. Каб самім нешта рашаць – барані Бог! Пры гэтым нельга выключаць і тое, што вуснае распараджэнне ўсё ж такі было, але пасля таго, як сітуацыя набыла розгаласу, калі мноства людзей зразумела, што змест песенькі – аніяк не агітацыя "за", а дастаткова тонкі сцёб, давялося тэрмінова ўключыць "аўтаадказнік": гэта не мы! Каб жа які наш чыноўнік прызнаўся ва ўласнай памылцы, каб ён прылюдна засведчыў, якім дурнем з’яўляецца. Прабачце, гэта ўсім фантастыкам фантастыка!

Таму што звычайная для такіх інстанцый практыка – гэта забараніць так, каб потым і слядоў не засталося. Як яшчэ зусім нядаўна дзякуючы такім вось інфармаваным цэнзарам з эфіру радыёстанцый адначасова зніклі адразу некалькі айчынных выканаўцаў і калектываў. Рабская псіхалогія дзяржаўных мужоў з ланцугом на шыі...

Вось чаму ў мяне асабіста маецца ўласная версія, чаму гэтак усё адбылося, чаму песня "Саня останется с нами" гэтак жа раптоўна і амаль адначасова паўсюль знікла з ратацыі нашых смелых FM–радыёстанцый ужо недзе пад вечар 8 снежня. Хіба цяжка ўявіць нейкага дасціпнага чалавека, які добра ведае механізм айчыннага бюракратычнага апарату? Што яму было ад імя чыноўніка таго ж Мінінфармацыі, магчыма нават ужываючы цалкам рэальнае прозвішча, абзваніць радыёстанцыі і аддаць вуснае распараджэнне? Гэта ж элементарна! Бо паспрабуйце стаць на месца якога кіраўніка радыёстанцыі, асабліва калі ён асабіста не знаёмы з тым рэальным чыноўнікам. Ён што, пачне званіць у прыёмную міністэрства і ўдакладняць, ці сапраўды там такі чалавек працуе? Ці насамрэч ён нам званіў?

Ды ніколі ён у тое міністэрства званіць не стане! Таму што ведае: не будзі ліха!

І тады ўжо пазней, калі з нагоды нечуванай ратацыі пра песню пачалі казаць скрозь, міністэрства схамянулася і прыняло "жыстачайшыя" захады, каб ліквідаваць у айчынным радыёэфіры сапраўдную ідэалагічную дыверсію. Таму што толькі чалавек з яўна недаразвітым пачуццём гумару мог прыняць гэту песню ўсур’ёз, як пэўную просьбу да цалкам зразумелага з кантэксту Сані не пакідаць пасаду. І калі Мінінфармацыі, лёгка зваліўшы ўсю адказнасць за тое, што адбылося, нібыта гэтак жа з дапамогай тэлефону, паводле БелаПАН, дазволіла ставіць у эфір песню на ўласнае жаданне, "Рокерджокер" гэтак жа лёгка замаўчаў. Бо гэта было амаль тым жа, што і пусціць у эфір, скажам, "Пагоню" ў выкананні "Песняроў" ці наогул – "Прэзыдэнт, ідзі дамоў" Касі Камоцкай.

Карацей кажучы, адна няхітрая песенька надзвычай наглядна прадэманстравала ўсю недарэчнасць ідэалагічнай вертыкалі, бездапаможнасць усіх яе паверхаў ды заадно – свабоду мыслення ў самай дэмакратычнай краіне Еўропы.

Цікава, што не ўсе наведнікі форумаў у Інтэрнэце належным чынам адрэагавалі на падзею. І калі нехта antibody напісаў: "Поверил бы, что останется, если бы песня прозвучала в исполнении Путина с Медведевым, а так незачет Администрации", дык DOKTOR 174 прызнаўся: "Ехал домой с работуи чуть руль не выронил, когда этот отстой еще и по радио заиграл". Пeтрович заўважыў: "Ну ребята, поздравляю. Приплыли,называется. Песня-то откровенно издевательская. И если кто-то додумался сверху спустить задание на эту песню... даже не знаю, что это – идиотизм или тонкий стеб властей над собой же". Jerzy: "Я прикидываю... Станции, которые итак еле выживают ввиду 75% и пытаются хоть что-то человеческое и качественное ставить из отечественного и иностранного, НАТЕ ВАМ – голимый, колхозный блатняк! Ну и кому лучше сделают этой песней? Кому какой рейтинг создадут? Я в шОкеееееееееееееее!!!" МногоЛЮциферный: "Отличные ребята! Чистый стёб.. Алукошовцы не имеют чувства йумора,вот и приняли за чистую монету. Ребятам респект!" emelyanof: "Только что по Альфа-радио услышал – чуть со стула не рухнул)) Не, я думаю,что в министерстве просто 5-я колонна завелась, это же надо так тонко троллить!))" baradzedby: "Калі сьцёб нават прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі не"прасеклі", дык гэта ўжо не проста сьцёб – гэта геніяльны СЬЦЁБ! Хаця і без Мін. інф. было зразумела, што хлопцы цудоўна пакпілі з нашай сьвядомасьці )))" belia10: "Знаете, други, сам обалдел, когда начальство приказало вколотить эту песню в плейлисты. Я ее вроде знаю, как совершенно не про НЕГО, а тут такое".

На партале music.fromby.netадзін з удзельнікаў дуэту Міхей Насарогаў адзначыў: "Я не падпісваўся за кандыдатаў і наогул не вырашыў, ці пайду на выбары. Да палітыкі нам няма ніякай справы. Мы пяем пра тое, што бачым у вакне. Няхай нехта напружваецца, а мы будзем радавацца". А Макс Сіры дадаў: "Гэта песьня-жарт, хоць можаце лічаць яе правакацыяй, калі так заўгодна".

P.S. А можа згадка пра існаванне 5-й калоны і не такая ўжо фантастычная? Бо калі на канцэрце ў гонар Усенароднага сходу Анжаліка Агурбаш выканала песню нібыта з тэкстам Уладзіміра Някляева, калі падчас канцэртаў "За Беларусь!" (ці як яны там называюцца?) нехта са слухачоў чуе песні ў выкананні Ядзі ды Сашы зноў жа на вершы кандыдата-паэта, дык, магчыма, падпольны супраціў ва ўладных структурах сапраўды існуе?

Што да песні дуэту "Рокерджокер", дык, спадзяюся, гэта навучыць тых жа кіраўнікоў радыёстанцый патрабаваць ад Мінінфармацыі менавіта пісьмовыя распараджэнні! Каб у выніку не заставацца ў дурнях...

Оригинал статьи на сайте "Говори правду!".

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта "Experty.by"

С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".

Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).

В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).

Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net