О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Pafnutiy's Dreams "The Sandman"

 

Маша Колесникова о дебютном альбоме Pafnutiy's Dreams: "Дыск скарае свежасцю думкі і незапэцканасцю мыслення музыкаў. Чыстая музыка, створаная без намеру ўразіць і перамагчы. Проста, высока, выразна і прыгожа".

Трубач/валтарніст "Ляпісаў" Павел Кузюковіч сыходзіць на вольныя хлябы. Яго носіць па розных праектах, але найбольш поўна творчае эга Паўла раскрываецца ва ўласнай фармацыі Pafnutiy's Dreams. Стаўшы Пафнуціям Кузюкянам, музыка разам з калегамі абазначаюць сваё існаванне альбомам "The Sandman", які прадстаўляе сабой 50 хвілін арыгінальнага і ненавязлівага джазу.

"The Sandman" пагружае слухача ў стан лёгкай дрымоты, калі межы паміж сном і рэальнасцю выглядаюць эфемерна і размыта. Кароткія і лёгкія як подых ню-джазавыя замалёўкі чаргуюцца з разгорнутымі палотнамі, дзе пераплятаюцца этна і рок, танцавальная музыка і задуменны авангард. Таксама тут пераплятаюцца вобразы, карціны, адчуванні, імкненні і мары.

Інструментальны дыямент грае новымі фарбамі, калі ў п'есе "Море" з'яўляецца жаночы маналог – гэткі драматургічны цэнтр пласцінкі. Пульсуючае "Море" прапануе слухачу пранесціся над Лонданам, Стакгольмам і Брусэлем з яго брусэльскай капустай і знайсці жаданае месца дыслакацыі. Арыентальны "Восток" вымагае арэндаваць карабель і плыць да сябе паўз ціхае зіхценне хваляў. Задумлівая "Зима" – глядзець на кароткі шлях сняжынак з вакна другога паверху...

Выдадзены ў апошні дзень 2013 года "The Sandman" ад Pafnutiy's Dreams скарае свежасцю думкі і незапэцканасцю мыслення музыкаў. Чыстая музыка, створаная без намеру ўразіць і перамагчы. Проста, высока, выразна і прыгожа.

Оценка: 10 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net