О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Clover Club "Random Mood Jukebox"

 

Виктор Семашко о дебютном альбоме Clover Club: "Калі тэмбры й манеры вакальна-клявішнае часткі гурту з большага адсылаюць у дыска-пост-панкавую Вялікабрытаншчыну першае паловы 80-х, то гітарна-барабанны сэгмэнт схіляецца да паўночна-амэрыканскага хард-арт-року 70-х".

Аднойчы вясёлая кумпанія дзяўчат і хлапчукоў з аднаго двара знайшла выкінуты прайгравальнік са стосам падрапаных рознакаляровых плытак. Так у іх зьявілася новая гульня, значна цікавейшая за хованкі альбо "алі-бабу". Захопленыя вінілявай музыкай, яны начапілі на сябе ўсялякае дарослае адзеньне, парыкі й сонечныя акуляры ды пачалі шалёна скакаць зь мяцёлкамі ды швабрамі ў рукох, уяўляючы сябе замежнымі супэрзоркамі…

Безумоўна, Clover Club адрозьніваецца ад тае ўяўнае банды хаця б тым, што ад пачатку да канца сябры "канюшынавага клюбу" ствараюць музыку самі. Але, відавочна, што для іх творчы працэс пры ўсёй працаёмкасьці таксама зьяўляецца захапляльнай гульнёй, да якой музыканты падыходзяць з поўнай самааддачай, крэатывам і фантазіяй.

Канцэпцыя альбома вытрыманая. "Random Mood Jukebox" на праўду нагадвае аўтамат, які выбірае песьні выпадкова ў залежнасьці ад настрою. Прадстаўлены дзясятак песень вельмі калейдаскапічны, хаця прэвалююць тут запал і весялосьць, эмацыйная экстравэртнасьць. У гукавой карціне шмат квяцістых фарбаў, какетлівых рушак ды банцікаў, падарункавых абгортак, пад якімі часам праблематычна адшукаць сам падарунак, то бок, шчырага асабістага віншаваньня.

Дарэчы, мужчынскі й жаночы пачаткі ў выпадку з Clover Club яднаюцца ў кранальную братэрска-сястрынскую супольнасьць, дзе кожны мае псэўданім і грае свайго пэрсанажа. Гэта нібыта маленькі сямейны тэатар альбо моладзевы тэлесэрыял, які адстойвае рамантычна-пазытыўнае, летуценнае ўспрыйманьне жыцьця. Калі тэмбры й манеры вакальна-клявішнае часткі гурту з большага адсылаюць у дыска-пост-панкавую Вялікабрытаншчыну першае паловы 80-х, то гітарна-барабанны сэгмэнт схіляецца да паўночна-амэрыканскага хард-арт-року 70-х. Дзе заўсёднікі Clover Club капіююць і граюць ролі, а дзе раскрываюць свае пэрсанальныя душэўныя зоны, адразу й не зразумець. Напэўна, і ім самім таксама.

Варта заўважыць, што шэраг песень Clover Club у альбом не патрапілі, бо страцілі актуальнасьць для саміх аўтараў, а некаторыя кампазыцыі, што апынуліся на плытцы, мейсцамі больш выйгрышна выглядалі ў канцэртовых і сынглавых вэрсіях. Напрыклад, "Fromage" і "There’s No Word For It". Фінальны твор фактычна стаў мілым і забаўным сяброўскім шаржам Івана Кіліна на Clover Club. Такім чынам, дэбютнік стварае інтрыгу й пакідае добры спадзеў на "To be continued".

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).

инди-поп, рок

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net