Паказаць першую частку "Акустыкі" :B:N: збіраліся месяц таму. Але адклалі прэзентацыю: "Давялося пачакаць, пакуль вынік спадабаецца нам самім. Гэта не проста звычайная акустыка, а цікавы і складаны мікс перкусійных інструментаў, акустычных гітар і голасу, – распавядае лідар :B:N: Алесь Лютыч. – Было трэба, каб уся гэтая перкусія не проста добра гучала, але яшчэ і не рэзала вуха, і была мілагучнай".
У першую частку "Акустыкі" увайшло 6 кампазіцый. Першая песня альбома – "Не трывай" – была абраная не выпадкова: яна не толькі "самая акустычная" на ЕР, але і задае правільны настрой усёй пласцінцы. "Першая частка атрымалася вельмі вясновай, і гэтыя песні акурат задаюць тэмп вясне, яны атрымаліся вельмі рытмічнымі, – кажа Лютыч. – А апошняя песня гэтай часткі – "Цягнік" – нібыта падказвае, што мы рухаемся далей і працяг будзе!" Якой будзе другая палова альбома, музыкі трымаюць у сакрэце. Гурт вырашыў узяць паўзу на летнія вакацыі ды скончыць працу над альбомам восенню.
Нагадаем, штуршком для запісу акустычнай праграмы стаў адзін з канцэртаў у Мінску. На ім музыкі ўпершыню сыгралі вядомы хіт "Не трывай" у unplugged-версіі. Фанаты прынялі песню вельмі цёпла, і музыкі вырашылі ўзяцца за паўнавартасную акустычную праграму. Усе песні для будучай "Акустыкі" Алесь Лютыч запісаў удвух з бубначом гурта Змітром Харытановічам. Музыкі акцэнтуюць увагу на тым, што акустычны праект ідзе паралельна з творчасцю :B:N:, ніяк не шкодзячы, а наадварот, дапаўняючы і пашыраючы кола прыхільнікаў.
Спампаваць рэліз можна на сайце "Еўрарадыё".
Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"
Комментарии
что-то непонятно где качать и
что-то непонятно где качать и где слушать... глюк какой-то
Там плеер
Там плеер видимо глюкнул. В нем и прослушивание, и ссылка на скачку. Сейчас все работает.
Всё больше и больше нравится
Всё больше и больше нравится эта группа, но всё-равно чего-то не хватает. Думаю, что общего уровня музыкантов, драйва, и хорошего звукорежиссёра и продюсера.