Брэсцкі гурт Pirouette выдаў сінгл, які складаюць песні "Белая" і "Вертолёты". Паздней ён стане часткай новага ЕР каманды, які з'явіцца праз некалькі тыдняў. "Песні носяць умоўна асабісты характар, у тым плане, што яны не распавядаюць пра нейкія канкрэтныя падзеі, ідэі ці людзей", – дае характарыстыку трэкам іх аўтар і гітарыст гурта Юрый Карагода.