О проекте

Прэмія "Героі года-2017" абвесціла шорт-лісты (+слухаць)

 

На 14-годдзе парталу TuzinFM 12 снежня пройдзе штогадовая музычная прэмія "Героі года". У намінацыі "Адкрыццё" сёлета пяцёра прэтэндэнтаў, а на "Гурт году" намінуецца васьмёра выканаўцаў.

У намінацыю "Адкрыццё году" трапляюць тыя выканаўцы, якія сёлета ўпершыню заявілі пра сябе ўсур’ёз. Улічваецца творчая актуальнасць і арыгінальнасць, наяўнасць студыйных запісаў і музычных відэа, актыўнасць у сацсетках, канцэрты, удзел у конкурсах і фtстывалях, супольная праца з іншымі гуртамі. Важным крытэрам з’яўляецца таксама наяўнасць беларускамоўных песень у рэпертуары выканаўцы. Сёлета на "Адкрыццё" намінуюцца 5 гуртоў (выканаўцаў). Гэта спявачка Кацярына Ваданосава, пераможцы конкурсу "Заспявай 4x4" гурт Helious, электронны праект Mikita, інструментальны індзі-гурт The Glithhh, арт-рокавы дуэт "МorkvoЦвет".

Пры вызначэнні намінантаў на "Гурт году" да ўвагі найперш бярэцца творчая і медыйная актыўнасць: рэлізы, гастролі, сольныя канцэрты, удзел у фэстах, актыўнасць у сацсетках, поспех у чартах. Ну, і вядома, арыгінальнасць і актуальнасць. Намінавацца на "Герояў" у адрозненне ад "Адкрыцця" можна бясконца. Наяўнасць беларускай мовы ў песнях з’яўляецца пажаданым, але не вызначальным крытэрам. Сёлета у шорт-ліст гэтай намінацыі ўвайшлі васьмёра гуртоў (выканаўцаў): Nizkiz, Вольга Падгайская і Віталь Эпаў (Five-Storey Ensemble), TonqiXod, Барыс Штэрн ("СлухацьУнавушніках"), Akute, Re1ikt, Лявон Вольскі, Naviband.

Па традыцыі пераможцаў у намінацыях "Адкрыццё году" і "Гурт году" па версіі TuzinFM назавуць на прэміі "Героі году" 12 cнежня. Сёлета яна пройдзе ў клубе Macho, што ў комплексе "Журавінка" (вул.Янкі Купалы, 25). Да абвяшчэння ўдзельнікаў канцэрту, якое адбудзецца 27 лістапада ў продажы даступныя самыя танныя квіткі. Найлепшых у беларускай музыцы партал TuzinFM называе з 2003 года па меркаванні журналістаў і сяброў сайту.

У канцэрце возьме ўдзел тры прэтэндэнты з шорт-ліста на "Гурт году" і адзін намінант на "Адкрыццё". Лайн-ап будзе абвешчаны ўвечары 27 лістапада. Да гэтага моманту можна набыць квіткі на імпрэзу танней. Квіткі прадаюцца праз сэрвіс BezKassira.by.

Тэкст: паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net