Этот альбом есть за что критиковать. Например, за короткий хронометраж – 28 минут и 9 песен – что по меркам совместных проектов вообще слезы. И за кусок уже выходивших на альбомах песен – Войтюшкевич, Хоменко, Пугач. И за некоторую абстрактность – в названии ("Anima" означает "душа" на латыни и "жизненное начало" по Юнгу – где правда?) и в основной повествовательной линии (везде есть тема переживаний, но не везде слышна тема родины).
Впрочем, есть и за что хвалить. Сама идея посвящения Огинскому без привязки к его музыке показалась весьма интересной и эффектно решающей основную проблему многих трибьютов – пусть каждый артист говорит своим языком, своей музыкой, вместо того, чтобы на свой лад перекраивать первоисточник. Порадовал и минималистичный аккомпанемент с фортепиано и легкими вкраплениями электроники. Отсюда же неожиданное главное удовольствие диска – возможность насладиться мелодиями песен и голосами артистов в чистом виде, без всяких инструментальных прибамбасов. И это в совокупности для меня перебивает все недостатки проекта. Его хочется слушать.
При этом "фортепианном" общем знаменателе – казалось бы всех уравнивающем (и заодно дающем музыкальную связь с Огинским) – каждый участник проекта сохраняет свою ауру, свой настрой. Вознесенные городские романтики Атморави и Сергей Пукст, лирики надорванных душевных струн ili-ili и Владимир Пугач, послы декадентского кабаре Rockerjoker и Naka.
Предсказуемо ближе всего к основной теме проекта подошли Войтюшкевич, Хоменко и Вольский – у них, как положено, в каждой ноте и радость, и боль. Но при этом для меня все же ценность проекта именно в общей картинке – пестрой, разной и правдивой. Отражающей современную Беларусь больше, чем все имиджевые ролики. И даже недосказанность альбома как бы концептуально намекает на то, что что-то должен сказать или сделать каждый из нас.
Добры праект да 250-годдзя Агінскага: ад задумкі да рэалізацыі. Шэраг першых асоб беларускай музыкі, мужчынскую кампанію якіх разбавіла толькі Настасся Шпакоўская, праспявалі пра нашу Радзіму. Па-рознаму, але паўсюль пранікнёна. Не кожны трэк хочацца адзначыць, але паслясмачча ад складанкі застаецца вельмі прыемнае. Дзіўна, але мінімалістычнае рашэнне кампазіцый не абмежавала палітру іх гучання. Дзякуючы цікавым аранжыроўкам і стылістычнай разнастайнасці артыстаў слухаць "Аніму" ні разу не сумна.
Выніковае спалучэнне "вакал+музыка" у некаторых трэках не атрымалася арганічным: "Motherboard" ад Атмараві, "На дальняй старане" Вайцюшкевіча. Частка твораў падалася нейкай неабавязкова-эскізнай: "Птица" Сяргея Пукста ды "Вяртанне" ад Naka. Самыя ўдалыя нумары праграмы ў Ili-Ili (цудоўная песня і класная аранжыроўка), і ў Rockerjoker з нечакана-сур'ёзнай і драматычнай "Бей, баба, пой". Някепскія песні ў традыцыйным ключы, без сюрпрызаў, прадставіў Алег Хаменка, Уладзімер Пугач ды Лявон Вольскі.
На жаль, пры ўсёй пранікнёнасці, інтымнасці выказванняў у "Anima" не хапае шчымлівасці, тугі, а яшчэ кантраста, супярэчлівасці, кроплі публіцыстыкі, што дазволіла б раскрыць заяўленую тэму ва ўсёй яе складанай глыбіні. Але цеплыня пасля праслухоўвання застаецца, а гэта ўжо нямала.
Праект заваблівае перадусім імёнамі. Часам зусім неспалучальнымі між сабою. Упершыню хіба на дыску суседнічаюць Вольскі, Rockerjoker, Пугач і Атмараві. Чакаўся разрыў шаблонаў і музычная феерыя. А атрымаўся набор выпадковых песень, вельмі ўмоўна падпісаных пад канцэпцыю. З нагоды юбілею Агінскага, трэба думаць, задумваўся такі "Я нарадзіўся тут. Від збоку", наконт свайго адчування Радзімы мусілі выказацца вельмі цікавыя пэрсоны, але выказваньня не выйшла: ці тое часу не хапіла (на напісанне новых песень), ці тое сродкаў (на больш масштабную рэалізацыю – з аркестрам, скажам), ці артысты не прасякнуліся ідэяй.
Атрымалася 9 песень, частка зь іх апынулася даўнімі і вядомымі нумарамі, часам ужо надта прыцягнутымі за вушы да ідэі альбому. Усе творы сыграныя на фано з мінімальным дамешкам электронікі, так што месцамі ёсьць адчуваньне, што слухаеш дэма-накіды (як у выпадку з песьняй Вольскага). Трэкі хоць і гучаць агулам 28 хвілін, але пракаўтнуць іх за раз не ўяўляецца магчымым, цісне аднастайная музычная падача і поўная адсутнасць сувязі між імі. Хоць кожная з гэтых кампазыцый сама па сабе выклікае інтарэс. Вынік – складанка добрых песень, змайстраваная прыхапкам на каленцы. З аднолькавым посьпехам яна магла быць прысьвечана не Агінскаму, а скажам Касьцюшку, Дамейку альбо Каліноўскаму, чаму не. Усё адно ніхто б не зразумеў чаму менавіта яму. Дадатковы незалік за назву праекту, які нясе нулявую сэнсавую нагрузку.
Проект Anima – это очередная попытка презентовать независимую белорусскую музыку, вписанную в определённую концепцию. Вести разговор в данном конкретном случае о музыкальном наполнении как-то даже и странно, потому что сборник оставляет ощущение вяловатой компиляции, так что сосредоточимся на, пожалуй, главной проблеме даже не конкретно этого проекта, а ситуации в целом. Отсутствии чёткого и грамотного продюсирования.
Начнём со сформулированной концепции: музыкант получает задание написать или переписать композицию на заданную тему. На этом план исчерпан, и уже на уровне подготовки материала возникают вопросы – выходит такая мешанина, словно ты отправился на рынок и купил пиратскую кассету "Лучшие саундтреки vol. 87".
Почему саундтреки? Потому что ощущение сырости несмотря на крепкий материал и хорошую в целом подачу в большинстве случаев все же не отпускает: мы слышим пьесы, зарисовки, наспех сделанные для проекта треки, которым совершенно явно не хватает глубины. И вина в этом скорее продюсеров, должным образом не сформулировавшим идеологию музыкального проекта. Здесь, конечно, есть вопросы и к подбору музыкантов, и это, в общем, вполне логичная проблема, учитывая опять же состав идеологов, работавших над сборником.
Можно, разумеется, ссылаться на отсутствие финансирования, кучу проблем организационного характера. Но корень зла не в этом, а в сырой, не до конца сформулированной самими идеологами проекта, идее.
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.