О проекте

Ambassador 21 "Power Rage"

 
ambassador21-power-rage.jpg
7,00
сентябрь, 2009
Ant-Zen (GER), Invasion

Восьмой студийный альбом минского электро-индастриэл дуэта Алексея и Натальи Протасовых.

1. Face Your Future Killers
2. A La Guerre Comme A La Guerre
3. Rock'n'Roll
4. Power Rage Riot Death
5. Russian Roulette
6. Turn Yourself
7. Phantom
8. Pray And Recharge
9. New Doctrine About Trinity
10. Gang Bang
11. Start With A Drums - Finish With Dynamite

инфо

Авторы всех треков, запись - Ambassador 21

трек номер 7 - автор неизвестен, гитара Ctrler

трек номер 9 - написан и записан Ambassador 21 feat. Converter

где взять

Дистрибьюция в Европе: Ant-Zen.

В Беларуси можно заказать через сайт www.ambassador21.com.

мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 8,00

Самый крутой, шумный, громкий, бескомпромиссный, экспрессивный, шокирующий экспортный белорусский дигитэл-хардкор-проект просто не умеет выпускать альбомы хуже однажды достигнутого высочайшего уровня. И данная пластинка, слава богу, не стала исключением.

Вас ждет тотальная атака на протяжении почти часа времени – треки на английском и русском языках о том, к чему не так давно пришел Сергей Михалок: правда, если у лидера "ляписов" все его антиглобалистские загоны выглядят перфомансом шута-мыслителя, то чета Протасовых сводит счеты с ненавистными вещами всерьез. И дай им в руки автомат, не многие бы из нас вернулись сегодня домой. К тому же, вот такая их агрессивная, без отступлений, не знающая поражений и не признающая собственных промахов позиция известна поклонникам команды давно, когда Михалок и Ко еще пели про "Петьку-морячка". А еще музыканты "обожают", когда "критики" выставляют за альбомы оценки. Не только за их, но и за альбомы других. Вот вам от меня!

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

"Ambassador 21" и раньше, и сейчас – совершенно отдельная, ни на кого не похожая реальность белорусской альтернативы. За эти девять лет они доказали, что без них картинка белорусской музыки будет неполной.

На своем новом альбоме они, как и прежде, рубят и колбасят со знанием дела. Искаженный индустриальный бит со вспышками нойза, гитарными риффами и цитатами, в том числе из западной рок-классики: "The Stooges" в "Face Your Future Killers", "MC5" в "Rock’n’Roll", "Rolling Stones" в "Turn Yourself".

Музыку многократно усиливают частично английские, частично русскоязычные речевки-кричалки с пропущенным через обработку вокалом. Английские фразы чаще обозначают основные слоганы и темы, а русские – развивают мысли в нескольких строфах.

Все это складывается в цельную и последовательную картинку современного апокалипсиса, которую на этот раз обогатил неожиданный кавер на песню "Фантом", известной по творчеству Летова и Чижа.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Бадай што – паўтаруся. Мне асабіста вельмі няпроста пісаць пра тое, што робіць гэты дуэт. Індастрыэл, блін, шалёная, гістэрычная музыка, якая падпарадкоўвае, зьнішчае цябе, якая не прадугледжвае кампрамісаў што да тэкставага напаўненьня песень, якая захлынае, бы тая "Катрын", аж да таго, што выбрацца з гэтае навалы без пашкоджаньняў мозгу й цела практычна немагчыма.

Аднак ёсьць, ёсьць у гэтай музыцы здаровы пульс, які адчуеш хіба толькі тады, калі аддаесься ёй, як маладая аддаецца на шлюбным ложку. Усё, дазволена, не хаваючыся асабліва ад блізкіх і сваякоў.

Чарговы альбом беларускіх амбасадораў індастрыэла вытрыманы ў цэлым у ранейшым рэчышчы іх папярэдніх праграм. Цяжка нешта вылучыць з прапанаванага, бо практычна ўсе ранейшыя прыёмы – ад цытаваньня да правакацыйнасьці – тут прысутнічаюць. Праўда, не магу не адзначыць як аснову трэку "Turn Yourself" выкарыстаньне славутай тэмы "Paint It Black" ад "Ролінгаў". Цікавы калаж! Як і наступны твор "Phantom" – пераробка ў межах абранай стылістыкі песьні, якую я недзе й неяк чуў, адно што выключна ў іншай стылістыцы.

Аднак прызнаюся: неяк адэкватна ацаніць зробленае мне надзвычай цяжка. Праграма ня ўразіла і не расчаравала. Напэўна слухаць буду яе ня часта, такая музыка – гэта ўсё ж не маё. Але й казаць, што мы маем справу з нейкай падробкай, спэкуляцыяй, аніяк не магу. Так трымаць, амбасадоры!

