О проекте

Гурт B:N запісаў дзве песні на рускай мове, але рыхтуе беларускамоўны альбом

 

Самы вядомы бярозаўскі гурт B:N дзеля пашырэння кола сваіх прыхільнікаў запісаў дзве песні на рускай мове. Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў лідэр каманды Алесь Лютыч.

Алесь Лютыч: "Наконт таго, што мы вырашылі запісаць дзве песні па-руску… Проста вырашылі павялічыць колькасць нашага слухача, таму што шмат людзей з той жа Расіі, Украіны кажуць, што мы не разумеем, пра што вы спяваеце".

Апроч дзвюх рускамоўных песень, B:N зрабіў запіс яшчэ трох песень на роднай мове. Дзеля таго, каб запіс атрымаўся больш-менш добрым, усю партыю песень адправілі на адну з маскоўскіх гуказапісвальных студый. Паводле Алеся, усе гэтыя песні ўвойдуць у новы беларускамоўны альбом, над якім зараз ідзе праца на мінскай студыі "Селах":

Алесь Лютыч: "Альбом будзе беларускамоўным. Рускамоўныя песні ўвойдуць у яго ў якасці бонусаў. Плануем яго выдаць, як толькі будуць усе грошы, таму што не так мала патрэбна зараз, каб якасна запісаць альбом. Селах не дарагая студыя. Ёсць добрыя людзі, якія чым могуць дапамагаюць".

Бліжэйшы выступ гурта B:N у сталіцы запланаваны на 22-га красавіка. Па закрытай пакуль інфармацыі ў гэты дзень на сцэну "Рэактара" выйдуць таксама гурты "Палац", IQ48 і "Нейра Дзюбель".

Тэкст: Маша Лагодзіч
Фота: Tarantino
"Еўрарадыё"

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net