О проекте

Дэбютны альбом "Носорогов и Ко" (+слухаць/+спампаваць)

 

На мультылэйбле "Пяршак" выйшаў у свет новы альбом DIY-кардынала беларускай музычнай тусоўкі Міхея Насарагава. Прайшоўшы шлях ад самотнага гіперрэаліста да баявога акцыянера звышпапулярнага дуэта RockerJoker, Михей сабраў сапраўдны міні-аркестрык "Носорогов и Ко", з якім працягвае адточваць свой непаўторны хрыпла-танцавальны frankly-speaking-нефармат.

– Альбом "Друг" – гэта гісторыя аднаго ап’янення, расказаная ад імя чалавека са складаным унутраным і знешнім светамі. Гэта палатно пра адзіноту, пошук падобных да сябе, прадчуванні непазбежнага татальнага краху і надзеі. Песні ў ім расстаўлены ў такім парадку, каб дакладна перадаць увесь букет перажыванняў лірычнага героя. Звонкае пахмелле, самалюбаванне, гіпертрафіраваная дзёрзкасць, эйфарыя, згасаючая бадзёрасць, сентыментальная шчырасць і халодная злая цвярозасць. І гэтак па коле, – тлумачыцца ў прэс-рэлізе.

У склад праекта "Носорогов и Ко" ўваходзяць: Міхей Насарогаў (вакал, гітара), Андрэй Цалко (баян, бэк-вакал), Глеб Турко (сузафон), Андрэй Чарнавокі (ударныя, бэк-вакал). У запісе у якасці бэк-вакалістаў удзельнічалі Ілля Чарапко-Самахвалаў ("Петля пристрастия") і Павел Юрцэвіч – бэк-вакал. Запісваў рэліз Ігар "Гарык" Плевін на студыі "Осмас", а за звядзенне, саўндпрадусаванне і майстарынг адказываў Саша Геліх.

У Расіі альбом "Друг" выйдзе на новым індзі-лэйбле SunWoofer, заснаваным беларусамі Яўгенам Калмыковым (экс-прадзюсарам "Ляпісаў", прадзюсарам гурта Trubetskoy) і Аляксандрам Багданавым (дырэктарам "Серебряной Свадьбы" і агенцтва Bo Promo) у партнёрстве з маскоўскім рэкорд-мэйджарам Soyuz Music. У бліжэйшыя дні "Друг" з’явіцца на iTunes ды іншых лічбавых платформах, а пазней таксама і на CD.

Спамвацаць альбом на сайце мультылэйбла "Пяршак".

Тэкст: Experty.by паводле 34mag.net


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Есть своё звучание, своё

+1
0
-1

Есть своё звучание, своё "слово", но песни не торкают.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net