О проекте

"Петля пристрастия" запісвае альбом алкагалічных падкрадух

 

Гурт "Петля пристрастия" пачаў запіс трэцяга поўнафарматнага альбома. На дыску будзе дзесяць песень, якія самі музыкі называюць больш ударнымі ды гаражнымі за папярэднія творы. "Увесь кашмар сусвету абрушваецца мне на галаву", – апісвае пахмельны настрой, у якім ствараліся новыя – гаражныя ды ўдарныя, песні Ілля Чарапко-Самахвалаў.

"Гэта будуць алкагалічныя падкрадухі, – распавядае "Еўрарадыё" пра канцэпцыю альбома лідар гурта Ілля Чарапко-Самахвалаў. – Большасць песень была напісаная сам-насам з самім сабой падчас абстынентнага сіндрому. Не ведаю, як іншыя, але я ў гэтым стане вельмі востра адчуваю тонкую тканіну жыцця. Увесь кашмар сусвету абрушваецца мне на галаву. Менавіта пад гэтым уражаннем я і складаю свае опусы".

Новы альбом "Петли пристрастия" пакуль не атрымаў назвы. Невядомая і дата яго выхаду, бо яшчэ трэба прапісаць вакал і гітары. Ды, натуральна, дачакацца звядзення і майстарынгу.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Budzma.org


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net