Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прадставілі дыск "У нашых снах" – справаздачу за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца ўжо ў гэтую суботу на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні.