О проекте

Osimira: "Мы засталіся ўтрох... Праект завершаны!"

 

Магілёўская этна-фармацыя абвясціла пра спыненне дзейнасці. Гурт праіснаваў 11 гадоў, за якія паспеў аб'ехаць усю Еўропу. "Гэта натуральны працэс: людзі жывуць, паміраюць, і гурты тое самае", – каментуе "Еўрарадыё" лідар гурта Андрусь Палаўчэня.

– Лагічна праект не можа працягвацца: басіст з’ехаў у адну краіну, гітарыст у іншую, скрыпачка – у Мінск, а мы засталіся ўтрох – я, Алёкса і Кастусь. З чаго, па сутнасці, гурт пачынаўся, на тым і скончыўся. Праект завершаны! Трэба рухацца далей!"

Osimira задумываўся як праект на 1 год. Але надзвычайная паспяховасць гурта падштурхнула ўдзельнікаў да таго, каб застацца разам. Што праўда, апошнія тры гады Osimira гралі толькі на знакавых фэстах.

Андрусь не выключае, што гурт будзе канцэртаваць у родным Магілёве, аднак гэта не будзе значыць, што ён працягвае сваю дзейнасць. Адзінае, музыкі вырашылі запісаць песні Osimira, створаныя ў апошнія гады. Праўда, складуць яны альбом ці проста застануцца музыкам на памяць, пакуль невядома.

У хуткім часе Андрусь, Алёкса і Кастусь плануюць выступіць з новым праектам. Яго прэзентацыя запланаваная на канец жніўня на фэстах у Будапешце і Браціславе. Палаўчэня не прызнаецца, што за музыку будзе граць новая фармацыя, аднак абяцае, што гэта будзе не рок і не джаз.

Osimira выконвалі музыку, заснаваную на крывіцкім фальклоры. Выступы гурта нязменна суправаджаліся этна-шоў. Акрамя вакалістаў, у складзе Osimira – дуда і іншыя духавыя інструменты, скрыпкі, гітары, ударныя і перкусія.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Generation.by

Osimira

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net