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 6,00

Майстры інтэлектуальнага крыку працягваюць паказваць фак усім негатыўным праявам рэчаіснасьці – мілітарызму, таталітарызму ды і ў прынцыпе будзённасьці ў новым альбоме са сваёй незьлічонай дыскаграфіі. "Я больше нікогда нігде не буду работать", - нястрымана крычыць Натальля Пратасава ў "Start With A Drums". Разам з Аляксеем Пратасавым яны дзеляцца з слухачом добрай порцыяй нэгатыву, непрыманьня і супрацьстаяньня ў гэтай электра-панк-гістэрыі з 11 дзеяў.

Філязофія натхняльнікаў праекту добра выкладзена ў нахабна-драйвовай песеньцы "Rock-n-roll" – проста новы гімн андэграўнднай нескаронасьці выйшаў. З кожным трэкам жарсьці толькі нагнятаюцца. "Чаўшэску! Мілошэвіч! Кастра! Хусэйн! Чавэс!", - мэханічна вымаўляе Аляксей у "Russian Roullete" пад манатонную кілбасьню прозьвішчы дзеячоў мінуўшчыны і сучаснасьці, забываючы чамусьці на кіраўніка сваёй дзяржавы (перастрахоўка?). У кавэр-блёку слухача "Power Rage" чакае сапраўдны панк-прыход. Пры праслухоўваньні "Turn Yourself" падумалася, што так мог бы гучаць "Neuro Dubel", калі бы Кульлінковіч вырашыў заперціся з праграмэрам і да песьні пра підарасаў прырабіць яшчэ запеў "мазафака".

"Ambassador 21" найперш бяруць нястрыманасьцю. Да такой ступені, што гэны біт настолькі натамляе мозг, што хочацца прарычэць пад канец альбому "Я больш ніколі гэта ня буду слухаць". Альбом дасягнуў сваёй мэты – зарад электрычнасьці атрыманы.

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Ambassador 21
6.83333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.8 (6 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
8 you_are
7 Jamayk, Cesco, Паўлюк
6 Slaver, kochegar

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Неяк слабенька,

+1
0
-1

Неяк слабенька, пэўна адзін з самых слабых іх рэлізаў. Спліт PEACEMAKERS INC і тое цікавей будзе.

 

Гэта той

+1
0
-1

Гэта той чарговы раз, калі трэба ацаніць тое, што зусім не зразумела табе і калі немагчыма кіравацца стандартнымі сродкамі ацэнкі якасьці музыкі. Вельмі гучна, месцамі груба, месцамі трансава, біт так і б'е па мазгох. Але вялікага ўражаньня на мяне не пакінула ўсё гэта.

 

Жанрава музыка

+1
0
-1

Жанрава музыка Ambassador21 – гэта digital hardcore з даволі моцна скажоным нойзавым гучаньнем. Часам сустракаюцца цікавыя пераходы, асабліва на A la guerre comme a la guerre.

Гучаньнем жорсткае, агрэсіўнае, добра падмацаванае кулямётнымі чэргамі драм-машынкі і энэргічным вакалам, які, як мне здаецца, лепш успрымаць іх як 2 дадатковыя інструмэнты, не разьбіраючы словаў. Бо яны ў большай ступені задаюць настрой. Аўтары не заганяюцца ні вымаўленьнем, ні граматыкай – у абедзьвюх мовах. З кожнага радка тычуць усім факі з нагоды якога-небудзь стандартнага ліха або выдаюць пэрлы, як пра “rock’n’roll – музыку подвалов”. Агрэсія, незалежная ад матывацыі :)

Цытаты з усясьветнай скарбніцы поп-музыкі мяне, шчыра кажучы, ня ўразілі, нічога цікавага не дадаюць. А агулам гучыць някепска.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Шмат пра іх чуў

+1
0
-1

Шмат пра іх чуў ужо даўно, яшчэ калі пра іх час ад часу пісалі ў “МГ”, але ніколі раней не даводзілася паслухаць. Цяпер, паслухаўшы, не тое каб шкадую, бо цяжка было б слухаць такое рэгулярна, але ж у калекцыі хацелася б мець больш.
Спадабалася, адным словам, хаця такая творчасць даволі незразумелая для мяне. Затое моцна б’юць па мазгах хуткія, экстрэмальныя, завадныя рытмы. Драйв. Рэвалюцыя. Антыглабалізм. Шмат радасці ад праслухоўвання на добрай акустыцы. 7 балаў.
Асабліва спадабалася: Rock ‘n’ Roll, Russian Roulette, Phantom, New Doctrine About Trinity, Gang Bang

З. Ы. Мне заўсёды было троху шкада, што імпрэз у такой стылістыцы не бывае ў нас у Гродна.
---
www.t-styl.info

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net