На сайце Tuzin.fm адбылася прэм'ера альбома гурта "Мерада". Праект Стыва і Ганны Крамэраў запісаў сьветлы і аптымістычны альбом, у запісе якога ўзялі ўдзел каля паўсотні чалавек, у тым ліку лідэр "Крамы" Ігар Варашкевіч і джазавы піяніст Канстанцін Гарачы.