О проекте

Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2015 год (+аўдыё)

 

Пазаштатны эксперт і сябра вялікага журы. Музычны рэдактар, аўтар і вядучая праграмы "КаляРока" на "Аўтарадыё" (2004-2007). Ад 2008 – музычны рэдактар і журналіст "Еўрарадыё". Удзельніца гуртоў "Яр" і Hoha Band, творчы псеўданім – Маша Яр.

Альбомны 2014-ты мне падабаўся больш, чым 15-ты: было больш загадак і рэбусаў. Але 15-ты ўсё адно стаўся насычаным, рознабаковым і пакінуў адчуванне поўнай задаволенасці.

1. Крамбамбуля "Чырвоны штраль" – слухаць

"Крамбамбуля" развіталася альбомам, у якім і пра сур’ёзнае пагаварыла, і пажартавала, і панку паіграла, і з джазам пагулялася. Кружэлка, падчас праслухоўвання якой ніякім вокам не заснеш, які хочацца выслухаць і радавацца ад нечаканых фішак і рашэнняў.

2. Re1ikt "Лекавыя травы" – слухаць

Магутны, разважны і смачны альбом. Ёсць што паслухаць і ёсць чым заслухацца. Ёсць пра што падумаць і што ўявіць. Спроба музыкаў стаць больш зразумелымі за кошт фальклору, ужываючы больш папсовыя рыфы. Атрымалася культурна і грандыёзна. І Вова Казлоў так спявае!!!

3. Кассиопея "Крестик" – слухаць

Абсалютна любімая "Касіяпея" стварыла абсалютна цудоўны, хоць і кароткі альбом. Канцэптуальны. Пра Бога. "Касіяпея" - гэта прыклад багатых мелодый, багатых тэкстаў і багатых апрацовак. Гумару і раздзяўбайства. Лёгкасці і ляноты. Абажаю.

4. Shuma"Жніво" – слухаць

Бездакорная і выкшталцоная праца, дзе ідэальна спалучаюцца цяперашнія трэнды і глыбінныя пласты беларускай народнай культуры. Каманда да дробязяў прадумала кожны гук, інтэрвал, інтанацыю, вобраз, крок. Але праз гэтую ідэальнасць недзе забылася пра цеплыню.

5. Super Besse "63610*" – слухаць

Super Besse выпусцілі модны дэбютнік. Усё манатонна, падкрэслена па справе, без сантыментаў і розных непатрэбнасцяў. З выклікам. Праўда, пасля трэцяга трэку ўзнікае адчуванне бегу на месцы.

6. Harotnica "Gvalt" – слухаць

Жывая, драйвовая, натуральная кружэлка. Магчыма, з назвай "Гвалт" па-іншаму і не трэба. Калі трэба, то музыкі заблыталіся ў пошуку саўнду, але пры гэтым не пазбавілі дыск характару. А гэта галоўнае.

7. Фляус и Кляинн "Тестирование потустороннего гидровелосипеда..." – слухаць

Нават калі гэта і было патрэбней гадоў 5 таму, гэта ўсё адно яскрава, настраёва і бадзёра. "Фляусы" умеюць здзіўляць, заводзіць, разнявольваць і пакідаць смак пасля пачутага. Трэкаў магло быць і менш. Затое атрымалася ледзьве не анталогія творчасці.

8. Серебряная Свадьба "Музыка – всё!" – слухаць

Замарочыцца і прымусіць загучаць усё навокал магла толькі "Серебряная свадьба". Праўда, асобна ад візуальнай часткі музычная не ўспрымаецца паўнавартасна. Хочацца не проста альбома, а DVD, дзе ўсё, пра што спяваецца і граецца, яшчэ б і дэманстравалася. Каб да швабрабаса можна было дакрануцца, а з прывідам можна было пазнаёміцца. Але ўсё адно, Бенька і кампанія – наша ўсё!

9. Brutto "Родны край" – слухаць

Я ўвогуле люблю Brutto. І першы альбом люблю. І другі – за моц, энергетыку і песню "Родны край". "Ляпісаўскія" песні можа тут і залішнія. Але так вырашыў Міхалок. Таму без пытанняў.

10. Nizkiz "Лірика" – слухаць

З гуртом Nizkiz у мяне пакуль не надта "зрастаецца". Тым не менш, на "Лірыцы" ёсць прыгожыя трэкі – "Будь моей звездой" і "Цяпер і далей" з цудоўным словам "ідэяльна". Ураўнаважаны альбом.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net