О проекте

Port Mone і ДахаБраха запішуць сумесны альбом у польскай Лодзі (+відэа)

 

Супольны праект беларусаў Port Mone і ўкраінцаў "ДахаБраха" пад назвай "Хмелева-projekt" сядае за працу над пласцінкай. Дыск будзе складацца з 10 кампазіцый і асацыявацца з "цёплай кампаніяй".

"Гэта ўвогуле такі міжсабойчык, тусоўка, проста цёплая і шчыльная кампанія, – характарызуе ўнутраны змест будучага альбома акардыяніст Port Mone Аляксей Варсоба. – Нельга сказаць, што гэта эстэтыка "ДахіБрахі", калі гучыць абстрактны акампанемент пад народную песню, ці што гэта Port Mone, калі сур’ёзна канцэнтруешся на музыцы, на гуку, развіцці і г.д. Гэта хутчэй менавіта прыемная кампанія".

Запіс дыска адбудзецца ў польскай Лодзі, у студыі гуказапісу Toya Studios. Дапамагаюць музыкам у здзяйсненні задуманага ініцыятары праекту – агенцтва АртПоле і сябры – польскі гурт Karbido. Па словах Варсобы, у альбом увойдуць 10 кампазіцый, якія будуць гучаць згодна з памерам дыска – больш за 70 хвілін.

На днях беларускія музыкі выпраўляюцца на рэпетыцыі ў Кіеў, адтуль – на запіс у Лодзь. А ўжо ў лютым "Хмелева-projekt" праедзецца з канцэртамі ў падтрымку новага альбома па гарадах Украіны.

Графік туру:

22 лютага – Кіеў, Будынак мастака
24 лютага – Адэса, арт-м’юзік-клуб Respublika
25 лютага – Вінніца, мясцовы палац мастацтваў "Зоря"
28 лютага – Цернопаль, украінскі дом "Перемога"
29 лютага – Львоў, тэатр імя Занькавецкай

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Artmageddon.net

Port Mone

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net