О проекте

Семашко Виктор

 

"Сямашка ды Кумпанія" выдалі ў Бельгіі мультыфункцыянальны саўндтрэк (+слухаць/+спампаваць)

Бельгійскі нэт-лэйбл Tape Safe апублікаваў новы альбом "Марсаў дзень" праекту "Віктар Сямашка ды Кумпанія" – імправізацыйны саўндтрэк да імправізацыйнай пластычнай пастаноўкі. Паказ і запіс адбыліся ў Мемарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура ў Менску ў сакавіку 2017.

 

"Сямашка ды Кумпанія" прысвяцілі праграму Велазаводскаму мікрараёну (+слухаць/+спампаваць)

Віктар Сямашка з калегамі выдаў падвоены альбом "Матавіла". "Афіцыйна такога мікрараёну няма. Часцей яго называюць Велазаводскім пасёлкам альбо з нядаўняга часу Пралетаркай. Але я жыву тут ад нараджэння. Мая Радзіма пачынаецца адсюль, – кажа Віктар Сямашка.

 

"Фантастычныя плыўцы" выдалі "Лягерныя песьні" ў Францыі (+слухаць/+спампаваць)

На францускім Murmure Intemporel апублікаваны студыйны альбом менскага авант-джазавага ансамблю "Фантастычныя плыўцы". У працы паўдзельнічаў брытана-польскі саксафаніст Філіп Пальмэр, а таксама вядомыя па розных праектах прадстаўнікі менскае андэрграўднае сцэны. У іх ліку Фрыдрых Самотны (сакс) і Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас).

 

Tonqixod "Колер, якога няма" (+аўдыё)

9,00
июнь, 2017
Пяршак
арт-рок, рок

Другі альбом пераможцаў ўзнагарод Experty.by 2015 (лепшы дэбютны, рок і беларускамоўны альбом), Rock Profi 2015 ("Дэбют года") і конкурса "Басовішча 2015".

8.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.5 (10 votes)
 

Розныя артысты "Песні матчыны з Вушаччыны" (+аўдыё)

6,25
февраль, 2017
самиздат
фолк

Трыб'ют Рыгору Барадуліну ў выглядзе перазапісаных народных песень роднай для паэта Вушаччыны.

6.66667
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.7 (6 votes)
 

Выйшаў супольны праект "Песні матчыны з Вушаччыны" (+аўдыё/+спампаваць)

У сеціве адбылася прэзентацыя новага супольнага музычнага праекту "Песні матчыны з Вушаччыны" – зборніка пераасэнсаваных і адноўленых сучаснымі музыкамі народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

 

"Фантастычныя плыўцы" запісалі альбом з брытанскім саксафаністам і хорам (+слухаць/+спампаваць)

Фры-джазавы ансамбаль зь Менску "Фантастычныя плыўцы" выдаў на нэт-лэйбле HAZE новы альбом, які атрымаў імя "Concerto Grosso #7". "Гэта напраўду быў наш сёмы па ліку працяглы выступ. Сваё памяшканьне для адкрытае гукасэіі з жывым фартэпіяна ласкава прадаставіў Беларускі саюз дызайнэраў", – распавядае клявішнік "плыўцоў" Віктар Сямашка.

 

Віктар Сямашка выдаў сэрыю мэлядэклямацыяў з 6 частак (+слухаць/+спампаваць)

Паэт і музыка-імправізатар Віктар Сямашка прадставіў у Сеціве сэрыю запісаў пад агульным назовам "Logos Spermatikos". Аўтар папярэджвае, што ў абраным загалоўку няма нічога фізіялягічнага, гэта даўні філязофскі тэрмін. Асноўны зьмест матэрыялу – мэлядэклямацыі, а менавіта вершы, начытаныя пад музыку.

 

"Сямашка ды Кумпанія" выдалі ў Бэльгіі трыб’ют Надзеі Лежэ (+слухаць/+спампаваць)

Бэльгійскі нэт-лэйбал Tape-Safe выдаў новы альбом "Віктара Сямашкі ды Кумпаніі" "Zembin'". Запіс адбыўся год таму падчас канцэрту ў Зэмбінскім цэнтры культуры пра падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Музыкі самі выбралі мейсца для выступу, загадзя ведаючы, што ў Зэмбіне (60 км ад Менску) прайшло юнацтва мастачкі-супрэматысткі, прадстаўніцы "Парыскай школы" Надзеі Хадасевіч-Лежэ.

 

"Віктар Сямашка ды Кумпанія" прадставілі фры-джазавую сюіту (+слухаць/+спампаваць)

На лэйбле h-a-z-e.org выйшаў новы канцэртовы альбом праекту "Віктар Сямашка ды Кумпанія". Гэтым разам імправізацыйная брыгада прадставіла маштабнае прысьвячэньне беларуска-украінскаму "Робін Гуду" XIX ст. Ўсьціму Кармелюку.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net